Спецкурс «Замежная мова для спецыяльных мэт»

Спецкурс «Замежная мова для спецыяльных мэтаў»

 

Прадугледжвае вывучэнне прафесійнай лексікі і авалоданне навыкамі перакладу для спецыялістаў у галіне хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці, эканомікі, паліграфіі і выдавецкай справы i г. д.

Праграма курса ўключае ў сябе аспекты павышэння моўнай кампетэнтнасці, а таксама падрыхтоўку да арганізацыі і правядзення лекцый, практычных заняткаў, семінараў на замежнай мове; прадугледжвае правядзенне майстар-класа. Змест дадзенага курса вар'іруецца ў залежнасці ад профілю падрыхтоўкі канкрэтнай групы.

   Курс прызначаны, перш за ўсё, для выкладчыкаў ВНУ, якія плануюць выкладанне спецыяльных дысцыплін на замежнай мове. Працягласць навучання залежыць ад агульнага ўзроўню валодання замежнай мовай і складае ад 2 да 4 семестраў. Адзін семестр - 60 акадэмічных гадзін.


Колькасць гадзін: 120, 2 разы на тыдзень
Працягласць занятку: 90 хвілін

Пачатак заняткаў: 1 семестр - з 2014/09/15 па 2014/12/28 (60 гадзін у семестр), 2 семестр - з 2015/02/09 па 2015/05/30 (60 гадзін у семестр)