Вучэбная работа

Пералік  дысцыплін на кафедры для спецыяльнасцяў 1-48 01 01 і 1-48 80 02:

  1. Тэхналогія аўтаклаўных матэрыялаў і вырабаў (Вучэбная праграма, пытанні да экзамена);
  2. Цеплатэхнічныя ўстаноўкі і агрэгаты прадпрыемстваў вяжучых рэчываў і будаўнічых матэрыялаў на іх аснове (Вучэбная праграма, пытанні да экзамена, вучэбны дапаможнік);
  3. Хімічная тэхналогія вяжучых рэчываў (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену на зімовую сесію, пытанні да экзамену на вясновую сесію, зборнік задач, вучэбны дапаможнік і лабараторны практыкум);
  4. Асновы тэхналогіі тугаплаўкіх неметалічных і сілікатных матэрыялаў  (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену, лабараторны практыкум, зборнік задач)
  5. Гідроліз і цвярдзенне мінеральных вяжучых рэчываў (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену, лабараторны практыкум);
  6. Тэхналогія спецыяльных цэментаў і кампазіцыйных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену);
  7. Цеплавыя працэсы ў тэхналогіі сілікатных матэрыялаў (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену, навучальны дапаможнік, метадычныя ўказанні для разлікаў);
  8. Фізіка-хімічныя асновы будаўнічага матэрыялазнаўства (Вучэбная праграма);
  9. Энергазберажэнне ў вытворчасці вяжучых рэчываў і будаўнічых матэрыялаў на іх аснове (Вучэбная праграма);
  10. Новыя высокаінтэнсіўныя і энергазберагальныя працэсы ў тэхналогіі сілікатных матэрыялаў (Вучэбная праграма);
  11. Экалагічныя праблемы вытворчасці вяжучых рэчываў і будаўнічых матэрыялаў на іх аснове (Вучэбная праграма).

 

Акрамя таго кафедра праводзіць заняткі па асобных дысцыплінах для іншых спецыяльнасцей:

1. Энергазберажэнне ў хімічнай прамысловасці (Электронны вучэбна-метадычны комплекс);

2. Асновы архітэктуры, будаўнічай вытворчасці, будаўнічыя матэрыялы і вырабы (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену);

3. Тэхналогія будаўнічых матэрыялаў (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену);

4. Тэхналогія і абсталяванне вытворчасці вяжучых матэрыялаў (Вучэбная праграма, пытанні да экзамену).

Выкладчыкі дысцыплін

Па ўсіх дысцыплінах складзены і здадзены ў бібліятэку электронныя тэксты лекцый, за выключэннем дысцыплін магістратуры.

 

На кафедры прадугледжана выкананне курсавых праектаў (работ) па пяці дысцыплінах дзённага навучання, тры з якіх, а менавіта «Гідроліз і цвярдзенне мінеральных вяжучых рэчываў», «Тэхналогія аўтаклаўных матэрыялаў і вырабаў» і «Тэхналогія спецыяльных цэментаў і кампазіцыйных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння», даюцца студэнтам дзённага і завочнага навучання на выбар. Частка курсавых работ выконваецца па дысцыплінах, якія чытаюцца на факультэце ІЭФ, а менавіта «Тэхналогія і абсталяванне вытворчасці вяжучых матэрыялаў» і «Асновы архітэктуры, будаўнічай вытворчасці, будаўнічыя матэрыялы і вырабы".