Магістратура

Шаноўны студэнт!

Развіццё сучаснай Беларусі цалкам залежыць ад уласнага навукова-тэхнічнага і адукацыйнага патэнцыялу. Эканоміка нашай дзяржавы мае вострую патрэбу ў высокакваліфікаваных спецыялістах для лясной, хімічнай, паліграфічнай і іншых галін народнай гаспадаркі. На БДТУ ўскладзена найважнейшая місія падрыхтоўкі спецыялістаў, якія павінны і могуць вывесці гэтыя галіны вытворчасці на новы ўзровень развіцця. Наш універсітэт сёння з'яўляецца цэнтрам, які забяспечвае адзінства навукі і вытворчасці, атрыманне новых ведаў у выніку навуковай і інавацыйнай дзейнасці, іх трансляцыю ў ходзе навучання і рэалізацыю запатрабаванага грамадствам інавацыйнага прадукту.

Магістратура з'яўляецца важнай часткай сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў на другой ступені вышэйшай адукацыі і ўключае ў сябе развіццё агульнанавуковых кампетэнцый і паглыбленне ведаў у абранай галіне навукі, выкананне навуковых даследаванняў па абранай тэме, абарону магістэрскай дысертацыі.

Акадэмічная магістратура БДТУ ўключае тэарэтычную і практычную падрыхтоўку па шэрагу спецыяльнасцяў, якія існуюць ва ўніверсітэце, і арыентавана на ўскладненыя віды прафесійнай дзейнасці і далейшую даследчую, педагагічную, кіраўнічую і інавацыйную дзейнасць.

Практыка-арыентаваная магістратура накіравана на інавацыйную дзейнасць у розных галінах эканомікі, навукі і сацыяльнай сферы, падрыхтоўку даследчыкаў-прафесіяналаў, здольных хутка навучацца, карэктна і пісьменна выкарыстоўваць найноўшую навуковую інфармацыю і інтэлектуальную ўласнасць, адаптаваць яе да патрэбаў канкрэтных арганізацый і прадпрыемстваў і ў цэлым фармаваць эфектыўныя стратэгіі інавацыйнага развіцця ў абранай сферы дзейнасці. Акрамя гэтага, практыка-арыентаваная магістратура дае магчымасць выпускнікам першай ступені скарэктаваць ці ўвогуле змяніць траекторыю ўласнага развіцця.

Научанне ў магістратуры адбываецца на беларускай, рускай ці англійскай мовах.

Калі Вы ўхваляеце сур’ёзныя навуковыя веды, праяўляеце творчасць і імкнецеся да самаўдасканалення, прафесарска-выкладчыцкі склад БДТУ дапаможа Вам умацаваць свае прафесійныя пазіцыі!