Абітурыенту

Сардэчна запрашаем!

  Кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей ажыццяўляе падрыхтоўку інжынераў-тэхнолагаў па спецыяльнасці 1-46 01 02 «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей», спецыялізацыям 1-46 01 02 01 «Тэхналогія дрэваапрацоўкі» і 1-46 01 02 02 «Тэхналогія і дызайн мэблі».

 

 

   Прадугледжаны дзве магчымыя формы атрымання адукацыі: вочная і завочная. Нарматыўны тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста пры вочнай форме атрымання адукацыі складае 4,5 года, па завочнай форме - 5,5 гадоў, пры паступленні на скарочаную форму завочнага атрымання адукацыі - 4 года.

 

Аб спецыяльнасці

 

   Рэспубліка Беларусь – лясная краіна. Палова яе тэрыторыі пакрыта лясамі. Гэта дазваляе штогод нарыхтоўваць больш за 5 млн. м3 драўніны. Вельмі важна, што драўніна з'яўляецца аднаўляльным рэсурсам. Дзякуючы правільнаму рацыянальнаму лесакарыстанню яна будзе ў нас заўсёды, прычым аб'ёмы здабычы будуць узрастаць без шкоды для ляснога фонду краіны. Нядзіўна, што гісторыя апрацоўкі і выкарыстання драўніны ў Беларусі пачынаецца з самых старажытных часоў.

Сартаванне і ўлік лесаматэрыялаў на складзе сыравіны Раскрой бруса на стужачнапільным станку

 

   Навыкі і традыцыі дрэваапрацоўкі, вырабы і будынкі з драўніны з'яўляюцца неад'емнай часткай культуры беларускага народу. Не можам мы абысціся без гэтага выдатнага матэрыялу і сёння. Паглядзіце вакол сябе! Вы ўбачыце мноства прадметаў, зробленых з драўніны. Мэбля, будаўнічыя вырабы, музычныя інструменты, цацкі, карпусы акустычных сістэм, спартыўны інвентар – без усяго гэтага пражыць немагчыма. А колькі патрэбных своеасаблівых матэрыялаў атрымліваецца шляхам перапрацоўкі драўніны! Гэта – фанера, драўняныя пластыкі, драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, паліўныя гранулы і брыкеты. Няма ў цяперашні час галіны прамысловасці, у якой не выкарыстоўвалася б драўніна ў тым ці іншым выглядзе.

''

Вытворчасць дамоў з клеенага бруса

Аўтаматызаванае кіраванне цэхам па вытворчасці пліт МДФ

   Дрэваапрацоўка з'яўляецца вельмі важнай і адной з найбольш развітых галін прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ёсць усюды: у сталіцы нашай дзяржавы, ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах. Немагчыма адшукаць на карце Беларусі горад ці гарадскі пасёлак, дзе б не было завода ці фабрыкі, якія выкарыстоўваюць драўняную сыравіну. Сярод дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў ёсць вельмі буйныя і зусім маленькія, дзяржаўныя і прыватныя, якія выпускаюць розныя віды прадукцыі. Але для ўсіх іх характэрны ўстойлівая і прыбытковая праца, стабільны попыт на выпускаемую прадукцыю як унутры нашай краіны, так і за мяжой.

Сушка піламатэрыялаў у сушыльнай камеры перыядычнага дзеяння

Вытворчасць лушчанай шпоны

   Улічваючы вялікую колькасць прадпрыемстваў, на рынку працы нашай краіны ўжо дзесяткі гадоў існуе стабільны попыт на інжынераў-дрэваапрацоўшчыкаў. Попыт узмацняецца высокім узроўнем іх падрыхтоўкі ў нашым універсітэце. Сучасныя тэхналогіі апрацоўкі і перапрацоўкі драўніны настолькі разнастайныя і складаныя, што паспяхова кіраваць і ўдасканальваць іх на аснове дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу могуць толькі высокакваліфікаваныя інжынеры, якія атрымалі якасную агульнатэарэтычную і спецыяльную падрыхтоўку. Менавіта такімі інжынерамі і становяцца выпускнікі ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей».

Лінія вытворчасці запалак

Вогнеахоўная апрацоўка драўляных будынкаў

   Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў-дрэваапрацоўшчыкаў арыентавана на вывучэнне самых сучасных тэхналогій і абсталявання, якія забяспечваюць комплекснае выкарыстанне драўнянай сыравіны, выключаюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, забяспечваюць высокую якасць выпускаемай прадукцыі пры мінімальных выдатках. Пры гэтым выпускнікі набываюць навыкі творчага нестандартнага падыходу да вырашэння вытворчых задач. Яны атрымліваюць дадаткова якасную падрыхтоўку ў галіне дызайну і праектавання вырабаў з драўніны, распрацоўкі новых тэхналогій і праектавання дрэваапрацоўчых вытворчасцей.

Паліўныя гранулы з адходаў драўніны

Цэх вытворчасці фанеры

    Выпускнікі спецыяльнасці могуць самастойна фармуляваць навуковыя задачы, планаваць і выконваць навукова-даследчыя працы, выкарыстоўваць іх вынікі для ўдасканалення вытворчасці.

   Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў-дрэваапрацоўшчыкаў арыентавана на вывучэнне самых сучасных тэхналогій і абсталявання, якія забяспечваюць комплекснае выкарыстанне драўнянай сыравіны, выключаюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, забяспечваюць высокую якасць выпускаемай прадукцыі пры мінімальных выдатках. Пры гэтым выпускнікі набываюць навыкі творчага нестандартнага падыходу да вырашэння вытворчых задач. Яны атрымліваюць дадаткова якасную падрыхтоўку ў галіне дызайну і праектавання вырабаў з драўніны, распрацоўкі новых тэхналогій і праектавання дрэваапрацоўчых вытворчасцей.

  

   Дзякуючы ведам, атрыманым падчас навучання спецыяльных дысцыплін на кафедры ТДВ, інжынер-тэхнолаг дрэваапрацоўчых вытворчасцей здольны паспяхова вырашаць наступныя задачы:

  • распрацоўваць планіроўку складоў лесаматэрыялаў з выкарыстаннем сучасных сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі;
  • арганізоўваць ахову лесаматэрыялаў ад біялагічнага пашкоджвання. Вызначаць клас умоў службы вырабаў з драўніны, праводзіць кваліфікаваны адбор сродкаў хімічнай абароны, разлічваць іх паглынанне, вызначаць спосаб і тэхналагічныя параметры насычэння;
  • вызначаць параметры такіх аперацый цеплавой апрацоўкі драўніны як праварванне і прапарванне, разлічваць іх працягласць і энергазатраты;
  • вызначаць аптымальны спосаб раскрою драўнянай сыравіны на піламатэрыялы, разлічваць выхад пілапрадукцыі, рабіць выбар раскройнага абсталявання розных тыпаў – ад лесапільнай рамы да стужачнапільнага станка;
  • распрацоўваць планіроўкі лесапільных цэхаў, разлічваць патрэбную колькасць лесапільных, тарцавальных, абразных станкоў, дапаможных прылад, вызначаць іх прадукцыйнасць, аптымальныя параметры рэзання;
  • вырашаць пытанні эфектыўнай утылізацыі адходаў, комплекснага выкарыстання драўніны з ужываннем сучасных тэхналогій вытворчасці другаснай прадукцыі – паліўных брыкетаў, будаўнічых пліт і г. д.;
  • вызначаць тэхналогію сушкі піламатэрыялаў, шпоны і здробненай драўніны, рабіць выбар сушыльных камер, распрацоўваць планіроўку ўчасткаў атмасфернай і камернай сушкі. Кіраваць працэсамі гідратэрмічнай апрацоўкі, выбіраць рэжымы сушкі, вызначаць яе працягласць, затраты цеплавой і электраэнергіі, вызначаць катэгорыю якасці сушкі;
  • самастойна распрацоўваць канструкцыю сушыльных камер, вызначаць канфігурацыю цеплавога і цыркуляцыйнага абсталявання, разлічваць цепластраты ў залежнасці ад канструкцыі агароджы;
  • распрацоўваць тэхналогію вытворчасці лушчанай і габляванай шпоны з ужываннем найбольш перадавога абсталявання;
  • распрацоўваць тэхналогію вытворчасці розных клееных матэрыялаў – фанеры, драўнянастружкавых і драўнянаслаістых пліт. Вызначаць спосабы і разлічваць абсталяванне для драбнення драўніны, сартавання, сушкі і асмалення стружкі, фарміравання стружкавага дывана або пакета, халоднага і гарачага прэсавання.
  • вызначаць тэхналагічныя параметры склейвання, рабіць выбар клееных матэрыялаў, разлічваць іх затраты;
  • распрацоўваць тэхналогію кашыравання і ламініравання плітных матэрыялаў;
  • распрацоўваць комплексы мерапрыемстваў, накіраваныя на зніжэнне энерга- і матэрыялазатрат, ахову навакольнага асяроддзя і аўтаматызацыю вытворчасці; вырашаць задачы матэматычнага мадэліравання і аптымізацыі працэсаў дрэваапрацоўкі;
  • працаваць з сучаснымі камп'ютарнымі праграмамі, звязанымі з дзейнасцю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў;
  • ажыццяўляць працу з праектнай дакументацыяй, кіраваць калектывам дрэваапрацоўчага прадпрыемства;
  • прымяняць навыкі даследчай працы, планавання і правядзення эксперыменту ва ўмовах дрэваапрацоўчага прадпрыемства, навуковага аналізу вопытных вынікаў, творчага прымянення навуковых дасягненняў.

 

   Пры навучанні ва ўніверсітэце студэнты спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей» вывучаюць наступныя дысцыпліны:

1. Сацыяльна-гуманітарныя
1.1. Гісторыя Беларусі
1.2. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы
1.3. Філасофія
1.4. Эканамічная тэорыя
1.5. Сацыялогія
1.6. Асновы псіхалогіі і педагогікі
1.7. Паліталогія
1.8. Замежная мова
1.9. Фізічная культура
1.10. Асновы права і правы чалавека
1.11. Этыка і эстэтыка
 

2. Прыродазнаўчыя
2.1. Інфарматыка і камп'ютарная графіка
2.2. Агульная хімія
2.3. Вышэйшая матэматыка
2.4. Фізіка
2.5. Арганічная хімія і высокамалекулярныя злучэнні
2.6. Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя
2.7. Тэорыя механізмаў і машын
2.8. Нарміраванне дакладнасці і тэхнічныя вымярэнні
2.9. Матэрыялазнаўства
 

3. Агульнапрафесійныя і спецыяльныя
3.1. Тэхналогія канструкцыйных матэрыялаў
3.2. Начартальная геаметрыя, інжынерная і машынная графіка
3.3. Драўніназнаўства з асновамі ляснога таваразнаўства
3.4. Тэарэтычная механіка
3.5. Абарона насельніцтва і аб'ектаў у надзвычайных сітуацыях, радыяцыйная бяспека
3.6. Рэзанне драўніны і дрэварэжучы інструмент
3.7. Механіка матэрыялаў
3.8. Электратэхніка і прамысловая электроніка
3.9. Гідраўліка і гідрапрывад
3.10. Гідратэрмічная апрацоўка і ахова драўніны
3.11. Дэталі машын
3.12. Дрэваапрацоўчыя станкі і аўтаматызаваныя лініі
3.13. Цеплатэхніка
3.14. Праектаванне дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў з асновамі сістэм аўтаматызаванага праектавання
3.15. Эканоміка галіны
3.16. Мадэліраванне і аптымізацыя працэсаў у дрэваапрацоўцы
3.17. Аўтаматыка, аўтаматызацыя вытворчых працэсаў
3.18. Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
3.19. Арганізацыя вытворчасці і кіраванне прадпрыемствам
3.20. Тэхналогія ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў драўніны і драўняных матэрыялаў
3.21. Ахова працы
3.22. Энергазберажэнне і энергетычны мэнэджмэнт
3.23. Асновы навуковых даследаванняў і інавацыйная дзейнасць
3.24. Транспарт у дрэваапрацоўцы
3.25. Асновы будаўнічай справы
3.26. Сертыфікацыя вырабаў з драўніны
3.27. Маркетынг з асновамі лагістыкі
3.28. Кіраванне персаналам
 

4. Дысцыпліны спецыялізацыі «Тэхналогія дрэваапрацоўкі»
4.1. Тэхналогія лесапільнай вытворчасці
4.2. Тэхналогія клееных матэрыялаў і пліт
4.3. Канструяванне вырабаў з драўніны
4.4. Тэхналогія вытворчасці мэблі
4.5. Канструкцыі і тэхналогія будаўнічых вырабаў з драўніны
4.6. Комплекснае выкарыстанне драўніны
 

5. Дысцыпліны спецыялізацыі «Тэхналогія і дызайн мэблі»
5.1. Гісторыя інтэр'еру і мэблі
5.2. Асновы кампазіцыі і дызайну
5.3. Тэхналогія дрэваапрацоўкі
5.4. Малюнак і перспектыва
5.5. Канструктарская падрыхтоўка вытворчасці мэблі
5.6. Тэхналогія вырабаў з драўніны
5.7. Уводзіны ў дызайн-графіку
 

6. Факультатыўныя
6.1. Дзелавая замежная мова
6.2. Службовы этыкет і справаводства
6.3. Беларуская мова
6.4. Карупцыя і яе грамадская небяспека
 

   На III і IV курсах студэнты праходзяць тэхналагічныя практыкі, мэтай якой з'яўляецца практычнае вывучэнне вытворчага працэсу дрэваапрацоўчага прадпрыемства і яго ўзаемасувязяў, арганізацыі і функцыянавання тэхналагічных працэсаў і абсталявання лесапілавання, гідратэрмічнай апрацоўкі драўніны, вытворчасці драўняных пліт, пластыкаў, фанеры, шпоны, мэблі, будаўнічых вырабаў з драўніны. Вывучэнне пытанняў забеспячэння прадпрыемстваў драўнянай сыравінай, матэрыяламі, энерга- і водазабеспячэння. Вывучэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, пытанняў аховы працы і навакольнага асяроддзя.

   Пераддыпломная практыка арганізуецца на V к. для студэнтаў вочнай формы атрымання адукацыі,V к. (скарочаны курс) і VІ к. завочнай формы атрымання адукацыі. Мэтай яе з'яўляецца збор і аналіз матэрыялаў для выканання дыпломнага праекта, засваенне ў практычных умовах прынцыпаў арганізацыі і кіравання вытворчасцю, аналізу тэхніка-эканамічных паказчыкаў дрэваапрацоўчых вытворчасцей, мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасці тэхналагічных працэсаў, паляпшэнню якасці прадукцыі, умоў працы, зніжэння энергаёмістасці і вырашэнню экалагічных праблем .

   Універсітэт аказвае выпускнікам дапамогу ў працаўладкаванні. Выпускнікі кафедры накіроўваюцца для працы на лесапільна-дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, прадпрыемствы па вытворчасці мэблі, сталярна-будаўнічых вырабаў, драўняных пліт і пластыкаў, фанеры, шпоны, у праектна-канструктарскія і навукова-даследчыя арганізацыі, вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы дрэваапрацоўчага профілю.

   Вядучымі прадпрыемствамі дрэваапрацоўчай галіны нашай краіны з'яўляюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Віцебскдрэў» (http://www.vitebskdrev.com), «Гроднадрэў», «Гомельдрэў» (www.gomeldrev.by), «Мінскдрэў» (www.minskdrev.com/), «Мінскмэбля» (www.minskmebel.by/), «Мінскпраектмэбля» (http://mpm.by/), «Магілёўдрэў», «Барысаўдрэў», «Барысаўскі ДАК» (http://borisovdok.by/), «Баранавічыдрэў» (http://bardrev.by/), «Івацэвічдрэў» (www.ivacevichdrev.by/), «Мазырдрэў», «Мастоўдрэў» (www.wood.by/), «Рэчыцадрэў» (http:// rechdrev.com/), «ФанДАК» (www.fandok.com/), закрытыя акцыянерныя таварыствы «Маладзечнамэбля» (http://molodechno.mebel.by/) і «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» (www.pinskdrev.by/), Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Шклоўскі завод газетнай паперы» (http://domostroenie.by/), прыватныя прадпрыемствы СТАА «Белвудгард», ІП «Косвік» (www. coswick.by/), УПП «Явід», ПУП «Цімбер», СТАА «Зоў-Лен-Еўрамэбля» (http://www.zov.by/).

   Усе пералічаныя прадпрыемствы характарызуюцца вялікімі аб'ёмамі вытворчасці, пастаянна ўдасканальваюць тэхналогіі і абсталяванне, абнаўляюць асартымент выпускаемай прадукцыі. Таму яны маюць патрэбу ў пастаянным прытоку маладых і энергічных інжынераў. Вам працаваць на гэтых прадпрыемствах!

   Падрыхтоўка інжынераў-дрэваапрацоўшчыкаў вядзецца ва ўніверсітэце з 1930 г. Нашы выпускнікі працуюць дырэктарамі і галоўнымі інжынерамі прадпрыемстваў, начальнікамі цэхаў, тэхнолагамі і майстрамі на дрэваапрацоўчых і домабудаўнічых камбінатах, мэблевых фабрыках, лесапільных прадпрыемствах і прадпрыемствах драўняных пліт, супрацоўнікамі праектных арганізацый, навукова-даследчых інстытутаў, выкладчыкамі вучылішчаў, тэхнікумаў і вышэйшых навучальных устаноў.

   Вельмі шмат зрабілі для развіцця лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці краіны такія выпускнікі спецыяльнасці як Краўцоў Леанід Сямёнавіч і Лежэнь Уладзімір Іванавіч, якія доўгі час выконвалі абавязкі міністра і намесніка міністра лясной прамысловасці. Генеральнымі дырэктарамі буйных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў былі Даражок Канстанцін Максімавіч і Южык Леанід Баляслававіч (ААТ «Мінскпраектмэбля»), Богуш Уладзімір Дзмітрыевіч (ААТ «Рэчыцадрэў»), Андрэюк Павел Пятровіч (ААТ «Пінскдрэў»), Осас Мікалай Станіслававіч (ААТ «Баранавічыдрэў»), Главацкі Уладзімір Іосіфавіч (ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс»). Значныя дасягненні ў навуцы меў першы прэзідэнт Беларускай інжынернай акадэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар тэхнічных навук Шутаў Генадзій Маісеевіч. Працягваюць плённа працаваць Раманоўскі Аляксандр Міхайлавіч, намеснік начальніка Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Міхнюк Барыс Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ «Івацэвічдрэў»; Майко Уладзімір Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ «ФанДАК»; Бушыла Валерый Уладзіміравіч, генеральны дырэктар ЗАТ «Маладзечнамэбля»; Курс Фёдар Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ «Мінскпраектмэбля»; Уласавец Вадзім Рыгоравіч, доктар тэхнічных навук, прафесар Уральскага дзяржаўнага лесатэхнічнага універсітэта.