Міжнародныя сувязі граюць важную ролю ў вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці ўніверсітэта. Асноўнымі формамі развіцця міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляюцца:
· правядзенне сумесных работ у рамках дзеючых дагавораў аб навуковым супрацоўніцтве з замежнымі арганізацыямі;
· выкананне навукоўцамі ўніверсітэта навуковых праектаў міжнародных фондаў і праграм, а таксама дагавораў з замежнымі арганізацыямі і прадпрыемствамі на выкананне НДР;
· стажыроўкi спецыялістаў у замежных навучальных і навуковых цэнтрах;
· абмен вучэбна-метадычнай і навукова-тэхнічнай літаратурай, публікацыя сумесных артыкулаў;
· узаемны абмен вопытам па арганізацыі, ажыццяўленню і ўдасканальванню навучальнага працэсу, а таксама па падрыхтоўцы магістраў і кадраў вышэйшай кваліфікацыі;
· узгадненне і распрацоўка адукацыйных стандартаў, тыпавых вучэбных праграм і вучэбна-метадычнай дакументацыі;
· правядзенне на базе ўніверсітэта навукова-тэхнічных міжнародных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў замежных краін;
· удзел у рабоце замежных навукова-тэхнічных мерапрыемстваў;
· арганізацыя ўзаемнага абмену выкладчыкамі, навуковымі работнікамі, аспірантамі для правядзення навучальнага працэсу, выканання сумесных навуковых даследаванняў, павышэння кваліфікацыі, стажыровак;
· навучанне замежных студэнтаў.