Агульнаадукацыйная кафедра інфарматыкі і камп'ютарнай графікі заснавана 1 верасня 2014 г. З траўня 2015 года кафедра падрыхтоўвае спецыялістаў па спецыяльнасці 1-47 1 02 "Дызайн электронных і вэб-выданняў", а таксама была перайменаваная ў кафедру інфарматыкі і вэб-дызайну. З моманту заснавання і у цяперашні момант кафедрай загадвае к.т.н., дацэнт Д. М. Раманенка. Супрацоўнікі кафедры забяспечваюць навучальны працэс па 9 дысцыплінах, навучальныя заняткі прафесарска-выкладчыцкі склад праводзіць на ўсіх факультэтах і ўзроўнях адукацыі, працуючы таксама з замежнымі студэнтамі. На кафедры вядзецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях 05.13.05 - элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання і 05.25.05 - інфармацыйныя сістэмы і працэсы, прававыя аспекты інфармацыі. Вынікі вучэбна-выхаваўчай, метадычнай і навукова-даследчай работы супрацоўнікаў кафедры знайшлі сваё адлюстраванне ў шматлікіх навуковых публікацыях, вучэбных дапаможніках і метадычных распрацоўках.
Назва кафедры |
Кафедра інфарматыкі і вэб-дызайну |
Адрас кафедры |
220006 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Свярдлова 13А |
Тэлефон |
+375 (17) 327-43-76 |
E-mail |
isit@belstu.by |
Афіцыйны сайт |
isit.belstu.by |
Skype |
isit_bstu |
Загадчык кафедры |
Раманенка Дзмітрый Міхайлавіч, дацэнт,
кандыдат тэхнічных навук |
Формы навучання |
вочная, завочная |
Сістэма навучання |
- I ступень вышэйшай адукацыі
- II ступень вышэйшай адукацыі - магістратура
- аспірантура
|
Асноўныя напрамкі
навукова-даследчай работы кафедры |
- інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі
- абарона інфармацыі ў камп'ютарных сістэмах і сетках
- імітацыйныя мадэлі і праграмныя сродкі для распрацоўкі і даследаванні радыёлакацыйных сістэм
|