Акцыі

АКЦЫІ

       

19 снежня 2014 адбылася паездка ў Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна. Дзякуй ўсім студэнтам, якія адгукнуліся на нашу акцыю, накіраваную на дапамогу дзеткам.
      Асобнае дзякуй студэнтам факультэтаў ТАР, ІЭ, ІТ, якія здавалі грошы (добраахвотна і па жаданні), цацкі, пазлы, канцылярскія прыналежнасці. Усяго ўдалося сабраць 9.495.400 рублёў. Шчыра, я нават не чакала, што мы зможам сабраць такую суму !!! Усе грошы пайшлі на куплю канцылярскіх прыладаў (у пакеце ў кожнага дзіцяці ляжаў альбом для малявання, кардон, каляровая папера, фарбы, алоўкі, фламастэры, ручка, аловак, клей, фарматаўкі, разукрашка). Таксама былі набыты мазайкі, развіваючыя кніжкі для ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў. Ад прафкама студэнтаў былі закуплены навагоднія падарункі (цукеркі) для чаявання дзетак.
      Студэнтамі інжынерна-эканамічнага факультэта была падрыхтавана навагодняя праграма, з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам і Калядамі!

Разам у нас атрымалася падарыць дзецям казку! Дзякуй ўсім, хто не застаўся абыякавым!