Абітурыенту

 

Паступай на спецыяльнасць "Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі"

 

Нашы перавагі

  • Толькі запатрабаваныя спецыяльнасці
  • Добрая сувязь з галіной
  • Спагадлівае кіраўніцтва
  • Тэхналагічная аснашчанасць вучэбных класаў
  • Усе заняткі ў цэнтры горада Мінска

Падрыхтоўку спецыялістаў на кафедры ПАіСАІ (паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі) вядуць высокакваліфікаваныя выкладчыкі.  Заняткі па некаторых дысцыплінах праводзяцца на вытворчых прадпрыемствах выдавецка-паліграфічнага комплексу.  Лепшыя выпускнікі пасля заканчэння ўніверсітэта вучацца ў аспірантуры і магістратуры. У распараджэнні студэнтаў кафедры маецца клас прамысловых мікракантролераў, камп'ютарныя класы.

 

Нашы спецыялізацыі

  • Машыны, абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі паліграфічнай прамысловасці;
  • Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання для вытворчасці тары і ўпакоўкі.

Па заканчэнні вучобы выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя інжынер-электрамеханік паліграфічнага абсталявання.

 

Сфера прафесійнай дзейнасці

      Тое, што з'яўляецца прафесійнай сферай дзейнасці выпускнікоў спецыяльнасці «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі», ляжыць у вобласці забеспячэння вытворча-тэхналагічнай дзейнасці прадпрыемстваў па выпуску, абароне і рэстаўрацыі друкаванай прадукцыі, вытворчасці тары і ўпакоўкі; па выкананні работ па праектаванні паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі і па ажыццяўленні навуковых і эксперыментальных работ.

 

Аб'екты прафесійнай дзейнасці

Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці інжынера-спецыяліста з'яўляюцца

  • паліграфічнае абсталяванне;

  • сістэмы апрацоўкі інфармацыі на прадпрыемствах паліграфічнай галіны;

  • арганізацыі, якія выкарыстоўваюць машыны і агрэгаты паліграфічных тэхналогій рознага прызначэння; 

  • заводы па вытворчасці паліграфічнага абсталявання і электронных сродкаў апрацоўкі інфармацыі;
  • навукова-даследчыя і праектна-канструктарскія арганізацыі ў галіне эксплуатацыі і ўдасканалення паліграфічнай тэхнікі і адукацыйныя ўстановы.

 

Прафесійныя задачы

Да прафесійных задач спецыяліста можна аднесці:

  • арганізацыю і кіраўніцтва ўсім комплексам работ у цэхах паліграфічнай вытворчасці;
  • распрацоўку і афармленне нарматыўных дакументаў па стварэнні і вядзенні тэхналагічнага працэсу;
  • кантроль за якасцю і захаваннем нарматыўных патрабаванняў пры рамонце, эксплуатацыі і дыягностыцы паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі;
  • распрацоўку мерапрыемстваў па павелічэнні ўзроўню эфектыўнасці паліграфічнай вытворчасці і сістэм апрацоўкі інфармацыі, удасканаленні арганізацыі працы рабочых, аховы працы, тэхнікі бяспекі, вытворчай прафілактычнай санітарыі, супрацьпажарнай абароны і жыццезабеспячэння; 
  • планаванне, кіраванне і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці;
  • навучанне персаналу для працы на паліграфічных вытворчасцях.         

    Па заканчэнні вучобы выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя інжынер-электрамеханік паліграфічнага абсталявання.

 

Размеркаванне выпускнікоў

     Выпускнікі спецыяльнасці «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі» размяркоўваюцца на прадпрыемствы з дзяржаўнай і недзяржаўнай формай уласнасці, якія маюць досыць развіты парк паліграфічнага абсталявання.

Да такіх прадпрыемстваў варта аднесці:

 

      

    У цяперашні час падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца ў галіне прамога лічбавага друку, які забяспечвае найлепшыя суадносіны кошт/якасць для друку малых і сярэдніх тыражоў прадукцыі.

 

Найбольш вядомыя выпускнікі:

  • Традчык С. В. - начальнік аддзела аўтаматызацыі УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнак
  • Васілевіч Ц. В. - начальнік Цэнтра выдавецка-паліграфічных і інфармацыйных тэхналогій БДТУ.
  • Багуцкі М.М. - галоўны інжынер РУП «СтройМедыаПраект».
  • Кукенаў П. C. - нам. галоўнага інжынера РДВУП «Мінская друкарня».
  • Чирок В.В. - главный механик  ОАО «Брестская типография».
  • Вайцякян П.І. - вядучы інжынер па абсталяванні аддзела галоўнага механіка РУП "Беларускі Дом Друку».
  • Букаціч А.М. - інжынер-механік газетнага цэха РУП «Беларускі Дом друку».
  • Рамановіч Д.А.- нам. начальніка аддзела па абсталяванні і сэрвісе ТАА «Туссон».

 

УСТУПНЫЯ ВЫПРАБАВАННІ

1. Беларуская / Руская мова (ЦТ); 2. Матэматыка (ЦТ); ;     3. Фізіка (ЦТ).