Менеджмент якасці

Укараненне і сертыфікацыя сістэм менеджменту якасці (СМЯ) на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001 з’яўляецца сведчаннем якасці паслуг і эфектыўнасці сістэмы кіравання.

 

БДТУ першым сярод устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны  (у 2009г.) быў сертыфікаваны ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і ў нямецкай сістэме акрэдытацыі СМЯ універсітэта, якая адказвае патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 і патрабаванням DIN EN ISO 9001: 2008

 

На той момант сістэма ахоплівала такія асноўныя працэсы, як ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці (падрыхтоўка спецыялістаў на першай ступені і магістраў на другой ступені вышэйшай адукацыі, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, даўніверсітэцкая падрыхтоўка) , навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць.

 

У 2010 БДТУ прымаў удзел у конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Па выніках праведзенага конкурсу за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі (аказання паслуг) універсітэту аднаму з першых сярод устаноў адукацыі краіны была прысуджана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 248).

 

У 2012 г. адбыўся паўторны сертыфікацыйны аўдыт СМЯ БДТУ, па выніках якога была пашырана вобласць сертыфікацыі за кошт праектавання адукацыйны працэсаў, а тэрміны дзеяння сертыфікатаў адпаведнасці СМЯ патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і DIN EN ISO 9001: 2008 у нямецкай сістэме акрэдытацыі былі падоўжаны да 27 снежня 2015 года.

 

Фарміраванне паспяховай СМЯ – складаны і працяглы працэс, які заканчваецца  непасрэдным укараненнем і сертыфікацыяй СМЯ на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту. З гэтага моманту пачынаецца бесперапыннае развіццё ўніверсітэта з мэтай пошуку больш эфектыўных метадаў і інструментаў кіравання якасцю ў адукацыйных установах. Паляпшэнне ўсіх напрамкаў дзейнасці БДТУ і развіццё СМЯ у прыватнасці –  нязменная мэта любой арганізацыі, у тым ліку і адукацыйнай установы, які імкнецца да дасягнення эканамічнай аўтаноміі і стабільнасці за кошт дасягнення канкурэнтнайперавагі і пашырэння свайго экспартнага патэнцыялу.