
|
Тысячы інжынераў могуць праектаваць масты, вылічваць
сілу нацяжэння і нагрузкі, складаць праекты розных механізмаў,
але па-сапраўднаму вялікі інжынер - гэта той, хто можа сказаць,
ці варта наогул будаваць гэты мост або праектаваць дадзены механізм;
дзе варта яго будаваць і калі.
Юджын Г. Грэйс
|
Кантакты:
Паштовы адрас для перапіскі:
220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый
Е-mail: mmik@belstu.by
Тэлефон:
(+ 375-17) 327-15-44 (заг. кафедры ММіК);
(+ 375-17) 327-51-71
Сацыяльныя сеткі: вконтакте
|
Месцазнаходжанне на карце:
|
Агульная інфармацыя:
З моманту стварэння кафедры ажыццяўляецца агульнаінжынерная падрыхтоўка спецыялістаў тэхналагічнага профілю, якія выпускаюцца універсітэтам. Пасля прыходу ў 1989 г. прафесара В.П.Стаўрова, на кафедры арганізавана падрыхтоўка спецыялістаў па канструяванню і вытворчасці вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў. У кароткія тэрміны створана неабходная метадычная і вучэбна-лабараторная база. Першы выпуск адбыўся ў 1994 г. Выпускнікі спецыяльнасці паспяхова працуюць у канструктарскіх і тэхналагічных падраздзяленнях прадпрыемстваў Беларусі, у навукова-даследчых цэнтрах вышэйшых навучальных устаноў і арганізацый, у тым ліку замежных.
Сістэма падрыхтоўкі інжынераў-канструктараў, створаная на кафедры, арыентавана на інавацыйную дзейнасць у галіне прымянення палімерных і кампазіцыйных матэрыялаў.
Студэнтаў прывучаюць ды творчага падыходу, ўмення ствараць і ўжываць новыя тэхнічныя рашэнні. Высокі ўзровень прафесійнай кваліфікацыі выпускнікоў дасягаецца за кошт сучаснага інфармацыйнага, праграмнага, метадычнага і тэхнічнага забеспячэння навучальнага працэсу, актыўнага ўдзелу студэнтаў у навуковых даследаваннях і распрацоўках, што выконваюцца на кафедры.
Лабараторыі тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў, механічных выпрабаванняў матэрыялаў і канструкцый абсталяваны ўстаноўкамі, прыборамі, іншымі тэхнічнымі і праграмнымі сродкамі, якія забяспечваюць правядзенне поўнага цыклу практычных і лабараторных заняткаў па спецыяльных дысцыплінах, выкананне эксперыментальнай часткі курсавых і дыпломных праектаў, правядзенне навуковых даследаванняў на сучасным узроўні.
Тэхналагічнае абсталяванне кафедры дазваляе атрымліваць розныя кампазіцыйныя матэрыялы, ажыццяўляць і даследаваць працэсы формаўтварэння вырабаў з іх. Гэта - арыгінальная пултрузійная ўстаноўка для атрымання ліццёвых армаваных тэрмапластаў, стрэнг, стужак і профіляў; экструзійнае абсталяванне для вырабу падоўжана армаваных стрыжняў рознага профілю; ўстаноўка для вырабу прэпрэгаў з теэмарэактыўнымі злучэннямі; абсталяванне і аснастка для намоткі кольцаў і цыліндраў з кампазітаў, для формаўтварэння вырабаў з папярэдне пластыцыраваных тэрмапластычных кампазіцый; прылады для формаўтварэння і выпрабаванняў труб.
Гісторыя кафедры:
Гісторыя кафедры пачынаецца ў 1937 г., калі ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце была ўтворана кафедра будаўнічай механікі і інжынерных канструкцый. Пазней яна была пераназваная ў кафедру супраціўлення матэрыялаў. Узначаліў зноў створаную кафедру дацэнт М.Н. Рудзіцын. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі кафедры былі эвакуіраваны ў Свярдлоўск, дзе працавалі на адпаведнай кафедры Уральскага лесатэхнічнага інстытута. Пасля рээвакуацыі ў 1946 г., кафедра была адноўленая і па 1948 г. яе зноў узначальваў дацэнт М.Н. Рудзіцын, выдатны метадыст і педагог. У наступныя гады кафедрай кіравалі дацэнты Р.А. Тартакоўскі (1948-1949), Н.М. Грунберг (1949-1953), П.Я. Арцёмаў, з 1971 г. прафесар (1953-1983), С.С.Макарэвіч (1983-1994), прафесар В.П. Стаўроў (1994-2005). У 2005 г. кафедра атрымала цяперашнюю назву.

Дацэнт М.Н. Рудзіцын, загадчык кафедры
(1937-1948)
|

Дацэнт Н.М. Грунберг, загадчык кафедры
(1949-1953)
|

Прафесар П.Я. Арцёмаў, загадчык кафедры
(1953-1983)
|

Прафесар
С.С. Макарэвіч,
загадчык кафедры
(1983-1994)
|

Доктар тэхнічных наук, прафесар В.П. Стаўроў, загадчык кафедры
(1994-2005)
|
|

Доктар тэхнічных наук
А. Э. Ляўданскі,
загадчык кафедры
(2005-2010)
|

Дацэнт А.В. Дарожка,
в.а. заг. кафедры
(2011-2012)
|

Дацэнт А.У. Спіглазаў,
загадчык кафедры
з 2012 г.
|
|
Кафедра ўнесла значны ўклад у агульнаінжынерную падрыхтоўку спецыялістаў інжынераў-механікаў і тэхнолагаў, якія выпускаліся інстытутам, а затым універсітэтам. Пастаянна ўдасканальвалася метадычная база навучальнага працэсу, умацоўваўся кадравы склад кафедры. У 1940 г. на кафедры працавалі 4 выкладчыка і два дацэнта, кандыдата навук. Сёння з 7 штатных выкладчыкаў кафедры - шэсць кандыдатаў навук, у тым ліку пяць дацэнтаў. Склад кафедры істотна "амаладзіўся" ў апошнія гады, у асноўным за кошт выпускнікоў кафедры, якія скончылі аспірантуру і абаранілі кандыдацкія дысертацыі.