Кафедра арганічнай хіміі

Электронная пошта кафедры: [email protected]

Гісторыя кафедры

Кафедра арганічнай хіміі ўтворана Ў 1964 у выніку яе выдзялення са складу кафедры агульнай і арганічнай хіміі. Свой пачатак кафедра бярэ з моманту ўтварэння БЛТІ ў 1930 (г. Гомель). У 1941-1946 гг. кафедра існуе ў складзе Уральскага лесатэхнічнага інстытута (г. Екацярынбург ). У 1930-1953 г.г.  кафедрай хіміі кіраваў акадэмік АН Беларусі, д.х.н., прафесар Канстанцін Мікалаевіч Караткоў. Пад яго кіраўніцтвам выкананы цыкл работ па даследаванні працэсаў сухой перагонкі драўніны, вывучэнні хіміі тэрпеноідаў, па распрацоўцы тэорыі і тэхнікі падсочкі. Тым самым працягнута тэматыка заснавальніка лесахіміі Беларусі акадэміка У.У. Шкатэлава (заг. кафедры лясной тэхналогіі). 

 

  1954-1963 г.г.  загадчыкам кафедры агульнай і арганічнай хіміі з'яўляўся член-карэспандэнт, прафесар  Іван Іларыёнавіч Бардышаў, які стаў пераемнікам навуковай тэматыкі кафедры. Распрацаваны сучасныя метады аналізу і сінтэзу тэрпеноідаў, вывучана іх будова і ператварэнні, распрацавана тэхналогія розных відаў мадыфікаванай каніфолі з зададзенымі ўласцівасцямі, сінтэзавана аптычна актыўная медыцынская камфара. Бардышавым І.І. падрыхтаваны 30 кандыдатаў і 3 дактары хімічных навук, апублікавана звыш за 500 навуковых артыкулаў, 50 вынаходніцтваў. 

 

 

У 1964 г.  на аснове кафедры агульнай і арганічнай хіміі была сфарміравана кафедра арганічнай хіміі, якой з 1964 па 1990 гг. кіраваў дактар хімічных навук, прафесар Усевалад Міхайлавіч Рэзнікаў. У 1964 г. у  складзе кафедры працавалі асіст. Міляшкевіч Я.Г., асіст. Міхасёва М.Ф.і  3 лабаранты. Кафедра папаўняецца маладмі аспірантамі - будучымі дацэнтамі кафедры: Аляксееў А.Д., Матусевіч Л.Г., (выпускнікі БТІ) , Сянько І.В. Кафедра перамяшчаецца ў новы хімічны корпус (корпус 3, паверх 4). Хутка фарміруецца навуковая тэматыка кафедры: "Навуковыя асновы хімічнай перапрацоўкі расліннай сыравіны". Так з сярэдзіны 70-х гадоў склалася беларуская навуковая школа па хіміі лігніну, заснавальнікам і нязменным кіраўніком якой быў прафесар Рэзнікаў У.М.  З 1976 г. на кафедры пачынае сваю працу ў якасці дацэнта Шчарбіна А. Э. У 1987 г. яна абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара хімічных навук. Пад кіраўніцтвам прафесара Шчарбіны А. Э. выкананы цыкл даследаванняў у галіне тэарэтычных асноў сучасных метадаў падзелу і ачысткі арганічных сумесяў, вуглевадароднай сыравіны з выкарыстаннем бінарных растваральнікаў. З навуковай школы выйшлі 3 доктары навук:

Рэзнікаў У.М. (1972),   

- Зільберглейт М.А.  (1991), 

- Салаўёва Т.В.  (1996),

Больш за 20 кандыдатаў хімічных навук: дац. Сянько І.В. (1970), дац. Матусевіч Л.Г. (1971), дац. Аляксееў А.Д. (1971), дац. Міляшкевіч Я.Г. (1976) , дац. Селівёрстава Т.С. (1979), дац. Кушнер М.А. (1991) і інш.          

Асноўныя дасягненні школы па хіміі лігніну (1964-2004).

Рэакцыйная здольнасць лігніну.  Абгрунтаваны механізм сульфітнага варэння драўніны як сукупнасць канкурэнтных рэакцый лігніну. Выдадзена 3 манаграфіі, апублікавана больш за 300 навуковых прац.

·         Філагенез і будова лігніну.  Упершыню даказана прысутнасць лігніну ў імхах і водарасці, вывучаны лігнін васьмі родаў раслін, прапанаваны філагенетычны шэраг раслін. Апублікавана больш за 40 навуковых артыкулаў.

·         Навуковыя аснова сучасных метадаў дэлігніфікацыі расліннай сыравіны. Распрацаваны арыгінальныя, экалагічна чыстыя акісляльныя і аргана-сальвентныя спосабы дэлігніфікацыі драўніны і перапрацоўкі ільну. Атрымана 26 аўтарскіх пасведчанняў і 2 патэнты Рэспублікі беларусь.

·         Вытворчасць драўняных пліт і выкарыстанне лігніну.  Створаны новыя тэхналогіі вытворчасці валакняных паўфабрыкатаў, ДВП і ДСП (27 аўтарскіх пасведчанняў, 2 патэнты РБ). Прапанаваны спосабы атрымання аргана-мінеральных угнаенняў на падставе лігніну, а таксамі стабілізатараў і напаўняльнікаў эластамерных кампазіцый (6 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнты РБ).

 1991-2000 гг.  Загадчыкам кафедры становіцца прафесар, доктар хімічных навук  Званок А.М. (навуковы напрамак: "Сінтэз функцыянальна замешчаных гетэрацыклічных злучэнняў"). У тэматыку кафедры ўключаецца новае папаўненне хімікаў-сінтэтыкаў, выпускнікоў Белдзяржуніверсітэта - дац. Кузьмянок Н.М., асіст. Акаеў Я. Б. Да гэтага навуковага напрамку далучыліся дац. Кушнер М.А., дац. Селівёрстава Т.С., аспірант (1996-1999), у цяперашні час дацэнт Міхалёнак С.Г. За гэтыя гады была распрацавана новая метадалогія пабудовы складанага гетэрацыклічнага шкілету зададзенага будынку на падставе крос-спалучаных эпоксікенонаў. Сінтэзавана больш за 1300 новых злучэнняў, напрыклад, біцыклічныя кетоны шэрагу піразолу - аналагі прыродных рэчываў, атрыманы біялагічна актыўныя рэчывы. Апублікавана звыш 200 навуковых прац, атрымана 20 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва, выдадзена 2 манаграфіі, створаны атлас ІЧ- і ПМР-спектраў новых сінтэзаваных злучэнняў.     

2001-2004 гг.  Абавязкі загадчыка кафедры выконвае дацэнт, кандыдат хімічных навук Кузьмянок Н.М. Прадоўжана праца ў галіне сінтэзу гетэрацыклічных злучэнняў. Выконваюцца даследаванні ў межах міжнародных навуковых праектаў. Навуковы патэнцыял кафедры ўмацаваўся з прыходам навуковых супрацоўнікаў ІБАХ НАН Беларусі, кандыдатаў хімічных навук Антаневіч І .П. і Каток Я.М.

2005-2008, 2010-2011 гг.  Абавязкі загадчыка кафедры выконвае дацэнт, кандыдат хімічных навук Кушнер М.А. Прадоўжана праца ў галіне сінтэзу гетэрацыклічных злучэнняў. Паспяхова абаронена дысертацыя на саісканне вучонай ступені к.х.н. асіст. Кавальчук Т.А. На кафедры ўкаранёна модульная-рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў студэнтаў пры вывучэнні тэарэтычных асноў арганічнай хіміі.

У  2008 абраны па конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады загадчыка кафедры доктар хімічных навук  Безбародаў У. С., аўтар больш за 250 навуковых прац у галіне сінтэзу і даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцяў вадкакрышталічных злучэнняў. Безбародавым У. С. сумесна з супрацоўнікамі распрацаваны новыя ВК кампазіцыі для самых разнастайных ВК электрааптычных прылад адлюстравання інфармацыі, атрымана каля 100 замежных патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў. За навуковыя дасягненні Безбародаў У. С. у 1990 г. быў ганараваны прэміяй Савета міністраў БССР, у 2006 г. узнагароджаны вышэйшай узнагародай вадкакрышталічнага таварыства «Садружнасць» - медалём Фрэдэрыкса.

З 2011 г. кафедрай загадвае к.х.н., дацэнт Міхалёнак С.Г. 
Аўтар больш за 70 навуковых прац у галіне хіміі гетэрацыклічных і прыродных злучэнняў, 3 навучальных і 4 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 5 патэнтаў.

 

У 2014 годзе кафедры арганічнай ХІМІІ сполнілася 50 ГАДОЎ

 

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю

кафедры арганічнай хіміі адбылося 20 лістапада 2014 

Перад прысутнымі студэнтамі і выкладчыкамі выступілі ветэраны кафедры: дац. Аляксееў А.Д., праф. Шчарбіна А. Э., дацэнт Матусевіч Л.Р. У завяршэнні мерапрыемства была арганізавана віктарына, па выніках якой студэнты атрымалі памятныя прызы.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ   https://www.belstu.by/Portals/0/userfiles/57/50-let-kaf-org--him-.ppt

спампаваць  https://www.belstu.by/Portals/0/userfiles/57/Yubilej-kafedri.pdf

Тут можна дадаць тэкст ...