Цэнтр забеспячэння і развіцця інфармацыйных тэхналогій

Начальнік Цэнтра ЗіРІТ – Койпіш Валянціна Іванаўна, кабінет 102/1 вучэбнага корпуса № 1, электронная пошта [email protected].

Цэнтр забеспячэння і развіцця інфармацыйных тэхналогій (Цэнтр ЗіРІТ) з’яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» і падпарадкоўваецца непасрэдна рэктару ўніверсітэта.

Цэнтр ЗіРІТ створаны з мэтай правядзення адзінай палітыкі ў галіне інфарматызацыі вучэбнага працэсу, навуковых даследаванняў і сістэмы ўпраўлення вну, укаранення і суправаджэння ва ўніверсітэце інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій (ІКТ).

Кіраўніцтва дзейнасцю Цэнтра забеспячэння і развіцця інфармацыйных тэхналогій здзяйсняе начальнік, які прызначаецца на пасаду загадам рэктара БДТУ.

Цэнтр ЗіРІТ вырашае задачы ўнутрыўніверсітэцкай інфарматызацыі, забяспечвае інфармацыйнымі тэхналогіямі вучэбны працэс, навуковую, адміністрацыйна-гаспадарчую і міжнародную дзейнасць.

Асноўныя функцыі і структура Цэнтра ЗіРІТ

Асноўныя функцыі:

  1. Фарміраванне палітыкі ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс і іншыя сферы дзейнасці ўніверсітэта.
  2. Стварэнне і развіццё адзінай інфармацыйнай сеткі ўніверсітэта і забеспячэнне яе інтэграцыі ў міжнародныя сеткі.
  3. Распрацоўка, укараненне і суправаджэнне прыкладнога праграмнага забеспячэння з мэтай удасканалення вучэбнага працэсу, сістэм упраўлення ўніверсітэтам, навуковай дзейнасці.
  4. Забеспячэнне ўкаранення сучасных сродкаў інфарматызацыі.
  5. Тэхнічнае забеспячэнне правядзення выкладчыкамі кафедр універсітэта вучэбных заняткаў у агульнаўніверсітэцкіх класах Цэнтра ЗіРІТ.
  6. Арганізацыя своечасовага тэхнічнага абслугоўвання, рамонту і мадэрнізацыі камп’ютарнай тэхнікі.
  7. Укараненне сучасных інтэрнэтарыентаваных тэхналогій, распрацоўка і арганізацыя суправаджэння агульнаўніверсітэцкіх інтэрнэт-рэсурсаў.

У структуру Цэнтра ЗіРІТ уваходзіць 6 груп:

– група сеткавых тэхналогій і адміністравання;

– група сістэмнага і прыкладнога праграмнага забеспячэння;

– група вэб-праграмавання;

– група тэхнічнага абслугоўвання і рамонту вылічальнай і аргтэхнікі;

– група забеспячэння эксплуатацыі камп’ютарных класаў;

– група забеспячэння кантролю доступу.

З гісторыі Цэнтра ЗіРІТ

У 1967 г. БТІ ім. С. М. Кірава набыў вылічальную машыну «Проминь-М». Гэта была адна з першых ЭВМ у вну  г. Мінска. У 1970 г. у БТІ пачала функцыянаваць ЭВМ другога пакалення «Минск-22». Новы этап ва ўдасканаленні вучэбнага працэсу і развіцця АСУ вну наступіў з увядзеннем у эксплуатацыю ЭВМ «ЕС-1020», тэхнічныя магчымасці якой давалі дастаткова магутнае матэматычнае забеспячэнне для праектавання і распрацоўкі задач АСУ на больш высокім узроўні. 

У 1982 г. на базе ЕС-1033, ЕС-1020, УВК СМ-4, серыі машын «Мир-1», «Мир-2» і лабараторыі АСУ ВШ была створана пры НДСе інстытута лабараторыя вылічальнай тэхнікі. Загадчыкам лабораторыі з 1982  па 1988  г. працаваў  Трухановіч А. І. З мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання сродкаў вылічальнай тэхнікі ў вучэбным працэсе, навукова-даследчай і гаспадарчай дзейнасці ў верасні 1986 г. на базе лабараторыі вылічальнай тэхнікі быў створаны інфармацыйна-вылічальны цэнтр.

У розныя гады ў інфармацыйна-вылічальным цэнтры працавалі высокакваліфікаваныя спецыялісты: канд. тэхн. навук, ст. навук. супр.  Ганчароў В. М., зазадчык лабараторыі АСУ вышэйшай школы Дзегцяроў Л. Д., начальнікі  Трухановіч А. І., Бялоў С. А., Наркевіч А. С., начальнікі ЭВМ Літвінаў Д. І., Савік В. І., Паўлючык А. Г., Сташчанюк В. К, Копань Ю. Р.  і інш.

У пачатку 90-х гадаў парк ЭВМ БТІ поўнасцю абнавіўся і пачаўся этап хуткага пераводу вучэбнага працэсу на персанальныя камп’ютары.

Загадам рэктара № 15 ад 14.01.2015  інфармацыйна-вылічальны цэнтр пераўтвораны ў Цэнтр забеспячэння і развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Сёння Цэнтр ЗіРІТ прадастаўляе для работы студэнтаў і аспірантаў 18 вучэбных класаў персанальных ЭВМ.  Пастаянная мадэрнізацыя і абнаўленне парка ПЭВМ дазваляе выкарыстоўваць сучасныя рэкламныя прадукты, павышаць эфектыўнасць выкарыстання вылічальнай тэхнікі ў вучэбным працэсе. З кожным годам студэнты ўсё больш часу праводзяць у камп’ютарных класах, набываюць навыкі працы  на  камп’ютары, асвойваюць новыя сродкі матэматычнага забеспячэння, рыхтуюць курсавыя і дыпломныя праекты па розных дысцыплінах.