Навуковая школа

Заснавальнік і навуковы кіраўнік навуковай школы па фізіка-хіміі новых відаў мінеральных вяжучых і матэрыялаў на іх аснове - Кузьмянкоў Міхаіл Іванавіч заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў (1985-2008 гг.)

 

Навуковы напрамак кафедры 

«Распрацоўка фізіка-хімічных асноў структурна-кіруемага сінтэзу новых відаў мінеральных вяжучых і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове будаўнічага, тэхнічнага і медыцынскага прызначэння».

Асноўныя навуковыя даследаванні, якія праводзяцца ў рамках навуковага напрамку:

  • тэхналогія перапрацоўкі даламіту на магнезіяльны цэмент, даламітавую вапну, сульфат магнію, сінтэтычны гіпс і гіпсавыя вяжучыя, лёгкую і смаляную магнезію, цеплатрывалыя бетоны, неаўтаклаўны пенабетон;
  • атрыманне з фосфагіпсу гіпсавых вяжучых і рэгулятараў тэрмінаў схоплівання цэменту;
  • тэхналогія стаматалагічных матэрыялаў (зубных цэментаў, шклокерамічных матэрыялаў);
  • тэхналогія гідратыўных сілікатных парашкоў (парашковага вадкага шкла) і матэрыялаў на іх аснове (сілікатных фарбаў, цеплаізаляцыйных матэрыялаў);
  • тэхналогія высокатрывалага ячэістага бетону паніжанай шчыльнасці;
  • тэхналогія мінеральных пашыраючых дабавак для бетонаў і раствораў з кампенсаванай усадкай і саманапружаннем;
  • хімія і тэхналогія фасфатных злучных і матэрыялаў на іх аснове;
  • тэхналогія хімічных дабавак для мадыфікавання бетону і жалезабетону.

Па выніках выкананых даследаванняў на кафедры выдадзены манаграфіі «Хімія і хімічная тэхналогія метафасфатаў» (аўтары Кузьмянкоў М. І., Плышэўскі С. В. і інш.), «Фізіка-хімічныя асновы выкарыстання алунітаў» (аўтары Куніцкая Т. З, Ахмедаў А . Б., Глекель Ф. Л.).

У замежных і айчынных часопісах апублікавана больш за 250 артыкулаў, атрымана больш за 130 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.

Найважнейшыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі, якія выконваюцца на кафедры:

- Тэхналогія хімічных дабавак для мадыфікавання бетону

Распрацавана тэхналогія вытворчасці крышталічнага гексафторсілікату магнію (ТУ РБ 100354659.460-2006) і прапітачнага саставу (флюату) «Сифтом» (ТУ РБ 100354659.058-2005) на яго аснове для павярхневай і аб'ёмнай апрацоўкі бетонных і жалезабетонных вырабаў. Прапітачны састаў «Сифтом» паспяхова прайшоў тэставанне ў акрэдытаванай лабараторыі Інстытута дарожных даследаванняў (г. Мінск) і ў НДЖБе (г. Масква). На ААТ «Гомельскі хімічны завод» асвоена яго прамысловая вытворчасць. Прадукт паспяхова ўжыты для антыкаразійнай абароны элементаў маставых канструкцый рэк Рэспублікі Беларусь і ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце "Мінск-2". Сістэматычныя абследаванні вопытных участкаў паказалі, што за час эксплуатацыі разбурэнні і пашкоджанні, звязаныя з уздзеяннем неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя, адсутнічаюць. Партыя прапітачнага складу «Сифтом» у колькасці 10 т выкарыстана для апрацоўкі пуцеправодаў у г. Масква.
 

- Тэхналогія стаматалагічных матэрыялаў

Распрацаваны саставы і тэхналогія атрымання зубных цэментаў і іншых стаматалагічных матэрыялаў рознага прызначэння. У тым ліку стаматалагічны матэрыял «Супергіпс-З», прызначаны для вырабу дапаможных і разборных мадэляў пры вырабе металакерамічных і металаакрылавых пратэзаў, для вырабу рабочых мадэляў пры пратэзаванні бюгельнымі і здымнымі пратэзамі з металічным базісам (патэнт РБ № 4173), стаматалагічны цэмент на фасфатнай аснове  «Міграфас» (ТУ РБ 02071837.002-96), пламбіравальны поліалкенатны цэмент «Аквадент» (ТУ РБ 500028540.004-2006), шклаінамерныя стаматалагічныя цэменты «Эндасіл» (ТУ РБ 500028540.002-2005) і «Аквасіл» (патэнты РБ № 6343, 6384) прызначаныя для пламбіравання каранёвых каналаў. Разпрацаваны састаў і тэхналогія вырабу абліцовачнага шклакрышталічнага матэрыялу «Міграстэк» (ТУ РБ 500028540.007-2010), «Міграфіл-М» (ТУ РБ 500028540.011-2010). 


Вытворчасць усіх вышэйзгаданых стаматалагічных матэрыялаў арганізавана на ААТ «Гродзенскі НІПІ азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу» (ГІАП), што дапамагла задаволіць неабходнасцю РБ у іх на 30%. Выпускаюцца ў адпаведнасці з рэгістрацыйнымі пасведчаннямі Міністэрства аховы здароў'я Рэспублікі Беларусь. Кошт створаных матэрыялаў на 40-70% ніжэй кошту імпартных аналагаў.

Даследаванні ў галіне стаматалагічных матэрыялаў новага пакалення працягваюцца.

- Тэхналогія гідратаваных сілікатных парашкоў і матэрыялаў на іх аснове

У ААТ «Даманаўская ПТК» распрацавана і ўкаранёна тэхналогія атрымання дзевяціводнага метасілікату натрыю (ТУ РБ200101299.001-2007), што дазволіла Аршанскаму льняному камбінату адмовіцца ад яго імпартных паставак. На гэтым жа прадпрыемстве асвоена новая тэхналогія гідратнага сілікатнага парашку (ТУ РБ 100354659460-2006), з удзелам славацкай фірмы «Lukro», магутнасцю 1650 т. у год.

- Тэхналогія пашыраючых мінеральных дабавак для бетонаў і раствораў з кампенсаванай усадкай і саманапружаннем

Сумесна з РУП «БелНДІБ» распрацаваны састаў і тэхналогія  пашыраючага сульфаалюмінатнага мадыфікатара (РСАМ) для будаўнічых матэрыялаў. Мадыфікатар вырабляецца на Петрыкаўскім керамзітавым заводзе ААТ «Гомельскі ДСК» і выкарыстоўваецца для атрымання сухіх будаўнічых сумесяў рамонтнага прызначэння, безусадачных і напружваючых бетонаў і высокатрывалых ячэістых бетонаў паніжанай шчыльнасці. Вытворчасць сухіх сумесяў асвоена ў ЗАТ «Парад» (г. Мінск). Праведзены паспяховыя прамысловыя выпрабаванні мадыфікатара ў вытворчасці ячэістага бетону ў ААТ «Мінскі КСВ». З ужываннем РСАМ выраблялася маналітнае бетаніраванне пры будаўніцтве такіх буйных аб'ектаў, як ГЦ «Сталіца», «Мінск-Арэна» і інш.

- Тэхналогія комплекснай перапрацоўкі даламіту

У апошнія гады распрацавана з удзелам ГП «Мінскі НДІБМ» і асвойваецца ў ААТ «Даламіт» (г. Віцебск) тэхналогія комплекснай перапрацоўкі даламіту на магнезіяльнае вяжучае, сульфат магнію, даламітавую вапну, сінтэтычны гіпс для атрымання будаўнічага і высокатрывалага гіпсавага вяжучага, лёгкую і смаленую магнезіі.

- Тэхналогія аўтаклаўнага ячэістага бетону на аснове электрасталеплавільнага шлаку

Тэхналогія прадугледжвае выкарыстанне ачышчанага ад металічных уключэнняў электрасталеплавільнага шлаку ва ўласцівасцях ячэістага-бетонных сумесей наўзамен 50-100% цэменту. (Заяўка на вынаходства № а 20.110.522).

- Тэхналогія перапрацоўкі фосфагіпсу на гіпсавыя вяжучыя