Школьнікам і будучым абітурыентам

 

На базе кафедраў фізікі і ФХМСП створана ШКОЛА юных інжынераў-фізікаў

 

Адказныя за каардынацыю работы Школы : дацэнт кафедры фізікі Кляніцкі Д.У.

                                                                                               дацэнт кафедры ФХМСП Зелянкова Е.Н.

 

Асноўныя напрамкі работы Школы ўключаюць:

  1. Лекцыі выкладчыкаў кафедры фізікі пра актуальныя праблемы сучаснай фізікі,  прыкладныя навукова-тэхнічныя праблемы, для вырашэння якіх прыцягваюцца фізічныя метады даследавання.
  2. Азнаямленне слухачоў Школы з эксперыментальным абсталяваннем навучальных лабараторый кафедры фізікі і навуковых лабараторый кафедры ФХМСП і цэнтра ФХМИ. Пастаноўка і выкананне фізічных эксперыментаў па розных раздзелах прыкладной фізікі. Трэнінг ў вымярэнні фізічных велічынь і апрацоўцы эксперыментальных вынікаў, у тым ліку, з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння.
  3. Выкананне слухачамі Школы навуковых прац, падрыхтоўка рэфератаў і публікацый па зададзеных тэмах.
  4. Трэнінг па падрыхтоўцы прэзентацый з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі. Правядзенне Конкурсу навуковых прац слухачоў Школы. Падрыхтоўка слухачоў Школы да ўдзелу ў Конкурсах навуковых прац школьнікаў рознага ўзроўню.
  5. Навучанне методыцы рашэння задач па фізіцы. Правядзенне Алімпіяды па рашэнні задач па фізіцы сярод слухачоў Школы, а таксама бліцконкурсаў праз Інтэрнэт.
  6. Вывучэнне метадаў кантролю якасці прадукцыі, у тым ліку арганалептычных.
  7. Трэнінг па прымяненні інтэлектуальных метаду выпрацоўкі тэхнічных рашэнняў, у тым ліку навучанне метадзе мазгавога штурму.

 

У Школу запрашаюцца навучэнцы 10-11 класаў сярэдніх школ г. Мінска, а таксама сярэдніх школ бліжэйшых да г. Мінска населеных пунктаў, транспартныя зносіны з якімі, дазваляюць школьнікам прыехаць на заняткі Школы пасля вучэбных заняткаў.

 

Заняткі Школы праводзяцца ў аўдыторыях і лабараторыях кафедраў фізікі і ФХМСП