Патэнтазнаўства і ахова інтэлектуальнай уласнасці

Стратэгія Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў галіне прававой аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

 

  • выяўленне аховаздольных тэм і стварэнне ў працэсе даследаванняў аб'ектаў права прамысловай уласнасці (вынаходстваў, карысных мадэляў, ноу-хау);
  • экспертыза матэрыялаў і падача заявак на выдачу патэнтаў на аб'екты права прамысловай уласнасці;
  • заключэнне ліцэнзійных дагавораў на выкарыстанне распрацовак універсітэта;
  • фарміраванне Рэестра патэнтаў БДТУ з забеспячэннем перыядычнага кантролю стану прававой аховы адпаведных аб'ектаў права прамысловай уласнасці (тэрміны аховы, падтрыманне ў сіле ахоўных дакументаў);
  • забеспячэнне доступу да неабходных даведачна-інфармацыйных рэсурсаў аб аб'ектах інтэлектуальнай уласнасці (сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь, сайт Распатэнта Расійскай Федэрацыі, розныя замежныя рэсурсы);
  • актуалізацыя лакальнай нарматыўна-прававой базы, якая рэгламентуе пытанні прававой аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
  • штогадовая падпіска на афіцыйны бюлетэнь Рэспублікі Беларусь «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры";
  • штогадовая падпіска на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі»;
  • ацэнка і пастаноўка на бухулік аб'ектаў права прамысловай уласнасці, уведзеных у гаспадарчы абарот, пасля заключэння ліцэнзійных дагавароў.

Змены ў заканадаўстве

1 студзеня 2014 года ўступіў ў сілу артыкул 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання»

Такім чынам,  з 1 студзеня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае адзіная шкала патэнтавых пошлін  для рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

Патэнтавыя пошліны вылічваюцца плацельшчыкамі  ў замежнай валюце па стаўках, устаноўленых у доларах ЗША або швейцарскіх франках.

Выплата патэнтавых пошлін ажыццяўляецца:

  • плацельшчыкамі ־–  рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленым на дзень выплаты;
  • плацельшчыкамі  –  нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь –  у замежнай валюце  (долары ЗША, еўра, швейцарскія франкі, расійскія рублі) у суме, вызначанай з выкарыстаннем крос-курсу, разлічанага на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да адпаведных замежных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень выплаты.

Вызваляюцца ад патэнтавых пошлін плацельшчыкі –  фізічныя асобы:

  • Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Беларусі, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны;
  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, члены сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у гады Вялікай Айчыннай вайны і пры выкананні воінскіх (службовых) абавязкаў, названыя ў артыкулах 2 –  4 і 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах»;
  • удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • інваліды I групы.

Іншыя плацельшчыкі –  фізічныя асобы выплачваюць 25 працэнтаў  ад устаноўленага памеру патэнтавых пошлін.

Начальнік сектара патэнтазнаўства і аховы інтэлектуальнай уласнасці:

Шышканова Людміла Георгіеўна

тэл. / факс: (017) 327-31-50

e-mail: [email protected]