Выхаваўчая работа

2016 год - Год культуры ў Рэспубліке Беларусь

     

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры». Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.

    Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай ад 25 студзеня 2016 года № 51 зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі ў 2016 годзе Года культуры. У план уключаны 121 пункт па асноўных напрамках дзяржаўнай культурнай палітыкі Беларусі.

У ліку стратэгічных мерапрыемстваў плана - распрацоўка нарматыўных прававых актаў, якія забяспечваюць развіццё сферы культуры, падрыхтоўка і ўнясенне ва ўрад праекта Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады, правядзенне рэспубліканскіх акцый «Культурная сталіца Беларусі», «Мецэнат культуры ў Год культуры» , форуму творчай інтэлігенцыі і работнікаў культуры, рэспубліканскіх конкурсаў «Горад культуры ў Год культуры», «Чалавек Года культуры».

    Прадугледжана мадэрнізацыя і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сферы культуры, у тым ліку завяршэнне рэканструкцыі комплексу будынкаў і збудаванняў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", арганізацыя работ па стварэнні Музейнага квартала ў Мінску.

Асобнымі блокамі ў плане прапісаны мерапрыемствы па ахове і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, пашырэнні выкарыстання беларускай мовы, развіццю духоўнай культуры, падтрымцы беларускага мастацтва. Запланаваны таксама мерапрыемствы па развіцці культуры здаровага ладу жыцця і экалагічнай культуры.

Акрамя гэтага, комплекс мер будзе накіраваны на інтэграцыю Беларусі ў сусветную культурную прастору.

  Асаблівая ўвага ў дакуменце нададзена стварэнню ўмоў для прафесійнага росту і самарэалізацыі таленавітай творчай моладзі.

  Адказным за каардынацыю работы па выкананні плана вызначана міністэрства культуры Беларусі.

  Фінансаванне мерапрыемстваў рэспубліканскага плана па правядзенні Года культуры будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на 2016 год, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.

Выхаваўчая работа кафедры ажыццяўляецца з улікам плана выхаваўчай і ідэалагічнай работы факультэта ТАР. Падчас выхаваўчай работы са студэнтамі кафедра ажыццяўляе арыентацыю на агульначалавечыя каштоўнасці, фарміраванне асобы, якая валодае сталай і ўстойлівай грамадзянскай пазіцыяй, імкнецца выхоўваць студэнтаў на нацыянальна-гістарычных традыцыях краіны.                                                               

Выкладчыкі кафедры праводзяць шырокую ідэалагічную і выхаваўчую работу са студэнтамі малодшых курсаў.

Асноўнымі напрамкамі з'яўляюцца:

♦ ідэалагічнае выхаванне;

♦ грамадзянска-патрыятычнае выхаванне;

♦ ідэйна-палітычнае выхаванне;

♦ ідэйна-маральнае выхаванне;

♦ працоўнае і прафесійнае выхаванне;

♦ выхаванне культуры і здаровага ладу жыцця;

♦ маральнае выхаванне;

♦ эстэтычнае выхаванне;

♦ духоўнае выхаванне;

♦ экалагічнае выхаванне.       

 

Кафедра ставіць мэтай не толькі навучыць студэнтаў замежным мовам, але і выхаваць іх актыўнымі членамі грамадства, патрыётамі сваёй краіны. 11 выкладчыкаў кафедры з'яўляюцца куратарамі вучэбных груп на I і II курсе, 7 выкладчыкаў з'яўляюцца куратарамі пакояў у інтэрнаце. Выхаваўчая работа праводзіцца, як у аўдыторны, так і пазааўдыторны час, пры гэтым актыўна выкарыстоўваецца выхаваўчы патэнцыял выкладаемай дысцыпліны.   Куратары кафедры дапамагаюць студэнтам сачыць за навінамі культурнага жыцця г. Мінска, праводзяць гутаркі на грамадзянска-патрыятычныя, ідэалагічныя, ідэйна-палітычныя, ідэйна-маральныя і сацыяльна-псіхалагічныя тэмы, арганізуюць экскурсіі па гарадах Беларусі, наведваюць тэатры, музеі, выставы, кінатэатры. 

 

Куратары груп 2015/2016 навучальны год

№ групы

Ф.І.А. куратара

1 ТАР-1

выкл. Давыдзенка Ю.І

1 ТАР-2

выкл. Колычава Л.М.

1 ТАР-4

выкл. Козлоўская Н.А.

1 ТАР-6

ст. выкл. Кажэнец Т.С.

1 ТАР-7

выкл. Ячная Т.А.

1 ТАР-9

выкл. Сянькова Т.А.

1 ТАР-10

дац. Раманова Г.М.

2 ТАР-2

ст. выкл. Крываносава А.В.

2 ТОВ-4

ст. выкл. Бабрыцкая А.В.

2 ТАР-7

ст. выкл. Старчанка Д.Ул.

2 ТАР-8

выкл. Вінакурава Н.В.

2 ТАР-9

выкл. Рыбакова С.М.

 

Куратары пакояў у інтэрнаце 2015/2016 навучальны год

№ інтэрната, пакояў

Ф.І.А. куратара

Інтэрнат № 3,

Пакоі 19, 20, 21, 22, 23

Выкл. Цяплова Н.Ул.

Інтэрнат Беларускага дзяржаўнага каледжа прамысловасці будаўнічых матэрыялаў

вул. Гурскага, 23/1

Пакоі 702, 703, 704, 705, 707

Ст. выкл. Абрамовіч А.В.

Пакоі 708, 709, 710, 712, 713, 714

Выкл. Антонава В.С.

Пакоі 902, 903, 904, 905, 906, 907, 913

Выкл. Крывапуск Т.М.

Пакоі 908, 909, 910, 911, 912, 915

Ст. выкл. Ляснеўская Г.М.

Пакоі 715, 716, 717, 718, 901, 917

Ст. выкл. Царанкова В.В.

Пакоі 308, 514, 612, 617, 711, 916

выкл. Шпаноўская С.І.

 

    Таксама выкладчыкі кафедры супрацоўнічаюць з Цэнтрам міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і пры яго садзейнічанні рэгулярна арганізуюць экскурсійна-адукацыйныя студэнцкія паездкі ў краіны далёкага замежжа. Студэнты БДТУ пабывалі ў Германіі, Чэхіі, Польшчы, Галандыі, Бельгіі, Францыі, наведалі Еўрапейскі парламент і Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт, пабывалі ў Бундэстагу, наведалі розныя еўрапейскія ўніверсітэты, удзельнічалі ў працы адукацыйных семінараў і сустракаліся са студэнтамі.  Усе куратары прымаюць удзел у семінарах па выхаваўчай працы, наведваюць адзіныя дні інфармавання, аналізуюць акадэмічную паспяховасць і дысцыпліну студэнтаў.  

 

Экскурсія ў гісторыка-культурны цэнтр "Лінія Сталіна"

23 красавіка 2014 года студэнты разам з выкладчыкамі кафедры замежных моў БДТУ здзейснілі экскурсію ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Гэты комплекс - адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Комплекс «Лінія Сталіна» ўяўляе сабой ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам. «Лінія Сталіна» была пабудавана ў 1930-я гады, складала больш за 4 тысячы дотаў. Кругавое назіранне ажыццяўлялася з дапамогай перыскопа, тэлефонная сувязь падтрымлівалася па падземным кабелях і радыёстанцыяй. Гістарычную аснову музея складаюць доты Мінскага ўмацаванага раёна. У дотах меліся камплекты запасных частак, інструменты, запасы вады і харчавання.

  

Па даваенным чарцяжам адноўлена даваеннае абсталяванне мясцовасці. У экспазіцыі ёсць усе віды акопаў, траншэй і процітанкавых равоў, бліндажы для хованкі асабістага складу, акопы для гармат, драцяныя загароды розных тыпаў. У ваенна-гістарычным музеі сабрана найбольш поўная ў Беларусі экспазіцыя усёй тэхнікі, якая стаяла на ўзбраенні ў розныя гады, пачынаючы з часоў вайны, ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі. Усе экспанаты сапраўдныя і іх можна памацаць рукамі. На многіх захаваліся сляды ад куль і снарадаў, ўвагнутасці ад аскепкаў. Сярод ветэранаў існуе павер'е, што, наблізіўшыся да бліндажу і прыклаўшы да яго сцен вуха, можна пачуць стральбу і крыкі салдат. Экскурсія па гісторыка-культурнаму комплексу «Лінія Сталіна» змагла перанесці нас у часы Вялікай Айчыннай вайны і пагрузіць у атмасферу баявых дзеянняў, якія адбываліся тут у першыя дні вайны летам 1941 года.