Дарагія студэнты!
Калі хочаце стаць граматнымі спецыялістамі, у дасканаласці валодаць новай тэхнікай і тэхналогіямі, ствараць новыя навуковыя тэорыі, тэхналогіі, паказаць сябе ў творчасці - Вам прамая дарога ў НДРС. Што гэта такое? НДРС - гэта навукова-даследчая работа студэнтаў.
Чытаць далей
Навукова-даследчая работа студэнтаў (НДРС) з'яўляецца адным з найважнейшых сродкаў павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, а таксама рэалізацыі навучальна-даследчай парадыгмы адукацыі. Таму разам з фундаментальнымі ведамі, студэнты ўніверсітэта атрымліваюць комплекс розных відаў ведаў, накіраваных на развіццё творчай актыўнасці і самастойнасці навучання.
Дадзеная праца выконваецца на вучэбна-матэрыяльнай і навукова-даследчай базе кафедраў і лабараторый, а таксама навукова-тэхнічнай базе інстытутаў НАН Беларусі і шэрагу прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца філіяламі кафедраў універсітэта, дзе студэнты IV і V курсаў праводзяць самастойныя навуковыя даследаванні. Вынікі гэтых даследаванняў у многіх выпадках з'яўляюцца асновай для новых НДР, выканання курсавых і дыпломных работ. Так у 2013 годзе доля дыпломных праектаў з элементамі НДР ва ўніверсітэце склала 37,2%.



Агульнае метадычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва НДР студэнтаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ажыццяўляецца Саветам па НДРС, які з'яўляецца кіруючым органам, што каардынуе працу ўсіх універсітэцкіх падраздзяленняў па навукова-даследчай рабоце студэнтаў.
Ва ўніверсітэце створана сучасная матэрыяльная база, якая дазваляе студэнтам праводзіць даследаванні на ўнікальным абсталяванні на кафедрах, у Цэнтрах і навукова-даследчых лабараторыях агульнаўніверсітэцкага карыстання, прычым на бязвыплатнай аснове.
З мэтай прыцягнення студэнтаў да правядзення навуковых даследаванняў і навуковай дзейнасці штогод праводзяцца канферэнцыі, конкурсы, выставы навуковых прац студэнтаў універсітэта.
Лепшыя студэнты і магістранты, якія прымаюць актыўны ўдзел у НДРС узнагароджваюцца граматамі, дыпломамі або грашовымі прэміямі; выпускнікі, якія маюць лепшыя паказчыкі па вучэбнай і навуковай працы, ўзнагароджваюцца медалём БДТУ «За выдатныя поспехі ў вучобе і навуцы».
Анонсы мерапрыемстваў
Гатовыя да загрузкi матэрыялы 65-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі навучэнцаў, студэнтаў і магістрантаў
Сборник научных работ. Часть 1
Сборник научных работ. Часть 2
Сборник научных работ. Часть 3