Юрыдычная і сацыяльная падтрымка студэнтаў

Юрыдычная кансультацыя

Любы член прафсаюза можа атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў!

Каб атрымаць кансультацыю, неабходна прыйсці ў 217 кабінет 1 навучальнага корпуса з прафсаюзным білетам і напісаць заяву вызначанага ўзору.

У звароце павінны быць указаны:

 

  1. Прозвішча, імя заяўніка;

  2. Факультэт, курс, група;

  3. Адрас пражывання;

  4. Тэлефон;

  5. Змест звароту, у якім павінны быць выразна сфармуляваны пытанні ці праблемная сітуацыя. Пажадана ўказваць абставіны, якія, з вашага пункту гледжання, маюць дачыненне да пытання;

  6. Дата звароту;

  7. Подпіс.

Далей зварот перадаецца членам камісіі па прававой рабоце прафсаюзнага камітэта студэнтаў БДТУ, якія даюць адказ не пазней за 15 дзён з моманту звароту альбо не пазней за 1 месяц, калі пастаўленыя пытанні патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі. Дадзеныя тэрміны замацаваны ў ч. 1 ст. 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян» ад 6 чэрвеня 1996 №407-XIII. "

 

Сацыяльная падтрымка студэнтаў

Вялікая ўвага надаецца прафсаюзнай арганізацыяй працы з найменш абароненымі пластамі студэнцтва: студэнтамі-сіратамі, маламаёмаснымі студэнтамі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сямейнымі студэнтамі. Прафкам не толькі вядзе ўлік гэтых навучэнцаў, але і сумесна з адміністрацыяй аказвае ім матэрыяльную дапамогу. Атрымаць інфармацыю можна ў прафоргаў груп або ў 217 кабінеце 1 вучэбнага корпусу.


Паглядзець нарматыўныя дакументы і прававыя акты