Выбар спецыялізаваных модуляў

У адпаведнасці з Канцэпцыяй аптымізацыі зместу структуры і аб'ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 22.03.2012 і Парадкам выбару студэнтамі БДТУ спецыялізаваных модуляў для вывучэння, зацверджаным рэктарам БДТУ 30.08.2013г.


Студэнт мае права ў межах адведзенага аб'ёму вучэбнага часу вывучаць толькі адзін з некалькіх спецыялізаваных модуляў, прапанаваных вучэбнымі планамі.


Студэнты 1-га курса павінны выбраць для вывучэння ў другім семестры адзін з двух спецыялізаваных модуляў:
- Студэнты спецыяльнасцяў «Тэхналогія лекавых прэпаратаў» і «Біятэхналогія» - спецыялізаваны модуль «Гісторыя грамадскай думкі Беларусі» або спецыялізаваны модуль «Гісторыя сусветнай культуры»;
- Студэнты астатніх спецыяльнасцяў - спецыялізаваны модуль «Этыка і эстэтыка», спецыялізаваны модуль «Гісторыя сусветнай культуры», «Філасофскія асновы стратэгіі ўстойлівага развіцця».


Студэнты 2-га курса павінны выбраць для вывучэння ў чацвёртым семестры адзін з двух спецыялізаваных модуляў: «Этыка і эстэтыка» або «Філасофскія асновы стратэгіі ўстойлівага развіцця»; у пятым-шостым семестры адзін з двух спецыялізаваных модуляў: «Тэорыя галіновых рынкаў» або «Сацыялогія арганізацый»; «Асновы права і правы чалавека» або «Дзяржаўная палітыка і адміністраванне».


Пісьмовую заяву аб выбары таго ці іншага модуля неабходна падаць на імя дэкана факультэта. У выпадку адсутнасці заявы рашэнне аб вывучэнні студэнтам таго ці іншага спецыялізаванага модуля будзе прынята дэканатам з улікам колькасці студэнтаў у сфармаваных групах.
Апісанне спецыялізаваных модуляў па выбары студэнта:
«Гісторыя грамадскай думкі Беларусі»
«Гісторыя сусветнай культуры»
«Этыка і эстэтыка»
«Тэорыя галіновых рынкаў»
«Сацыялогія арганізацый»
«Філасофскія асновы стратэгіі ўстойлівага развіцця»
«Асновы права і правы чалавека»
«Дзяржаўная палітыка і адміністраванне»