Кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі

   Кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі арганізавана ў 1997 г. на базе агульнапрадметнай кафедры гідраўлікі і цеплатэхнікі, якая ў сваю чаргу была сфарміравана на аснове кафедры энергетыкі, утворанай у 1960 г. Яе загадчыкамі ў розныя гады былі дацэнты Дзімітровіч А.Д., Поўзік П.В., Каспер У.І., Папіўненка В.У., прафесар Мядзведзеў В.Ф. Першым загадчыкам кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі быў акадэмік НАН Беларусі, прафесар Міхалевіч А.А. З 2002 г. па 2012 г. кафедру ўзначальваў доктар тэхнічных навук Валодзін У.І. З 2012 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат тэхнічных навук Дзмітрычэнка А.С.

   Кафедра рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці 1-43 01 06 «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент" са спецыялізацыямі 1-43 01 06 02 «Энергаэфектыўныя тэхналогіі хімічнай прамысловасці» і 1-43 01 06 05 «Энергаэфектыўныя тэхналогіі ў лясным комплексе». Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2012 г. кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых, занятых у электраэнергетыцы» дапоўнен кваліфікацыйнай характарыстыкай пасады «Энергоменеджер».

   Кафедра забяспечвае таксама выкладанне агульнапрадметных дысцыплін па цеплатэхніцы, гідраўліцы і энергазберажэннi для іншых спецыяльнасцяў універсітэта на ўсіх факультэтах ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі.

   На кафедры працуе 10 выкладчыкаў,  90% якiх мае навуковую ступень. Сярод іх—  4 доктары тэхнічных навук. Прафесійны ўзровень выкладчыцкага складу кафедры з'яўляецца высокім і забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў у адпаведнасці з адукацыйным стандартам. Вучэбна-дапаможны персанал складае 3 чалавекі. Навучаюцца 2 аспіранты і 2 магістранты.

Агульная плошча памяшканняў кафедры складае 419,6 м2.

   Кафедра забяспечана трыма выкладчыцкімі (а.201, а.407, а.415, к.1) і кабінетам загадчыка (а.406, к.1) і шасцю вучэбнымi лабараторыямі:

  •     двума навучальнымі лабараторыямі цеплатэхнічнага профілю: тэрмадынамікі (а.412, к.1) і цеплаперадачы (а.110, к.1);
  •     двума вучэбнымi лабараторыямі гідраўлічнага профілю: гідраўлікі (а.8, к.1) і гідрапрывада (а.102, к.3а);
  •     вучэбнай лабараторыяй па энергазберажэннi (а.415, к.1);
  •     вучэбнай лабараторыяй па метадах і прыборах уліку, кантролю і рэгулявання энергарэсурсаў (а.23, к.1).

   У вучэбных лабараторыях выкарыстоўваецца спецыялізаваны камп'ютарызаваны стэнд з электрамагнітнымі і ўльтрагукавымі расходамерамi; ўстаноўкі для вывучэння эфектыўнасці выкарыстання цеплыні і электрычнай энергіі; імітацыйныя лабараторныя ўстаноўкі для вывучэння аднаўляльных крыніц энергіі (сонца, ветру). Для дыягностыкі цеплагенерыруючых і цепласпажывальных установак вывучаюцца і выкарыстоўваюцца прыборы вытворчасці Швецыі і ЗША для бескантактнага (інфрачырвоны цеплавізар ThemaCam і пiрометр Raynder ST) і кантактнага (вымяральнік тэмпературы TK 5.05 цвёрдых і газавых асяроддзяў з наборам зондаў) вымярэнняў тэмпературы. Прыборы для вымярэння рухомасці і вільготнасці паветра фірмы Testo (Германія). Стэнды Festo Didactic (Аўстрыя) для вывучэння асаблівасцяў функцыянавання гідраўлічных прывадаў і даследаванняў гідраўлічных страт у каналах, характарыстык асноўных відаў помпаў.

  Функцыянуе даследчая лабараторыя (а.10, к.1), якая абсталяваная аэрадынамічнай трубой для эксперыментальнага вызначэння канвектыўнай цеплааддачы і аэрадынамічнага супраціву пучкоў труб розных канструкцыйных выкананняў.

   У складзе кафедры так сама ёсць група энергааўдыту (а.406, к.1), якая працуе на аснове сертыфіката адпаведнасці прадастаўлення паслуг па энергетычным абследаваннi арганізацый са спажываннем паліўна-энергетычных рэсурсаў да 50 тысяч тон умоўнага паліва ў год.

Тэлефон / факс кафедры: 375 17 327 87 30.