Нашы праекты

Рэспубліканская акцыя "Я - грамадзянiн Беларусi"

             Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Я - Грамадзянін Беларусі"   Скачаць

        Традыцыйна БДТУ прымае ўдзел у рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Так, у траўні 2013 года ўдзел у выставе "Я – грамадзянін Беларусі" прынес ўніверсітэту Дыпломам II ступені. У 2015 годзе ў XVI рэспубліканскай выставе – Дыплом I ступені "За высокі навукова-метадычны ўзровень падрыхтоўкі і сістэмнае прадстаўленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове вышэйшай адукацыі". Упершыню ў складзе ўніверсітэта на выставе былі прадстаўлены экспанаты нашых каледжаў.

     


           2014 і 2015 гады былі адзначаны некалькімі знакавымі падзеямі. Асноўным стала святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Важна адзначыць, што гэтыя мерапрыемствы сталі лагічным працягам шэрагу праектаў, пачатых у 2013 годзе. Традыцыйна для першакурснікаў адбыліся экскурсіі «Мінск старажытны», да месца гібелі першых мінскіх падпольшчыкаў і на мемарыяльныя комплексы «Лінія Сталіна», «Хатынь», «Курган Славы».
 
  
   

      Роля інфармацыйнага арыентыру выконвае бібліятэка ўніверсітэта, якая вядзе сістэматычную працу па арганізацыі і правядзенні дзен адчыненых дзвярэй і тэматычных выстаў. Вялікую ролю ў інфармацыйнай прасторы УВА адыгрываюць рэгулярныя малатыражныя газеты: агульнаўніверсітэцкая газета «Тэхнолаг», газета «Факультэт грамадскіх прафесій», штомесячная газета «Студэнцкі экспрэс», інфармацыйна-пазнавальная газета «ТОВ.by».

     2015 год, які прайшоў пад дэвізам Года моладзі, таксама знайшоў адлюстраванне на ўніверсітэцкім, гарадскім і рэспубліканскім узроўнях. Традыцыйна рэалізоўваліся грамадзянска-патрыятычныя праекты "Парламенцкія сустрэчы", "Партызанская стаянка ля вескі Аляксандрава", "Жыву і помню". Студэнты ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі знакавых падзей: 42-га з'езда БРСМ, I Міжнароднай канферэнцыі «Студэнцкае самакіраванне: вопыт і перспектывы развіцця», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 28-29 верасня, пасяджэнні гарадскога студэнцкага Савету г. Мінска на базе БДТУ, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
   

          Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для паспяховай навукова-даследчай працы навучэнцаў. Толькі ў 2014г. пад кіраўніцтвам вядучых вучоных універсітэта ў НДРС прынялі ўдзел 3560 студэнтаў і магістрантаў, на канферэнцыях рознага ўзроўню было зроблена 2300 дакладаў. У 2014 годзе па выніках 65-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў апублікаваны зборнік навуковых прац у трох частках агульным аб'емам 1303 старонкі. На конкурсы рознага ўзроўню пададзена 1143 навуковыя працы, у т. л. на міжнародныя – 67, рэспубліканскія конкурсы – 338 работ. Усяго за 2014 год выпушчана 1278 (2013 – 1274) студэнцкіх публікацый.

 
 
 
           З мэтай удасканалення работы па развіццю талентаў моладзі, развіцця яе здольнасцей, падтрымкі ініцыятыў, арганізацыі вольнага часу ў універсітэце створана сістэма дадатковай адукацыі студэнтаў, якая ўключае ў сябе 36 творчых аб'яднанняў. Свае творчыя здольнасці студэнты дэманстравалі ў традыцыйных мерапрыемствах культурнага характару: Дзень першакурсніка, студэнцкі дэбют «Хвіліна славы», «Міс БДТУ», брэйн-рынгі інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», «КВЗ-БДТУ», Дзень Святога Валянціна, святочныя вечарыны «Каляды ў тваім доме», вечары адпачынку, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны, міжнароднаму Дню 8марта, Дню Вялікай Перамогі; мерапрыемствах, прымеркаваных да прафесійна-працоўных свят: Дзень студэнта, Дзень лесніка, Дзень эколага, Дзень хіміка, Дзень друкара, Дзень стандартызацыі; фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах: восеньскія і вясновыя спартакіяды, спартыўныя спаборніцтвы паміж факультэтамі і інтэрнатамі студгарадка.