Склад кафедры

Гісторыя кафедры 

Упершыню кафедра аховы навакольнага асяроддзя створана ва універсітэце ў 1973 годзе на лесагаспадарчым факультэце. Тады яна была адзінай у рэспубліцы і адной з нямногіх у СССР кафедр такога профілю. Узначаліў кафедру прафесар Раманаў В.С. Стварэнне кафедры было лагічным завяршэннем вялікай працы калектыву універсітэта па прапагандзе ідэй аховы прыроды і распрацоўцы практычных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя для прадпрыемстваў рэспублікі. Па пастаноўцы экалагічнай адукацыі БДТУ яшчэ ў 1982 годзе (тады БТІ) калегіяй Мiнвуза БССР вызначаны як базавая вышэйшая навучальная ўстанова адукацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў рэспубліцы.

З 1988 года ва універсітэце ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў-хімікаў-эколагаў па спецыяльнасці "Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" са спецыялізацыяй "Прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў". У 1990 годзе 21 мая створана выпускаючая кафедра аховы навакольнага асяроддзя і працы. Першым загадчыкам профільнай кафедры аховы навакольнага асяроддзя і працы быў д.т.н., прафесар Калеснікаў В.Л. Яго змяніў у 1995 годзе дацэнт Марцуль У.М.

З 1 лiпеня 1996 года кафедра аховы навакольнага асяроддзя і працы пераiменавана ў кафедру прамысловай экалогіі.

За час існавання кафедры праведзены вялікі аб'ём арганізацыйнай, метадычнай, выдавецкай, навукова-даследчай і іншых відаў работ. Распрацаваны арыгінальныя навучальныя праграмы дысцыплін спецыяльнасці і неабходнае метадычнае забеспячэнне.Распрацаваны і ўведзены ў эксплуатацыю больш за 15 арыгінальных лабараторных установак па ачысцы сцёкавых вод і газавых выкідаў, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння навучальнага працэсу па дысцыпліне "Інжынерная ахова навакольнага асяроддзя". Пастаўлена больш за 20 новых лабараторных работ па дысцыплінах "Маніторынг навакольнага асяроддзя", "Хімія навакольнага асяроддзя", "Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя» і інш. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца відэафільмы, кампутарныя  навучальныя праграмы. Вялікая ўвага на кафедры надаецца даследчай працы студэнтаў, тэматыка якой цесна ўвязана з праблемамі аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з вядучымі ў галіне экалагічнай адукацыі універсітэтамі Расіі, Украіны, Польшчы, навучальнымі і навуковымі цэнтрамі краін далёкага замежжа. Разам з універсітэтамі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Венгрыі выконваецца праект па праграме TEMPUS, якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам

Кафедра сумесна з універсітэтамі Украіны, Нарвегіі, Казахстана, Таджыкістана прымае ўдзел у выкананні праекта Water Harmony Project, якi фінансуецца нарвежскiм бокам. Супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні на базе БДТУ Міжнародных навукова-тэхнічных канферэнцый па тэматыцы, звязанай з аховай навакольнага асяроддзя.

Навукова-педагагічныя кадры

Прафесарска-выкладчыцкі калектыў кафедры складаецца з 10 выкладчыкаў, у тым ліку 1 прафесар, 5 дацэнтаў, 1 старшы выкладчык, 3 асістэнта. Выкладчыкі кафедры маюць адукацыю, адпаведную выкладаемым дысцыплінам і профілю кафедры, альбо адукацыю па роднасных спецыяльнасцях з наступнай перападрыхтоўкай шляхам павышэння кваліфікацыі.

Склад кафедры:

1. Ліхачова Ганна Уладзіміраўна- кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры;

2. Войтаў Ігар Вітальевіч - доктар тэхнічных навук, прафесар (0,25 ст.);

3. Марцуль Уладзімір Мікалаевіч - кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

4. Залыгiна Вольга Сяргееўна- кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

5. Шыбека Людміла Анатольеўна- кандыдат хімічных навук, дацэнт;

6. Карпінская Алёна Вацлаваўна - кандыдат с.-г. навук, дацэнт (0,5 ст)

7. Казлоўская Іна Юр'еўна - старшы выкладчык;

8. Дубiна Аляксандр Валянцiнавiч - асістэнт;

9. Сапон Ягор Генадзьевiч - асістэнт;

10. Чэпрасава Вікторыя Ігараўна - асістэнт (0,25 ст)


 

 

Ліхачова Ганна Уладзіміраўна

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры.

У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1994 года. У 2001 годзе абараніла дысертацыю на тэму "Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе сістэм складзіравання лішкавага актыўнага глею».

Педагагічная дзейнасць:

   Чытае лекцыйныя курсы па дысцыплінах:

  • «Хімія навакольнага асяроддзя»,
  • «Маніторынг навакольнага асяроддзя»,
  • «Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя»,
  • «Тэхналогія асноўных хімічных вытворчасцяў».

Праводзіць лабараторныя і практычныя заняткі па дысцыплінах, па якіх чытае лекции. Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, курсавым і дыпломным праектаваннем. Член ДЭК па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Вобласць навуковых інтарэсаў  экалагічныя і тэхналагічныя аспекты абыходжання з асадкамі сцёкавых вод. Апублікавала больш за 100 навуковых прац, 22 вучэбна-метадычных працы і адно вынаходніцтва

Асноўныя публікацыі:

  1. Физико-химические методы очистки воды. Управление водными ресурсами / Марцуль В.Н., Лихачева А.В., Астрелин И., Герасимов Е., Гироль А. и др. - Киев: Проект «Water Harmony», 2015. – 637 с.
  2. Марцуль В.Н., Лихачева А.В. Современные экологические технологии. – Минск: БГТУ, 2016. – 120 с.
  3. А.В. Лихачева. Студенческая научно-исследовательская лаборатория «Экотехнология» - стартовая площадка для будущих ученых // Образование в современном мире. Сборник научных статей. - Том. Выпуск 13. - Саратов: Издательство Саратовского университета, 2018. - С. 289-292.
  4. Чепрасова В.И., Лихачева А.В. Характеристика отработанных технологических растворов гальванических производств, образующихся на предприятиях Республики Беларусь // Национальная безопасность и стратегическое планирование. 2017. № 1 (17). – С. 92-98.
  5. Дубина А.В., Лихачева А.В., Марцуль В.Н. Стабилизация осад­ков очистных сооруже­ний канализации отхода­ми производства и применение карбамидо­формальдегидных смол // Труды БГТУ. Химия, технология органических веществ и биотехно­логия. №4(177), – Минск, БГТУ, 2015. – С. 295-299.
  6. Лихачева А.В. Варианты схем получения пигментов из отработанных электролитов цинкования // Нефтехимия-2018: материалы I Международного научно-технического форума по химическим технологиям и нефтегазопереработке, Минск, 27-30 ноября 2018 г.: Ч. 1 – Минск: БГТУ 2018. - С. 109-112

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 218, корп. 4., Працоўны тэлефон: +375 (17) 327-74-51, e-mail: alikhachova@mail.ru


 

 

Марцуль Уладзімір Мікалаевіч

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

У 1976 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава па спецыяльнасці «Тэхналогія перапрацоўкі пластычных мас». Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1983 годзе. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1976 года, загадваў кафедрай прамысловай экалогіі з 1996 па 2020 год. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі.

Педагагічная дзейнасць:

Чытае лекцыйныя курсы па дысцыплінах:

  • «Інжынерная ахова навакольнага асяроддзя»,
  • "Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і экалагічная экспертыза»,
  • «Экалагічны кантроль і аўдыт ў ахове навакольнага асяроддзя»,
  • «Сістэмны аналіз у ахове навакольнага асяроддзя».

Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, курсавым і дыпломным праектаваннем, член ДЭК па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Вобласць навуковых інтарэсаў – ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, звязанага з перапрацоўкай і абясшкоджваннем адходаў, распрацоўка тэхнічнага і тэхналагічнага забеспячэння абыходжання з адходамі, якія змяшчаюць бія- і сінтэтычныя палімеры, фізіка-хімічная ачыстка сцёкавых вод. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў навук і 12 магістраў. На дадзены момант вядзецца падрыхтоўка да абароны яшчэ 3 кандыдацкіх дысертацыйных работ. Апублiкаваў звыш 200 навуковых прац (з іх больш за 70 артыкулаў), 32 вынаходніцтвы, 6 навучальных дапаможнікаў з грыфам Мінадукацыі Рэспублікі Беларусь і УМО.

Асноўныя навукова-метадычныя выданні:

  1. Марцуль В.Н. Оценка воздействия на окружающую среду. – Минск: БГТУ, 2006. - 286 с.
  2. Неверов А.В., Мороз Н.Л., Марцуль В.Н. Экологический менежджмент.– Минск: БГТУ, 2006.- 286с.
  3. Ражкоў Л.М., Жарская Т.А., Марцуль У.М.,Роўкач А.І. Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання. Мн. :"Ураджай", 1999. - 327 с.
  4. Марцуль В.Н., Трофимов С.П., Кузьмич Н.С.Охрана окружающей среды в деревообрабатывающей промышленности. Мн, :БГТУ,1999.-82 с.
  5. Марцуль В.Н., Капориков В.П. Технические основы охраны окружающей среды : лаб. практикум для студентов специальности 1-57 01 01 «Охрана окружающей среды и рациональное использование природных ресурсов». - Мн. : БГТУ, 2005. - 144 с.
  6. Марцуль В.Н., Липик В.Т. Системный анализ в охране окружающей среды. Тексты лекций для студентов специальности 1-57 01 01 очной и заочной форм обучения. – Мн. : БГТУ, 2007. – 184 с.
  7. Марцуль В.Н.,Головач А.М. Экологический контроль и аудит в охране окружающей среды.– Минск: БГТУ, 2012. - 114 с.

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 208б, корп. 4. e-mail: martsul@belstu.by

 


 

Залыгiна Вольга Сяргееўна

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

У 1986 скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія шкла і сіталаў». Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1992 года. У 1992 годзе абараніла дысертацыйную работу на тэму «Распрацоўка складаў і тэхналогіі атрымання ізносастойкіх і высокатрывалых шклокерамічных матэрыялаў».

Педагагічная дзейнасць:

Чытае лекцыйныя курсы па дысцыплінах:

  • «Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя»,
  • «Тэхналогія прамысловых вытворчасцяў»,
  • «Тэхналогія асноўных вытворчасцяў»,
  • «Прававое рэгуляванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя».

Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, курсавым і дыпломным праектаваннем.

Вобласць навуковых інтарэсаў:

  • Выкарыстанне адходаў у прамысловасці будматэрыялаў.
  • Дыстанцыйныя метады кантролю выкідаў у тамасферу.

Асноўныя публікацыі:

  1. Залыгина О.С., Чепрасова В.И. Совершенствование системы водоотведения гальванического производства путем переработки отработанных электролитов // Водоочистка. Водоподготовка. Водоснаюжение. (Производственно-технический и научно-практический журнал) – №7 (139), 2019. – Москва. – С. 34-41.
  2. Залыгина О.С., Чепрасова В.И., Кузьменкова О.Ю. Проблемы отработанных электролитов при организации водоотведения гальванического производства и пути их решения // Водоочистка, №6 (180), 2019.,  М: изд-во «Промиздат» – С. 63-72.
  3. Чепрасова В.И., Залыгина О.С.  Отработанные электролиты цинкования как вторичное сырье для производства пигментов // Журнал прикладной химии, 2017, Т.90, Вып.3. – С. 318-326.
  4. CheprasovaV.I., ZalyhinaO.S. Spent zinc-plating electrolytes as secondary raw material for production of pigments / Russian Journal of Applied Chemistry, 2017, Vol. 90, Issue 3, pp. 380-388.
  5. Чепрасова В.И., Залыгина О.С. Исследование возможности получения пигментов из отработанных электролитов меднения и никелирования // Вестник Брестского Государственного Технического Университета, 2016, №2 (Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика и геоэкология) – С.83-87.
  6. Чепрасова В.И., Залыгина О.С., Марцуль В.Н. Исследование возможности получения пигментов из отработанных электролитов цинкования //Вестник Витебского государственного технологического университета, Вып. 1(30), 2016. – С. 105 – 115.
  7. Чепрасова В.И., Залыгина О.С. Снижение воздействия гальванического производства на окружающую среду путем переработки отработанных электролитов цинкования  // Природные ресурсы, №2, 2018. – С.129-137

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 210, корп. 4. e-mail: zolha@tut.by, zalyhina@mail.ru

 


 

 

Шыбека Людміла Анатольеўна

Кандыдат хімічных навук, дацэнт.

У 1999 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». У 2004 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Поліэлектралітныя комплексы на аснове полі-N, N-дзіметыл-N, N-дыалліламонійхларыду і лигносульфонатаў натрыю».

Педагагічная дзейнасць:

   Чытае лекцыйныя курсы па дысцыплінах:

  • «Гігіена навакольнага асяроддзя»,
  • "Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя";
  • «Тэхналогія асноўных вытворчасцей».
  • «Тэхналогія асноўных вытворчасцей у хiмiчнай прамысловасці». в химической промышленности";
  • "Тэхналогія прамысловых вытворчасцяў"

Праводзіць практычныя заняткі па дысцыплінах, якія выкладаюцца на кафедры. Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, курсавым і дыпломным праектаваннем.

Вобласць навуковых інтарэсаў:

  • Вывучэнне структуры і ўласцівасцяў поліэлектралітных комплексаў, пошук напрамкаў іх выкарыстання.
  • Вывучэнне працэсаў ачысткі сцёкавых вод з ужываннем новых сарбцыйных матэрыялаў.

Апублікавала 66 навуковых і 12 вучэбна-метадычных прац.

Асноўныя публікацыі:

  1. Шибека, Л.А., Марцуль, В.Н. Коллоидно-химические свойства полиэлектролитного комплекса поли-N,N-диметил-N,N-диаллиламмонийхлорид – лигносульфонаты натрия / Весцi НАН РБ. Сер. хiм. навук. – 2003. – № 2. – С. 19-23.
  2. Марцуль, В.Н., Лихачева, А.В., Залыгина, О.С., Шибека, Л. А., Романовский, В.И. Элементный и фазовый состав гальванических шламов, осадков очистных сооружений машиностроительных и приборостроительных предприятий Республики Беларусь // Природные ресурсы. – №1. – 2013. – С. 113-118.
  3. Буко, З.В., Шибека, Л.А., Лихачева, А.В. Использование негидролизуемого остатка торфа в процессах очистки сточных вод // Биосферная совместимость: человек, регион, технологии. – №2. – 2014. – С. 32-39.
  4. Шибека, Л.А., Федченко, Н. Очистка воды от соединений железа с помощью ионообменных смол // Сборник трудов XI заочной международной научно-практической конференции  «Система управления экологической безопасностью», Екатеринбург 30-31 мая 2017 г. –  Екатеринбург: УрФУ, 2017. – С. 110-114.
  5. Шибека, Л.А., Команяк, В.А. Использование торфяных и древесных зольных остатков в процессах доочистки сточных вод // Матеріали XХІ міжнар.наук.-техн. конф. «Технологія-2018», 20-21 квіт. 2018 р.,  м. Сєвєродонецьк. Ч. I. – Сєвєродонецьк: [Східноукр. нац. ун-т  ім. В. Даля], 2018. – С.168-171.
  6. Шибека, Л.А., Синькевич, В.О. Поиск направлений использования скопа для снижения его воздействия на земельные ресурсы // Сборник научн. трудов по материалам Междунар. науч. экол. конф. «Отходы, причины их образования и перспективы использования»,  Краснодар, 26–27 марта 2019 г. – Краснодар: КубГАУ, 2019. – С. 39-41
  7. Синькевич, В.О., Шибека, Л.А. Оптимизация процесса очистки сточных вод, образующихся при окраске и отделке тканей // Труды Кольского научного центра РАН. – 1/2019 г. – Выпуск 3: Химия и материаловедение. – С. 318-322.

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 210, корп. 4. e-mail: shibekal@tut.by

 


 

 

Казлоўская Іна Юр'еўна

Кандыдат тэхнічных навук, старшы выкладчык.

У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 2012 года. Абаронiла дысертацыйную работу: «Комплексная перапрацоўка адпрацаванага каталізатара крэкінгу вуглевадародаў нафты»

Педагагічная дзейнасць:

Праводзіць лабараторныя і практычныя заняткі па дысцыплінах:

  • «Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя»,
  • «Эколага-геаграфічная экспертыза»,
  • «Прамысловая экалогія».

Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, з'яўляецца кіраўніком студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Экатэхналогія". Кіруе курсавым і дыпломным праектаваннем.

Вобласць навуковых інтарэсаў: Перапрацоўка цэалiтутрымліваючых адходаў нафтаперапрацоўкі.

Асноўныя публікацыі:

  1. Козловская, И. Ю. Кислотное выщелачивание редкоземельных элементов из отработанного катализатора крекинга углеводородов нефти / И. Ю. Козловская, В. Н. Марцуль // Труды БГТУ. Сер. III, Химия и технология неорган. в-в. – 2011. – Вып. XIХ – С. 75–78.
  2. Козловская, И. Ю. Осаждение редкоземельных элементов из кислотного концентрата отработанного цеолитсодержащего катализатора / И. Ю. Козловская, В. Н. Марцуль // Вестник ВГТУ. – 2011. Вып. 20 – С. 112–117.
  3. Козловская, И. Ю. Выделение лантана из отработанного катализатора крекинга углеводородов нефти / И. Ю. Козловская, В. Н. Марцуль // Труды БГТУ. Сер. III, Химия и технология неорган. в-в. – 2012. – Вып. XХ – С. 62–66.
  4. Козловская, И. Ю. Определение экологических характеристик различных вариантов использования отработанного катализатора крекинга углеводородного сырья на основе оценки жизненного цикла / И.Ю.Козловская [и др.] // [Электронный ресурс]: Электронный научный журнал «Экономика и экологический менеджмент»/ГОУ ВПО «Санкт-Петербургский государственный университет низкотемпературных и пищевых технологий. – Электрон. журнал. – СПб.: СПбГУНиПТ, 2012. – № 2. – сент. 2012.

Працоўнае месца: БДТУ, лаб. 208б, корп. 4 

 


 

 

Дубіна Аляксандр Валянцінавіч

Асістэнт, спашукльнік вучонай сцепені кандыдата тэхнічных навук.

Скончыў установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» ў 2011 годзе па спецыяльнасці "Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». У 2013 годзе скончыў аспірантуру БДТУ па спецыяльнасці «Геаэкалогія». Працуе над дысертацыяй на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Абясшкоджванне фармальдэгідзмяшчаючых сцёкавых вод і адходаў дрэваапрацоўчых вытворчасцей». Навуковы кіраўнік: к.т.н., дацэнт Марцуль Уладзімір Мікалаевіч..

Педагагічная дзейнасць:

Праводзіць лабараторныя і практычныя заняткі па дысцыплінах:

  • «Экалогія і кантроль стану навакольнага асяроддзя»,
  • «Тэхналогіі асноўных хімічных вытворчасцяў»,
  • «Інжынерная ахова навакольнага асяроддзя».

Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, курсавых і дыпломных праектаваннем. З'яўляецца куратарам вучэбнай групы.

Вобласць навуковых інтарэсаў: Абясшкоджванне фармальдэгідзмяшчаючых сцёкавых вод.

Працоўнае месца: аўдыторыя 116-4. E-mail: dubina@belstu.by

 


 

 

Сапон Ягор Генадзевіч

Асістэнт, спашукльнік вучонай сцепені кандыдата тэхнічных навук.

У 2012 з адзнакай скончыў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» па спецыяльнасці «Ахова навакольны асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». У 2013 годзе абараніў магістарскую дысертацыю па тэме «Фізіка-хімічная ачыстка сцёкавых вод ад злучэнняў фосфару». У 2016 годзе скончыў аспірантуру БДТУ па спецыяльнасці «Геаэкалогія». Працуе над дысертацыяй «Сорбцыя і выманне фосфару ў працэсе біялагічнай ачысткі сцёкавых вод і апрацоўкі ападкаў». Навуковы кіраўнік: к.т.н., дацэнт Марцуль Уладзімір Мікалаевіч..

Педагагічная дзейнасць:

Праводзіць лабараторныя і практычныя заняткі па дысцыплінах:

  • «Тэхналогіі асноўных хімічных вытворчасцяў»,
  • «Інжынерныя асновы аховы навакольнага асяроддзя»
  • «Сістэмны аналіз у ахове навакольнага асяроддзя».

Ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбна-даследчай працай студэнтаў, курсавых і дыпломных праектаваннем.

Вобласць навуковых інтарэсаў: Ачыстка сцёкавых вод ад фасфатаў.

Працоўнае месца: аўд. 116-4. E-mail:sapon@belstu.by

 


 

Вучэбна-дапаможны персанал кафедры

Дашкевіч Анастасія Мікалаеўна

Загадчык лабараторыі.

У 2014 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Кваліфікацыя - інжынер-хімік-эколаг.   

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 209, корп.4


Сiялко Вольга Валяр'янаўна

         Лабарант 2 катэгорыі

ВУ 2016 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Кваліфікацыя - інжынер-хімік-эколаг.   

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 209, корп.4


Лабкоўская Сабіна Аляксандраўна

Лабарант 2 катэгорыі.

У 2020 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Кваліфікацыя - інжынер-хімік-эколаг.   

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 209, корп.4


Асташка Крысціна Сяргееўна

Лабарант 2 катэгорыі.

У 2020 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Кваліфікацыя - інжынер-хімік-эколаг.   

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 209, корп.4


Труцько Карына Аляксандраўна

Инжынер.

У 2020 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

Кваліфікацыя - інжынер-хімік-эколаг.   

Працоўнае месца: БДТУ, аўд. 446, корп.4