Дошка аб’яў

Сумесная магістэрская праграма БДТУ і Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта

імя Гедыминаса з атрыманнем двух дыпломаў магістра па спецыяльнасці «Кіраванне нерухомасцю»

на аснове тэхналогіі дыстанцыйнага навучання

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (БДТУ) і Віленскі тэхнічны універсітэт імя Гедыміна (ВТУГ) абвяшчаюць конкурсны адбор кандыдатаў на дыстанцыйнае навучанне ў магістратуры па праграме «Кіраванне  нерухомасцю».

Праграма распрацавана для высокакваліфікаваных, матываваных людзей, якія прафесійна цікавяцца пытаннямі кіравання нерухомасцю, атрымалі ўніверсітэцкую адукацыю першай ступені, маюць кваліфікацыйную ступень не ніжэй за ступень бакалаўра або адпаведную ступень універсітэцкай адукацыі.

Працягласць праграмы складае 2 гады (4 семестры). Форма навучання - дыстанцыйная.

Навучэнцам, якія паспяхова выканалі курс навучання і абаранілі магістэрскую дысертацыю, надаецца акадэмічная ступень «магістр кіравання». Яны атрымліваюць два дыпломы: дыплом БДТУ, які дзейнічае ў Садружнасці незалежных дзяржаў, і дыплом ВТУГ, які прызнаецца ў краінах Еўрапейскага саюза.Спецыяльнасць акрэдытаваная ў Беларусі і ў Еўрасаюзе. Кожнаму магістранту прызначаюцца 2 кіраўнікі (адзін ад БДТУ, другі - ад ВТУГ). Навучальны працэс ажыццяўляецца пры падтрымцы міжнародных арганізацый: CEI (Цэнтральная Еўрапейская ініцыятыва), Новая Еўразія, Тэмпус, Міністэрства адукацыі і навукі Літвы.

На дадзеную спецыяльнасць у БДТУ могуць паступаць асобы, якія маюць закончаную вышэйшую адукацыю па першай ступені па наступных спецыяльнасцях, атрыманых у ВНУ Рэспублікі Беларусь, без здачы экзамену:

1-75 лясная гаспадарка і садова-паркавае будаўніцтва;

1-25 эканоміка;

1-26 кіраванне;

1-27 эканоміка і арганізацыя вытворчасці;    

1-36 11 будаўніцтва і камунальная гаспадарка;

1-69 архітэктура;

1-70 будаўніцтва;

1-56 землеўпарадкаванне;

1-74 04 сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый;

1-96 эканамічная бяспека.

На дадзеную спецыяльнасць у БДТУ могуць паступаць асобы, якія маюць закончаны вышэйшую адукацыю па першай ступені па іншых спецыяльнасцях, атрыманых у ВНУ Рэспублікі Беларусь пры ўмове паспяховай здачы ўступнага экзамену «Кіраванне нерухомасцю».

Мовай навучання і ацэньвання з'яўляецца беларуская, руская або англійская мова (па выбары).

Тэрмін навучання - 2 гады.

Тэрмін падачы дакументаў у БДТУ: для грамадзян РБ - па 24 жніўня 2015, для замежных грамадзян - па 5 верасня 2015.

Кошт навучання складае: для грамадзян Рэспублікі Беларусь і для замежных грамадзян - 1470 еўра ў год па курсе НБ РБ.

Пачатак заняткаў: верасень 2015 года.