Выпускнікі кафедры

Выпускнікі кафедры падрыхтаваны на высокім узроўні для працы па спецыяльнасці і прыняцця праектных і тэхналагічных рашэнняў з улікам кан'юнктуры рынку, распрацоўцы мерапрыемстваў па забеспячэнні надзейнасці і эканамічнасці вытворчасцей і абсталявання, ўдасканаленні метадаў кантролю тэхналагічных параметраў і уласцівасцяў пакрыццяў, правядзенню маніторынгу тэхналагічных працэсаў і іх мадэрнізацыі.

За гады існавання кафедры падрыхтавана больш за дзесятак кандыдатаў навук, абаронена доктарская дысертацыя. З 2004 года пачалася падрыхтоўка магістрантаў па спецыяльнасці 1 - 48 01 04 "Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей".

За 25 гадоў існавання кафедры яе супрацоўнікамі падрыхтавана і апублікавана звыш 600 навуковых і вучэбна-метадычных артыкулаў, тэзісаў дакладаў і матэрыялаў канферэнцый, атрымана каля 40 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў. Выдадзена каля 20 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Актыўную прафесійную дзейнасць на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць на сённяшні дзень больш за 800 выпускнікоў кафедры Х,ТЭХВіМЭТ.

Лепшыя выпускнікі спецыялізацыі «Хімічная тэхналогія матэрыялаў квантавай і цвёрдацельнай электронікі», якія абаранілі дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук:

  • Лугін В. Г. - ўзначальвае цэнтр фізіка-хімічных метадаў даследаванняў у БДТУ;
  • Зарапін В. Г. - кандыдат тэхнічных навук, дацэнт БДЭУ;
  • Чыбусава Л. В. - працуе ў Тэхнічным Універсітэце г Дрэздзена, Германія;
  • Телущенко Е. - навуковы супрацоўнік НДІ радыёматэрыялаў.

Лепшыя выпускнікі спецыяльнасці "Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей"

  • Скабко Ігар Віктаравіч - галоўны тэхнолаг філіяла Мінскага маторнага завода;
  • Іванькоў Леанід Уладзіміравіч - намеснік дырэктара філіяла Мінскага маторнага завода;
  • Смоляг Мікалай Львовіч - кандыдат хімічных навук;
  • Іванова Наталля Пятроўна - кандыдат хімічных навук, дацэнт кафедры Х,ТЭХВіМЭТ;
  • Багамазава Наталля Валянцінаўна - кандыдат хімічных навук, дацэнт кафедры Х,ТЭХВіМЭТ;
  • Чэрнік Аляксандр Аляксандравіч - кандыдат хімічных навук, дацэнт кафедры Х,ТЭХВіМЭТ;
  • Капіца Марына Сяргееўна - кандыдат хімічных навук;
  • Малевіч Дзмітрый Віктаравіч - кандыдат хімічных навук, навуковы супрацоўнік універсітэта Антарыё;
  • Лось Анатоль Іванавіч - начальнік бюро гальванічных пакрыццяў Мінскага трактарнага завода;
  • Курыла Ірына Іосіфаўна - дацэнт кафедры агульнай і неарганічнай хіміі і іншыя