Навукова-даследчая работа студэнтаў

Штогод на кафедры да навуковай працы прыцягваюцца 40-55 студэнтаў, пераважна IV-V курсаў, у тым ліку 11-13 чал. - на платнай аснове. Паспяхова выкананыя тэмы служаць базай для выканання навукова-даследчых дыпломных работ і з'яўляюцца асновай для выканання фінансуемых НДР, а таксама магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

 

Па УІРСу студэнты, як правіла, працуюць індывідуальна над сваёй тэмай. Затым выступаюць з дакладамі на навукова-тэхнічных канферэнцыях студэнтаў і магістрантаў, дзе лепшыя даклады ў наступным публікуюцца. Таксама студэнты прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх выставах і конкурсах экспанаты і свае навуковыя працы.

Вучэбная праграма вучэбна-даследчай работы студэнтаў

У 2013 годзе на кафедры створана навукова-даследчая студэнцкая лабараторыя «Неарганічныя вяжучыя і кампазіцыйныя матэрыялы» (кіраўнік стар. выкл.. Шалуха Н.М.) з наступнымі секцыямі: "Лёгкія бетоны", "Кампазіцыйныя матэрыялы", "Мадыфікаваныя бетоны".