Навуковыя школы

Навуковая школа па інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях у  лесаўпарадкаваннi і лясной гаспадарцы

Заснавальнік – Захараў Васіль Кірылавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, год стварэння – 1949 г.

Навуковы кіраўнік школы – Атрошчанка Алег Аляксандравіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі, прафесар кафедры лесаўпарадкавання, галоўны канструктар УСКЛГ.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • сучасны кірунак развіцця, метады і тэхналогіі лесаўпарадкавання;
  • метады і тэхналогіі лясной таксацыі;
  • выбарачная лесаiнвентарызацыя матэматыка-статыстычным метадам;
  • бесперапыннае лесаўпарадкаванне з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій;
  • участковы метад лесаўпарадкавання і праектаванне мэтавага лесавырошчвання;
  • устойлівае кіраванне і развіццё лясоў. Сістэмы, крытэрыі і індыкатары. Сістэма лясной сертыфікацыі;
  • аптымізацыя пароднай і ўзроставай структуры лясоў;
  • разлік і аптымізацыя памеру лесакарыстання;
  • таксацыя і ўлік лясоў. Прагноз дынамікі ляснога фонду;
  • сартыментацыя лесасечнага фонду і ўлік нарыхтаванай лесапрадукцыі;
  • мадэляванне прыросту і прадукцыйнасці дрэвастояў;
  • геаінфармацыйныя сістэмы ў лесаўпарадкаваннi і лясной гаспадарцы;
  • інфармацыйная сістэма кіравання лясной гаспадаркай;
  • сістэмы навігацыі, мабільныя сродкі збору і перадачы даных;
  • аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі лесаўпарадкавальнай інфармацыі;
  • сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання лясоў;
  • сістэма аэракасмічнага маніторынгу лясоў;
  • базы і банкі даных лесаўпарадкавальнай інфармацыі;
  • камп'ютэрныя тэхналогіі ў лясной гаспадарцы;
  • ландшафтна-экалагічны падыход да кіравання лясамі і ляснымі рэсурсамі;
  • аўтаматызаваная сістэма ляснога картаграфавання.

 

Навуковая школа ў галіне статыстычнай тэрмадынамікі і механікі суцэльных асяроддзяў

Заснавальнік – Ротт Лазар Артуравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, год стварэння – 1964 г.

Кіраўнік – Вiхрэнка Вячаслаў Сцяпанавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнай механікі.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • статыстычная механіка і тэрмадынаміка раўнаважных уласцівасцяў і нераўнаважных працэсаў у фізіка-хімічных і біялагічных сістэмах;
  • матэматычныя мадэлі фізіка-хімічных сістэм і іх даследаванне з дапамогай ЭВМ; механіка суцэльных асяроддзяў;
  • тэорыя раўнаважных уласцівасцяў і нераўнаважных  працэсаў у крышталях, вадкіх крышталях і вадкакрышталічных палімерах;
  • статыстычная тэорыя нелінейнай пругкасці цвёрдых цел;
  • вязкапругкiя ўласцівасці шкла і вадкакрышталічных палімераў;
  • фізіка паверхневых з'яў;
  • статыстычная тэорыя раўнаважных уласцівасцяў і нераўнаважных  працэсаў (дыфузія, тэрмадыфузiя, структурная рэлаксацыя) у рашоткавых сістэмах;
  • статыстычная тэорыя неаднародных сістэм;
  • біяфізіка малекулы ДНК;
  • вагальная энергетычная рэлаксацыя ўзбуджаных малекул у вадкасцях і газах;
  • статыстычная тэорыя іоннай праводнасці ў цвёрдых целах і интэркаляцыйных злучэннях;
  • фрактальная механіка кампазіцыйных і дысперсных матэрыялаў;
  • мадэляванне механічных працэсаў і працэсаў кіравання інфармацыйнымі патокамі і перадачы інфармацыі ў друкарскiх сістэмах.

 

Навуковая школа ў галіне хіміі і тэхналогіі фосфарзмяшчальных соляў, угнаенняў і высокадысперсных порыстых матэрыялаў

Заснавальнік – Пячкоўскі Уладзімір Васільевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, год стварэння –1964 г.

Кіраўнікі – Вараб'ёў Мікалай Іванавіч, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі; Ешчанка Людміла Сямёнаўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • распрацоўка навуковых асноў хіміка-тэхналагічных працэсаў атрымання мінеральных угнаенняў, соляў, кіслот і тэхналагічных схем іх вытворчасці;
  • распрацоўка навуковых асноў і стварэнне хіміка-тэхналагічных працэсаў і тэхналагічных схем неарганічных матэрыялаў мэтавага прызначэння з комплексам зададзеных уласцівасцяў, у прыватнасці, каталізатараў, адсарбентаў, пігментаў, функцыянальных напаўняльнікаў, рэактываў;
  • распрацоўка спосабаў ачысткі газавых сумесяў, сцёкавых вод і ўтылізацыі цвёрдых адходаў вытворчасцей з мэтай стварэння экалагічна чыстых тэхналогій, тэхнічных матэрыялаў.

 

       Навуковая школа па лясных дарогах і транспарце лесу

Заснавальнік – Леановіч Іван Іосіфавіч, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, доктар тэхнічных навук, акадэмік Транспартнай акадэміі Украіны, член-карэспандэнт грамадства лясных спецыялістаў Фінляндыі.

Кіраўнік – Вырко Мікалай Паўлавіч, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар кафедры транспарту лесу, лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровы член навукова-даследчага Савета кансультантаў Амерыканскага бiяграфiчнага iнстытута.

 Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • павышэнне трываласці і ўстойлівасці землянога палатна і дарожнага адзення з улікам пагодна-кліматычных фактараў, пругка-вязкіх уласцівасцяў дарожна-будаўнічых матэрыялаў, стабілізацыі грунтоў арганічнымі і мінеральнымі вяжучымі;
  • ўлік водна-цеплавога рэжыму землянога палатна і дарожнага адзення, пры праектаванні і канструяванні іх з улікам рэалагічных уласцівасцяў выкарыстоўваемых матэрыялаў;
  • сумяшчальнасць прамысловага аўтатранспарту з навакольным асяроддзем, павышэнне трываласці і ўстойлівасці дарожных канструкцый пад уздзеяннем цяжкіх аўтапаяздоў;
  • даследаванне спосабаў рэгулявання водна-цеплавога рэжыму аўтамабільных лесавозных дарог;
  • даследаванне і абгрунтаванне эксплуатацыйных паказчыкаў дарожна-транспартнай сеткі лесанарыхтоўчых прадпрыемстваў;
  • умацаванне грунтоў арганічнымі і мінеральнымі вяжучымі;
  • распрацоўка канструкцый пакрыццяў часовых лесавозных дарог;
  • абгрунтаванне аптымальнай структуры транспартнай сеткі ў лясах П групы з улікам патрабаванняў устойлівага лесакарыстання;
  • арганізацыя працы транспарту лесу;
  • распрацоўка мадэляў і аўтаматызацыя праектавання лясных дарог.

 

Навуковая школа па лясной фітапаталогii

Заснавальнік – Фёдараў Мікалай Ільіч, доктар біялагічных навук, прафесар, год стварэння – 1956 г.

Кіраўнік – Звягінцаў Вячаслаў Барысавіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры лесааховы і драўнiназнаўцтва.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • вывучэнне прычын узнікнення масавых пашкоджанняў і хвароб лесу і распрацоўка мерапрыемстваў па абмежаванні іх шкоднасці;
  • комплексныя даследаванні гнiлевых хвароб драўняных парод у Беларусі;
  • вывучэнне біялагічных асаблівасцяў і магчымасцяў прамысловага вырошчвання ядомых древоразрушающих грыбоў на лясных плантацыях і ў кантраляваных умовах;
  • вывучэнне фізіка-механічных уласцівасцяў драўніны парод мясцовай флоры і перспектыўных интрадуцэнтаў у залежнасці ад лесаводствена-таксацыйных параметраў дрэвастою;
  • вывучэнне дэградацыі якасці драўніны ў працэсе бiядэструкцыi лесаматэрыялаў;
  • кантроль эфектыўнасці метадаў і сродкаў абароны драўнянай прадукцыі ад бiяпашкоджанняў.

 

Навуковая школа па фізіка-хіміі сілікатных і тугаплаўкіх   неметалічных матэрыялаў

Заснавальнік – Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч, акадэмік АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, год стварэння – 1945 г.

Кіраўнікі – Бабкова Нінэль Міронаўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, прафесар кафедры тэхналогіі шкла і керамікі; Лявіцкі Іван Адамавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры шкла і керамікі.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • фізіка-хімія шклопадобнага стану. Заканамернасці змены уласцівасцяў і структуры шклопадобных матэрыялаў у залежнасці ад складу;
  • фазавыя пераходы ў шклопадобных матэрыялах пры тэрмаапрацоўцы і накіраванае рэгуляванне фазавага складу матэрыялаў;
  • вывучэнне лiквацыйных з'яў у шкле і выкарыстанне гэтых з'яў для стварэння новых матэрыялаў;
  • атрыманне новых матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі на аснове шклоўтваральных сістэм, у гэтым ліку з біяактыўнымi ўласцівасцямі;
  • стварэнне новых тыпаў цеплаізаляцыйнай, тэрмаўстойлівай і порыстай керамікі;
  • выкарыстанне прамысловых адходаў з мэтай вырашэння экалагічных праблем;
  • сінтэз керамічных і шклокрышталiчных матэрыялаў на аснове нанатэхналогій;
  • распрацоўка складаў вогнетрывалых хімічна стойкіх керамічных мас і вырабаў на іх аснове;
  • сінтэз і даследаванне шклопадобных палiваных пакрыццяў, лёгкаплаўкага шкла для флюсаў, прыпояў, пасівацый і герметызацыі прыбораў;
  • сінтэз і даследаванне шклокрышталiчных матэрыялаў і вырабаў на іх аснове;
  • атрыманне цеплатрывалых пігментаў і керамічных фарбавальнікаў;
  • распрацоўка складаў керамічных мас для атрымання вырабаў бытавога і будаўнічага прызначэння.

 

Навуковая школа па энергаэфектыўным працэсам, машынам і агрэгатам хімічных вытворчасцей і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў

Заснавальнікі – Яршоў Аляксандр Іванавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР; Плёха Іван Максімавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны вынаходнік БССР, год стварэння – 1965 г.

Кіраўнікі – Маркаў Уладзімір Аляксеевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры працэсаў апаратаў хімічных вытворчасцяў; Вайцяховiч Пётр Яўгенавіч, доктар тэхнічных навук, дацэнт, заг. кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • навуковае абгрунтаванне гідрадынамічных спосабаў інтэнсіфікацыі тэхналагічных працэсаў і стварэнне на іх аснове высокаэфектыўных апаратаў для падзелу мнагафазных сістэм і правядзенне працэсаў цепламасаабмену; 
  • інтэнсіфікацыя працэсаў драбнення і класіфікацыі і распрацоўка высокаэфектыўных сярэднеходных і хуткаходных агрэгатаў для тонкадысперснага драбнення і механічнай актывацыі матэрыялаў.

 

Навуковая школа ў галіне абгрунтавання параметраў, праектавання, мадэрнізацыі і стварэння лясных машын

Заснавальнік – Жукаў Анатоль Васільевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік РАПН, год стварэння –1970 г. 

Кіраўнік – Мохаў Сяргей Пятровіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • абгрунтаванне параметраў лясных, лесатранспартных, а таксама дарожна-будаўнічых машын. Састаўленне прапаноў па тэхнічных патрабаваннях на іх распрацоўку;
  • распрацоўка канцэпцыі стварэння сямейства лясных машын, якія адказваюць прагрэсіўным тэхналогіях лясной комплексу;
  • мадэляванне працы шасі і тэхналагічнага абсталявання лясных і лесатранспартных машын, праверка адэкватнасці распрацаваных матэматычных мадэляў;
  • праектаванне, мадэрнізацыя і стварэнне сучасных лясных і лесатранспартных машын, а таксама абсталявання для нарыхтоўкі драўніны;
  • выпрабаванні лясных і лесатранспартных машын, апрацоўка атрыманых вынікаў вымярэнняў, распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні іх канструкцыі.

   

 Лесоэканамiчная навуковая школа Беларусі

Заснавальнікі – Пераход Вячаслаў Іванавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік АН БССР; Касцюковіч Фёдар Трафімавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар; Янушка Анатоль Давыдавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, год стварэння – 1923 г.

Кіраўнік навуковай школы – Нявераў Аляксандр Васільевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, заг. кафедры менеджменту і эканомікі прыродакарыстання БДТУ.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці, якая праводзіцца ў рамках навуковай школы:

  • лясная палітыка, тэорыя і практыка кіравання лясамі і лясной гаспадаркай;
  • сістэма эколага-эканамічнай ацэнкі і вартаснага ўліку лясоў;
  • эколага-эканамічны механізм ўстойлівага лесакарыстання;
  • лясная нерухомасць: тэорыя, ацэнка, сістэма кіравання;
  • эколага-эканамічная адзнака выкарыстання драўніны ў энергетычных мэтах;
  • эколага-эканамічны механізм захавання біяразнастайнасці;
  • эканамічная тэорыя і сістэма ўстойлівага прыродакарыстання;
  • стварэнне сучасных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў ў галіне эканомікі лясной гаспадаркі і прыродакарыстання.

 

Навуковая школа ў галіне высокатэмпературнай хіміі парападобнага стану і вадароднай энергетыкі

Заснавальнік – Новікаў Георгій Іванавіч, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, год стварэння – 1952г.

Кіраўнік –  Жарскі Іван Міхайлавіч, кандыдат хімічных навук, прафесар, рэктар БДТУ, заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • хімія парападобнага стану;
  • вадародная энергетыка;
  • даследаванні і распрацоўка высокатэмпературных электрахімічных прылад;
  • даследаванні працэсаў электрахімічнага і паравадзянога канверсійнага спосабаў атрымання прамысловага вадароду з сукупнасці вады і этылавага спірту;
  • даследаванні прыроды вадароднай сувязі ў неарганічных і арганічных водазмяшчальных асяроддзях.

 

Навуковая школа ў галіне прагназавання ўласцівасцяў палімерных матэрыялаў і распрацоўкі пластмас, валокнаў, гум, лакафарбавых пакрыццяў з падвышанай устойлівасцю ў энергетычных палях і агрэсіўных асяроддзях

Заснавальнік – Пракапчук Мікалай Раманавіч, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, год заснавання – 1992 г.

Кіраўнік – Пракапчук Мікалай Рамановіч, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • стварэнне новых полiiмiдных матэрыялаў, уключаючы адгезiраваныя і неадгезiраваныя плёнкі, планарызавальныя, пасiвiравальныя, ізалявальныя, ахоўныя сістэмы і пакрыццi, нізкаўсадачныя кампаунды, высокаэфектыўныя i тэрмаўстойлівыя мембраны і іншыя матэрыялы са спецыяльнымi ўласцівасцямі і палепшанай перапрацоўнасцю;
  • ўсталяванне заканамернасцяў фарміравання структуры і ўласцівасцяў эластамерных кампазіцый ад кампанентнага складу і тэхналагічных параметраў на ўсіх стадыях тэхналагічнага працэсу і правядзенне іх доследна-прамысловых праверак;
  • вывучэнне сумеснага ўплыву напаўняльнікаў функцыяналiзаваных дабавак і стабілізатараў на ўласцівасці кампазітаў ў працэсах іх перапрацоўкі і вырабаў з іх ва ўмовах эксплуатацыі;
  • ўсталяванне залежнасцяў паміж прыродай, дазоўкай інгрэдыентаў полiфункцыянальнага дзеяння і ўласцівасцямі гум для павышэння працаздольнасці гуматэхнічных вырабаў. Распрацоўка фізіка-хімічных асноў фізічнай мадыфікацыі гуматэхнічных вырабаў шляхам іонна-асіставанага нанясення пакрыццяў з мэтай рэгулявання іх эксплуатацыйных уласцівасцяў;
  • вывучэнне заканамернасцей уплыву складу кампазіцый на аснове нафтавых рэшткаў, умоў іх перапрацоўкі на выхад і якасць мэтавых прадуктаў (кампанентаў вадкага паліва, зыходных рэчываў для нафтахіміі) і распрацоўка эфектыўных спосабаў іх ўтылізацыі;
  • распрацоўка арыгінальных экспрэс-метадаў прагназавання даўгавечнасці вырабаў з палімераў і СТБ на іх аснове, ўкараненне іх у сістэму сертыфікацыйных выпрабаванняў;
  • рэгуляванне уласцівасцяў гатовых вырабаў шляхам стварэння матэматычнай мадэлі ратацыйнага фармавання, якая апісвае залежнасці характарыстык вырабаў ад параметраў працэсу і паказчыкаў якасці зыходнай сыравіны.    

 

Навуковая школа па лясному паляўніцтвазнаўству

Заснавальнік – Раманаў Уладзімір Сяргеевіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, год стварэння – 1957 г.

Кіраўнік – Роўкач Андрэй Іванавіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, заг. кафедры паляўніцтвазнаўства.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • тыпалогія паляўнічых угоддзяў Беларусі;
  • экалагічныя асновы і вопыт лесапаляўнічай гаспадаркі Беларусі;
  • эколага-эканамічныя асновы лесапаляўнічай гаспадаркі Беларусі;
  • навуковыя асновы ўзнаўлення рэсурсных значных аб'ектаў лесапаляўнічых гаспадарак.

 

Навуковая школа ў галіне экалагічна арыентаванага   лесаводства

Заснавальнік – Жылкін Барыс Дзмітрыевіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны лесавод БССР, заг.кафедры лесаводства (1947-1975 гг.), год стварэння – 1947 г.

Кіраўнік – Ражкоў Леанід Мікалаевіч, доктар сельска-гаспадарчых навук, прафесар, прафесар кафедры лесаводства.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • павышэнне прадукцыйнасці лясоў метадамі біялагічнай меліярацыі;
  • рэкрэацыйнае лесаводства;
  • несуцэльныя рубкі лесу;
  • экалагічна арыентаванае лесаводства;
  • лесоводственныя падыходы захавання біялагічнай разнастайнасці;
  • пабочныя карыстання лесам;
  • энергетычныя лясныя плантацыі.

 

Навуковая школа ў галіне абароны інфармацыі ў камп'ютарных сетках і інфармацыйнай бяспекі

Заснавальнік – Урбанович Павел Паўлавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заг. кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, год стварэння –1994 г.        

Кіраўнік – Урбановіч Павел Паўлавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заг. кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • метады і алгарытмы пошуку і выпраўлення памылак у інфармацыйных паслядоўнасцях на аснове залішняга кадавання і перамяжэння  знакаў, што перадаюцца;
  • сінтэз залішніх кодаў з палепшанымі ўласцівасцямі для сістэм захоўвання і перадачы інфармацыі;
  • стварэнне і рэалізацыя новага навуковага напрамку - нейракрыптаграфii, які прадугледжвае перадачу канфідэнцыяльнай інфармацыі па адкрытых каналах сувязі на аснове тэхналогіі штучных нейронных сетак.

 

Навуковая школа ў галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны        

Заснавальнік – Рэзнікаў Усевалад Міхайлавіч, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларусі, дэкан факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў, год стварэння – 1964 г.

Кіраўнікі – Салаўёва Тамара Уладзіміраўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны; Чорная Наталля Віктараўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчыца кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы: распрацоўкі новых тэхналогій атрымання цэлюлозы, паперы, кардона, драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, лесахімічнай перапрацоўкі драўнянай сыравіны на аснове раскрыцця механізмаў хімічных ператварэнняў кампанентаў драўніны (лігніну, геміцэлюлозы, цэлюлозы) на стадыях тэхналагічных працэсаў і накіраванага іх актывавання з мэтай рэсурсазберажэння, энергазберажэння і імпартазамяшчэння.

 

Навуковая школа па тэорыі раскрою пиловачнай сыравіны, рацыянальнаму і комплекснаму выкарыстанню драўніны і ўдасканаленні тэхналогіі і абсталявання лесапільна-дрэваапрацоўчых вытворчасцей

Заснавальнік – Бацiн Мікалай Арсеньевіч, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар, год стварэння – 1946 г.

Кіраўнік – Янушкевіч Антон Антонавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні раскрою сыравіны;
  • распрацоўка і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў і абсталявання лесапільнай вытворчасці;
  • даследаванне і распрацоўка аўтаматызаваных вымяральных комплексаў для круглых лесаматэрыялаў.