Навуковая школа

Год стварэння - 1945.

Заснавальнік навуковай школы па фізіка-хіміі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў - Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч, акадэмік АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР.

Кіраўнікі:

·         Бабкова Нінэль Міронаўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, прафесар кафедры тэхналогіі шкла і керамікі;

·         Лявіцкі Іван Адамовіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры тэхналогіі шкла і керамікі.      


 Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы

1) Фізіка-хімія шклопадобнага стану. Заканамернасці змены ўласцівасцяў і структуры шклопадобных матэрыялаў у залежнасці ад саставу;

2) Фазавыя пераходы ў шклопадобных матэрыялах пры тэрмаапрацоўцы і накіраванае рэгуляванне фазавага саставу матэрыялаў;

3) Вывучэнне працэсаў ліквацыі у шкле і іх  выкарыстанне  для стварэння новых матэрыялаў;

4) Атрыманне новых матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі на аснове шклоўтваральных сістэм, у тым ліку з біяактыўнымі ўласцівасцямі;

5) Стварэнне новых тыпаў цеплаізаляцыйнай і тэрмаўстойлівай керамікі;

6) Выкарыстанне прамысловых адыходаў з мэтай вырашэння экалагічных праблем;

7) Сінтэз керамічных і шклокрышталічных матэрыялаў на аснове нанатэхналогій;

8) Распрацоўка саставаў вогнетрывалых хімічна ўстойлівых керамічных вырабаў;

9) Сінтэз і даследаванне шклопадобных паліваў, лёгкаплаўкага шкла для флюсаў, прыпояў, пасівацыі і герметызацыі прыбораў;

10) Сінтэз і даследаванне шклокрышталічных матэрыялаў і вырабаў на іх аснове;

11) Атрыманне гарачаўстойлівых пігментаў і керамічных фарбавальнікаў;

12) Распрацоўка саставаў керамічных мас для атрымання вырабаў бытавога і будаўнічага прызначэння.


     Колькасны і якасны склад навуковай школы

Усяго: 34, з іх:

дактароў навук - 3;

кандыдатаў навук, якія працуюць у БДТУ - 22;

кандыдатаў навук, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь, блізкім і далёкім замежжы - 11;

маладых навукоўцаў да 35 гадоў - 5        


   Асноўныя навуковыя вынікі

        Усяго ў рамках навуковай школы падрыхтавана:

         дактароў навук - 7;

кандыдатаў навук - 135 (Безбародаў  М.А. - 30, Мазеляў Л.Я. - 2, Жуніна Л.А. - 21, Ярмоленка М.М. - 18, Бабкова Н.М. - 46, Лявіцкі І.А. - 9, Пішч І.В. - 2, Дзятлава Я.М. -  4, Цярэшчанка І.М. - 1), у тым ліку на кафедры тэхналогіі шкла і керамікі ў перыяд знаходжання яе ў БДТУ (1976-2014 гг.) - 58.

·      Распрацаваны навуковыя асновы і тэхналагічныя аспекты сінтэзу біяматэрыялаў  на аснове сіталаў для сківічна-тваравай хірургіі.

·        Створаны фізіка-хімічныя асновы тэхналогіі атрымання тугаплаўкіх керамічных матэрыялаў.

·        Ўсталяваны заканамернасці фарміравання петрасіталаў на аснове мінеральнай сыравіны Беларусі.

·      Распрацаваны фізіка-хімічныя асновы і тэхналагічныя аспекты актывізацыі працэсу спякання керамічных матэрыялаў на аснове розных аксідных сістэм з мэтай забеспячэння высокіх тэрмамеханічных характарыстык.

·       Ўстаноўлены фізіка-хімічныя заканамернасці і тэхналагічныя прыёмы атрымання эфектыўных тугаплаўкіх і вогнетрывалых цеплаізаляцыйных матэрыялаў на аснове розных метадаў парызацыі структуры.

·      Ўсталяваны заканамернасці біялагічнага ўздзеяння сілікатных бактэрый на рэалагічныя, структурна-механічныя, сушыльныя і інш. характарыстыкі глін Беларусі, гліністых дысперсных сістэм на іх аснове і паказана іх здольнасць павышаць якасныя характарыстыкі сыравіны і фізіка-тэхнічныя ўласцівасці вырабаў.

·    У вобласці сінтэзу і даследавання лёгкаплаўкага шкла для спаяў, пасівацыі і герметызацыі прыбораў распрацаваны навуковыя асновы сінтэзу новых шломатырыялаў на аснове свінцова-тэлурытных і баратных сістэм, утрымліваючых вісмут.

·     Выраблена даследаванне магчымасці выкарыстання магматычных парод Беларусі і ўстаноўлена магчымасць іх выкарыстання для сінтэзу каляровых паліваў і керамічных мас.

·    Даследаваны працэсы фазавага падзелу ў шклопадобных сістэмах і выкананы сінтэз шэрагу паліваў для мастацкай керамікі, плітак для абліцоўкі сцен і падлогі, санітарных керамічных вырабаў, архітэктурна-будаўнічнай керамікі, кафлі.

·    Распрацаваны навуковыя асновы рэгулявання хімічнай устойлівасці керамічных матэрыялаў з сыравіны Рэспублікі Беларусь.

·   Распрацаваны прынцыпы атрымання спечаных керамічных мас і ангобаў для керамічных вырабаў, атрыманых па тэхналогіі хуткаснага абпалу.                


Навуковыя прэміі і ўзнагароды, атрыманыя членамі навуковай школы

Дзяржаўная прэмія СССР прысуджана М.А. Безбародаву ў 1951 г

Ордэнам «Знак пашаны» ўзнагароджаны М.А. Безбародаў (двойчы) і Н.М. Бабкова.

Прэмія НАН Беларусі за лепшую навуковую працу - манаграфія «Лёгкаплаўкія палівы для абліцовачнай і бытавой керамікі» прысуджана І.А. Лявіцкаму (2002 г.)

Медалі і дыпломы за навуковыя дасягненні, атрыманыя членамі навуковай школы

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны І.А. Лявіцкі (2005 г.)

Ганаровыя граматы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: І.А. Лявіцкі (1995, 2000 гг) і Я.М. Дзятлава (1995 г.)

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны І.А. Лявіцкі (2005 г)    


  Ганаровыя навуковыя званні, атрыманыя членамі навуковай школы:

        Безбародаў М.А. - Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1947 г);

         Безбародаў М.А. - Акадэмік Акадэміі навук БССР (1950 г.);

         Бабкова Н.М. - Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980 г),

         Лявіцкі І.А. - Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2010 г)