Бюро па ахове працы створана загадам рэктара 3 верасня 2004 года ў колькасці 3-х чалавек.
Па штатным раскладзе: начальнік бюро, вядучы інжынер, інжынер 1 катэгорыі.
Асноўнымі мэтамі аховы працы з’яўляюцца:
- стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы супрацоўнікаў;
- папярэджанне вытворчага траўматызму;
- зніжэнне прафесійных рызык;
- удасканаленне сістэмы кіравання аховай працы.
Асноўнымі задачамі ў галіне аховы працы з’яўляюцца:
- навучанне супрацоўнікаў бяспечным метадам (прыёмам) працы і стварэнне ўмоў для бяспечнай працы;
- праверка ведаў па бяспечных метадах працы;
- кантроль за выкананнем супрацоўнікамі патрабаванняў па ахове працы;
- аптымізацыя сістэмы кампенсаванняў па ўмовах працы;
- забеспячэнне супрацоўнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, змываючымі і абясшкоджвальнымі сродкамі;
- правядзенне перыядычных медыцынскіх медаглядаў па асобных відах работ.
Па рэалізацыі ўказаных задач ва ўніверсітэце створана пастаянна дзеючая камісія ўніверсітэта для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і працоўнага заканадаўства ў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і членаў камісій структурных падраздзяленняў і камісіі структурных падраздзяленняў па праверцы ведаў у работнікаў факультэтаў і службаў.
Зацверджана Палажэнне аб правядзенні трохступеньчатага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ва ўніверсітэце: штодзённы, штомесячны і штоквартальны.
У 2012 годзе ва ўніверсітэце ўкаранёная Сістэма кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001.