Службовая камандзіроўка за мяжу

Камандзіраванне за мяжу ажыццяўляецца толькі з дазволу рэктара БДТУ. Супрацоўнікі ўніверсітэта, якія выязджаюць у службовую камандзіроўку за мяжу, накіроўваюць рэктару ўніверсітэта службовую запіску на камандзіраванне. Службовая запіска павінна ўключаць:

·  краіну і тэрмін камандзіравання;

·  падрабязнае абгрунтаванне неабходнасці паездкі;

·  указанне крыніцы фінансавання паездкі;

·  меркаваныя вынікі камандзіроўкі.

Заява на міжнароднае камандзіраванне зацвярджаецца рэктарам ўніверсітэта і накіроўваецца ў сектар міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта для выдання і рассылкi загаду аб камандзіраванні. Міжнароднае камандзіраванне ажыццяўляецца на падставе загаду па ўніверсітэту аб камандзіраванні і камандзіровачнага пасведчання. У выпадку змены істотных умоў камандзіравання альбо адмены камандзіроўкі камандзiруемая асоба абавязана прадаставіць рэктару БДТУ службовую запіску з указаннем прычыны змены ўмоў, або адмены камандзіроўкі. На падставе дадзенай службовай запіскі, зацверджанай рэктарам БДТУ, выдаецца загад аб змене або адмене загаду. На працягу 10 дзён пасля вяртання камандзiруемая асоба падае на імя рэктара або прарэктара па навуковай рабоце справаздачу аб выніках камандзіравання. Дадзеная справаздача павінна ўключаць наступныя звесткі: 

·  краіну і перыяд камандзіравання;

·  асноўныя вынікі, дасягнутыя ў ходзе камандзіроўкі.

Калі тэрмін службовай камандзіроўкі за мяжу больш за 10 дзён, то накіраванне ў камандзіроўку ажыццяўляецца толькi са згоды рэктара і дазволу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ліст на імя Міністра адукацыі прадстаўляецца ва ўпраўленне кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі за 10 каляндарных дзён да даты выезду. Да лiста прыкладаюцца наступныя дакументы:

·  заданне на службовую камандзіроўку за мяжу;

·  разлік фінансавых сродкаў па гэтай камандзіроўцы;

·  запрашэнне.

На працягу 10 дзён з дня прыбыцця супрацоўніка з камандзіроўкі ў Міністэрства адукацыі прадастаўляецца пісьмовая справаздача аб выніках камандзіроўкі, у тым ліку аб яе эфектыўнасці.