Міжнароднае супрацоўніцтва

Партнёрамі БДТУ з'яўляюцца замежныя адукацыйныя і навукова-даследчыя арганізацыі Расiі, Украіны, Польшчы, Францыі, Грэцыі, Літвы, Латвіі, Кітая, Швецыі, Фінляндыі і іншых краін. На дадзены момант у БДТУ дзейнічае 147 дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі 30 краін свету.

Найбольш цеснае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі, у рамках якога прафесарска-выкладчыцкі састаў, аспіранты, магістранты і студэнты БДТУ ўдзельнічаюць у навукова-даследчых мерапрыемствах, праходзяць стажыроўкі на базе ўніверсітэтаў-партнёраў, а таксама рэалізуецца шэраг фінансуемых навукова-даследчых праектаў .

Працягваецца рэалізацыя мерапрыемстваў па супрацоўніцтву ў рамках Навукова-адукацыйнага кансорцыўма паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан. Штогод прадстаўнікі ўніверсітэта ўдзельнічаюць у рабоце пасяджэнняў Рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці Навукова-адукацыйнага кансорцыўма паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

Выкладчыкі БДТУ актыўна выязджаюць у Казахстан для правядзення лекцый і выканання сумесных даследаванняў, магістранты казахскіх ВНУ штогод праходзяць стажыроўкі на базе нашага універсітэта. У супрацоўніцтве з казахскімі ўніверсітэтамі рэалізуюцца фінансуемыя навукова-даследчыя праекты. Акрамя таго, у супрацоўніцтве з Паўднёва-Казахстанскiм дзяржаўным універсітэтам імя М. О. Аўэзава (і шэрагам іншых замежных партнёраў) выконваецца праект «Водная гармонія» сумеснай Нарвежска-Еўразійскай Праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў і магістраў.

Цеснае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча, асноўнымі формамі якога з'яўляюцца:

- стажыроўкі прафесарска-выкладчыцкага саставу;

- стажыроўкі магістрантаў;

- навучанне студэнтаў;

- сумесная падрыхтоўка спецыялістаў другой ступені вышэйшай адукацыі;

- арганізацыя сумесных адукацыйных мерапрыемстваў;

- рэгулярны абмен вопытам;

- рэалізацыя міжнародных праектаў і інш.

Асабліва цеснае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з такімі ВНУ, як Вільнюскi тэхнічны ўніверсітэт імя Гедымінаса (Літва), Каўнаскі ўніверсітэт прыкладных навук па лясной гаспадарцы і інжынерыі (Літва), Беластоцкі тэхнічны ўніверсітэт (Польшча) і інш.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Заключаны шэраг дагавораў і пагадненняў з такімі арганізацыямі, як Гуанчжоўскi офіс навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва кітайскіх спецыялістаў, якія навучаліся за мяжой, Міжнародны тэхналагічны саюз правінцыі Гуандун, Гуанчжоўская навукова-тэхнічная кампанія Цiтянь, кампаніі «НоngBo Group», Foryou Group і Sumake, а таксама Чжункайскi ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і машынабудавання. У БДТУ адкрыты «Цэнтр зносін высокакваліфікаваных талентаў Гуанчжоу – Мінск». Дзейнасць дадзенага цэнтра дае магчымасць у далейшым эфектыўна весці работу па абмену навукоўцамі і спецыялістамі абедзвюх краін і каардынаваць падрыхтоўку і рэалізацыю сумесных праектаў.

 Акрамя таго, БДТУ рэгулярна супрацоўнічае з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Штогод БДТУ рэалізуе шэраг міжнародных адукацыйных праектаў. Міжнародныя праекты дазваляюць універсітэту атрымліваць перадавы вопыт, веды, тэхналогіі, ноу-хау, што ў адукацыйнай сферы, як правіла, выяўляецца ў выглядзе навучання персаналу і студэнтаў, укаранення ў навучальны, навуковы і кіраўнічы працэс новых навучальных курсаў і праграм, вучэбна-метадычных, даведачных і дапаможных матэрыялаў, інфармацыйна-аналітычных і тэхналагічных прадуктаў.

Штогод на базе БДТУ праводзіцца шэраг навукова-тэхнічных канферэнцый і семінараў з удзелам прадстаўнікоў замежных навукова-даследчых і адукацыйных устаноў.

БДТУ – прызнаны навуковы цэнтр. Высокатэхналагічныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі ўніверсітэта прадстаўляюцца на міжнародных выставах і нацыянальных экспазіцыях Рэспублікі Беларусь за мяжой (Гановерскi прамысловы кірмаш, Novi Sad (г. Нові Сад, Сербія), Харбінскі гандлёва-эканамічны кірмаш (г. Харбін, КНР), Міжнародная выстава-кангрэс «Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі Hi-Tech», IНAПРОМ (г. Екацярынбург, Расія) і інш.).

У 1998 годзе на базе ўніверсітэта быў створаны Цэнтр па хіміі і хімічнай адукацыі ў якасці асацыяванага члена ЮНЭСКА.

БДТУ з'яўляецца паўнапраўным членам Міжнароднага цэнтра па лясной гаспадарцы і лясной прамысловасці, удзельнічае ў рабоце такіх міжнародных інстытутаў і асацыяцый як Еўрапейскі інстытут лесу (EFI), Камісія ААН па арганізацыі харчавання і сельскай гаспадаркі (FAO), Інстытут лесу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Інстытут паўночнага Вымярэння (NDI).Партнёрамі БДТУ з’яўляюцца замежныя адукацыйныя і навукова-даследчыя арганізацыі Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Грэцыі, Літвы, Латвіі, Кітая, Швецыі, Фінляндыі і іншых краін. У наш час у БДТУ дзейнічае 115 дамоў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі з 28 краін свету.