Маладое пакаленне студэнтаў тэхналагічнага ўніверсітэта – наш гонар сёння і наша будучыня – зможа забяспечыць далейшае развіццё і росквіт сваёй навучальнай установы толькі ў тым выпадку, калі будзе памятаць гісторыю роднай ВНУ, яе вытокі.
Менавіта таму кіраўніцтвам БДТУ было прынята рашэнне аб адкрыцці ў сценах універсітэта мемарыяльных дошак выдатным вучоным, заснавальнікам навуковых школ, якія доўгі час працавалі ў БДТУ і ўнеслі сур’ёзны ўклад у развіццё не толькі нашай ВНУ, але і ўсёй краіны.
Сёння студэнты і работнікі ВНУ павінны ведаць такіх людзей, раўняцца на іх. І гэта павінна стаць яшчэ адным пацвярджэннем таго, што ў нашым універсітэце людзі працы заўсёды ўдастойваліся заслужанай павагі.
Імёны навукоўцаў, у гонар якіх адкрыты мемарыяльныя дошкі:
Уладзімір Васільевіч Пячкоўскі
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Заснавальнік навуковай школы хіміі і тэхналогій злучэнняў фосфару. З 1964 па 1989 год быў загадчыкам кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі.
Барыс Дзмітрыевіч Жылкін
Заслужаны лесавод БССР, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Працаваў на кафедры лесаводства з 1947 па 1979 год, і большую частку гэтага часу (з 1947 па 1975 год) быў яе загадчыкам. Заснавальнік навуковай школы ў галіне экалагічна арыентаванага лесаводства.
Георгій Іванавіч Новікаў
Заслужаны дзеяч навукі БССР, доктар хімічных навук, прафесар.
Заснавальнік і кіраўнік навукова-практычных школ па вадароднай энергетыцы, тэрмадынаміцы і высокатэмпературнай хіміі парападобнага стану.
Працаваў на кафедры агульнай і неарганічнай хіміі з 1966 па 2004 год. Быў яе загадчыкам з 1966 па 1991 год.
Мікалай Ільіч Фёдараў
Выдатны вучоны ў галіне лясной фітапаталогii, мікалогіі, драўнiназнаўцтвa і ляснога таваразнаўства, доктар біялагічных навук, прафесар.
Заснавальнік беларускай навуковай школы па лясной фітапаталогii.
Працаваў на кафедры лесааховы і драўнiназнаўцтвa з 1947 па 2009 год. Дэкан завочнага факультэта ў 1961–1965 гадах. Загадчык кафедры драўнiназнаўцтвa і лесаэксплуатацыі з 1972 па 1991 год.
Лазар Артуравіч Рот
Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Заснавальнік навуковай школы ў галіне статыстычнай тэрмадынамікі і механікі суцэльных асяроддзяў.
Загадчык кафедры тэарэтычнай механікі з 1964 па 1992 год.
Мікалай Арсеньевіч Бацiн
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Заснавальнік навуковай школы па тэорыі раскрою пiловачнай сыравіны, рацыянальнаму і комплекснаму выкарыстанню драўніны.
Прафесар М.А. Бацін унёс значны ўклад ва ўдасканаленне і развіццё навуковых даследаванняў. Распрацаваная ім тэорыя раскрою пiловачнай сыравіны на пілапрадукцыю спрыяе рацыянальнаму выкарыстанню драўнянай сыравіны, зберажэнню лясных багаццяў нашай краіны і паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў Беларусі.