БДТУ – прызнаны навуковы цэнтр

БДТУ з'яўляецца навуковым і даследчым цэнтрам, якi паспяхова развівае розныя навуковыя напрамкі ў галінах лясной гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, хіміі і хімічных тэхналогій, эканомікі, паліграфіі. 

Заказчыкамі навуковых даследаванняў і распрацовак, што выконваюцца вучонымі ўніверсітэта ў рамках навукова-тэхнічных праграм розных узроўняў, з'яўляюцца Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрн "Белнафтахім", канцэрн «Беллеспаперапрам» і інш. Навуковыя даследаванні па гаспадарчых дагаворах з прадпрыемствамі накіраваны на вырашэнне важных прыкладных праблем, якія забяспечваюць выхад на сусветны ўзровень распрацовак па новых кампазіцыйных, будаўнічых матэрыялах і вырабах, хімічных тэхналогіях і тэхніцы, у галiне лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкi, паліграфіі. Агульная колькасць прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі супрацоўнічае БДТУ ў рамках гаспадарчых дагавораў, складае больш за 100.

Нашы партнёры – лесагаспадарчыя прадпрыемствы, лесапраектныя арганізацыі, нацыянальныя паркі і запаведнікі, лесапаляўнічыя гаспадаркі, найбуйнейшыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь: ААТ «Беларуськалій», ААТ «Белшына», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Беларусьгуматэхніка», ААТ «Белгархімпрам», ААТ «Завод горнага воску», ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ААТ «МТЗ», ЗАТ «Амкадор-эластамер», ЗАТ «Атлант»,  ААТ «Завод «Оптык», ААТ «Белколермет», ААТ «Мінскі завод «Тэрмапласт», ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», ААТ «Гомельдрэў», ААТ«Магілёўдрэў», ААТ «Барысаўскі ДАК», ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Івацэвічдрэў», ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Рэчыцадрэў», РУП «Завод газетнай паперы», УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнака, ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», НДРУП «Інстытут БелНДІБ», ВРУП «Барысаўскі крыштальны завод», ААТ «Мінскі камбінат сілікатных вырабаў», ААТ «Бярозабудматэрыялы», ААТ «Белхудожкерамика », ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», РУВП «Белмедпрэпараты», ВРУП «Барысаўскі шпалапрапiтачны завод», ААТ «Савушкін прадукт», ТАА «Друкаваная фабрыка «Паліпрынт» і інш.

Універсітэт таксама выступае ў якасці галаўной арганізацыі-выканаўцы падпраграмы «Гальванічныя тэхналогіі і абсталяванне» ДПНД «Механіка, тэхнічная дыягностыка, металургія». Падпраграма з'яўляецца асновай навукова-тэхнічнага забеспячэння ўдасканалення тэхналогій і рэканструкцыі абсталявання гальванічных і замяшчаючых iх вытворчасцей на 2011–2015 гг. Новыя навуковыя распрацоўкі будуць садзейнічаць распрацоўцы і выпуску новай прамысловай прадукцыі, паляпшэнню яе якасці, павелічэнню тэрміну эксплуатацыі вырабаў і канструкцый, якiя засцерагаюцца за кошт больш высокай каразійнай ўстойлiвасцi і павелічэнню ўкладу прамысловага сектара ў ВУП.

Студэнты ўніверсітэта актыўна працуюць у 127 студэнцкіх навуковых аб'яднаннях: студэнцкі навуковы калектыў «Азон», студэнцкая НДЛ «Хімія і тэхналогія сілікатаў», студэнцкая ВНДЛ «Хімія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў», студэнцкі клуб «Economix», Дружына па ахове прыроды, клуб паляўнічых, клуб «Ветліца», студэнцкае аб'яднанне «Пошук» і інш. За выдатную паспяховасць на працягу перыяду навучання і па выніках удзелу ў навукова-даследчай рабоце і грамадскім жыцці ўніверсітэта лепшыя студэнты  атрымліваюць стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, стыпендыі імя Ф. Скарыны, а таксама персанальныя стыпендыі Савета ўніверсітэта.