Рэктар


Войтаў Ігар Вітальевіч
Нарадзіўся 15 жніўня 1961 года ў г. Мінску. 
У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1996 г. – Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1983–1984 гг. – працаваў інжынерам у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР.
Потым да 1993 г. працаваў у Дзяржаўным камітэце па ахове прыроды БССР. 
У 1991 г. абараніў дысертацыю на вучоную ступень кандыдата тэхнічных навук (тэма «Кіраванне рацыянальным карыстаннем і аховай малых рэк Беларусі: геатэхналогічныя і эканамічныя аспекты»).
З 1993 па 1994 гг. узначальваў аддзел кіравання эканомікі і арганізацыі прыродакарыстання ў Дзяржаўным камітэце па экалогіі Рэспублікі Беларусь.
У 1994–2002 гг. – першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. 
У 2000 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара тэхнічных навук (тэма «Навуковыя асновы рацыянальнага кіравання і аховы водных рэсурсаў трансгранічных рэк для дасягнення ўстойлівага развіцця і эколага-бяспечнага водазабеспячэння Беларусі»).
З 2002 г. – прарэктор па эканоміцы і камерцыйнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
У 2005–2009 гг. – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
З 2009 па 2013 гг. – старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
З 2014–2016 гг. – прарэктор па вучэбнай працы і міжнароднаму навуковаму і адукацыйнаму супрацоўніцтву Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.