Музей гісторыі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — гістарычная скарбніца нашай альма-матар. У лістападзе 2005 года ў сувязі з 75-годдзем Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта кіраўніцтвам вну было прынята рашэнне аб аднаўленні працы музея гісторыі БДТУ. Экспазіцыя музея была пашырана новымі навуковымі распрацоўкамі і дасягненнямі вучоных універсітэта.
23 лістапада 2005 года на ўрачыстым адкрыцці музея прысутнічала кіраўніцтва БДТУ на чале з рэктарам прафесарам Іванам Міхайлавічам Жарскім, а таксама ганаровыя госці, сярод якіх быў рэктар Ташкентскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, рэктар Іванаўскага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта, рэктар Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта і іншыя.
Дырэктар музея — Галіна Антонаўна Халасцякова
Экскурсіі ў музеі гісторыі БДТУ
Экскурсаводы музея






