Інфармацыя аб дзейнасці Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студзентаў БДТУ
Галоўная мэта прафсаюза - абарона сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.
Дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, унутрысаюзных нарматыўных прававых актаў, рашэннямі вышэйстаячых прафсаюзных органаў, планам работы прафсаюзнага камітэта. Планаванне працы носіць комплексны характар і плануецца па паўгоддзях.
Па стане на 1 студзеня 2015 г ахоп прафсаюзным членствам у ППА студэнтаў складае больш за 98,7%.
Праца ППА студэнтаў БДТУ ажыццяўляецца камісіямі, зацверджанымі прэзідыумам прафсаюзнага камітэта на падставе Прыкладнага Палажэння аб камісіях ЦК галіновага прафсаюза:
- камісія па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце;
- камісія па вучэбна-вытворчай і сацыяльнай рабоце;
- камісія па жыллёва-бытавой рабоце;
- па праектнай дзейнасці і культурна-асветніцкай рабоце;
Напрамкі дзейнасці