Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

Спектр напрамкаў навуковай дзейнасці вучоных універсітэта дастаткова шырокі і разнастайны. Ён уключае ў сябе розныя навуковыя даследаванні ў галінах лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, хіміі і хімічных тэхналогій, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, эканомікі і паліграфіі.

         Да асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці БДТУ адносяцца:

1.    Устойлівае кіраванне лясамі і шматмэтавае лесакарыстанне

2.    Дрэваапрацоўчыя станкі і інструменты

3.    Дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі

4.    Машыны і механізмы ляснога комплексу

5.    Матэрыялазнаўства, праблемы трываласці і даўгавечнасці

6.    Хімічная перапрацоўка драўніны, тэхналогія вытворчасці паперы і кардона

7.    Арганічны і нафтахімічны сінтэз

8.    Тэхналогія будаўнічых матэрыялаў, шкла і керамікі

9.    Тэхналогія вытворчасці аптычнага шкла і высокатэмпературнай керамікі

10.  Тэхналогіі мінеральных вяжучых і кампазіцыйных матэрыялаў будаўнічага, тэхнічнага і медыцынскага прызначэння

11.   Вытворчасць палімерных матэрыялаў і гумы

12.   Прамысловая экалогія і біяэкалогія

13.   Рэсурса- і энергазберагальныя працэсы і тэхналогіі

14.   Біятэхналогія і тэхналогія лекавых прэпаратаў

15.   Гальванатэхнiка і ахова ад карозіі

16.   Сінтэз, уласцівасці і прымяненне нанаматэрыялаў

17.   Рэсурсазберажэнне электрахімічных вытворчасцей

18.   Машыны і апараты для хімічных вытворчасцей і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў

19.   Матэрыялы электроннай тэхнікі

20.   Хімічныя тэхналогіі неарганічных рэчываў, угнаенняў і солей

21.   Інфармацыйныя тэхналогіі і абарона інфармацыі

22.  Тэхналогіі і абсталяванне выдавецка-паліграфічнага комплексу

23.  Эканамічныя механізмы інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў і прыродакарыстання

24.   Грамадска-палітычныя навукі

25.   Навукова-метадычная работа