Кафедра размяшчаецца ў 2-ім корпусе ў аўд. 106 (лабаранцкая), 107 (вучэбная лабараторыя), 109 (вучэбная лабараторыя),203 (кабінет загадчыка кафедры Мечая А.А.), 300 (кабінет прафесара Кузьмянкова М.І.), 310 (навукова-даследчая лабараторыя).
Тэлефон / факс кафедры + 375-17-327-62-35.
Электронная пошта (e-mail) - unibel.chtvm@tut.by
Кафедра ХТВМ арганізавана ў БДТУ ў 1976 годзе. Яна адносіцца да катэгорыі выпускаючай і вядзе падрыхтоўку інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў па спецыяльнасці 1 - 48 01 01 «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў».
Кафедра праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыялізацыях:
1 - 48 01 01 07 «Тэхналогія будаўнічых матэрыялаў на аснове вяжучых рэчываў»;
1 - 48 01 01 08 «Тэхналогія неарганічных палімерных злучных і кампазіцыйных матэрыялаў»;
1 - 48 01 01 14 «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў».
На дадзены момант на 5 курсе навучаецца 22 чалавекі, на 4 курсе - 20 чалавек, на 3 курсе - 21 чалавек.
У магістатуры дзённага аддзялення навучаецца 1 чалавек, у аспірантуры дзённага аддзялення - 1 чалавек, у аспірантуры завочнага аддзялення - 1 чалавек.