Абітурыенту


Інфармацыя аб прахадным бале на дзённую форму навучання

(спецыяльнасць "Выдавецкая справа")


Прахадны бал за кошт бюджэту                                   273


Прахадны бал на ўмовах аплаты                                   201

 

Выдавецка-паліграфічнаядзейнасць – адна з найбольш прыбытковых і перспектыўных галін, якая злучае новыяінфармацыйныя, філалагічныя, эканамічныя, паліграфічныя, рэкламныя і іншыя тэхналогіі. Гэта дае выпускніку магчымасць стаць спецыялістам высокага класа ў вельмі перспектыўнай сферы бізнесу і працаваць кіраўніком рэдакцыі або выдавецтва, літаратурным, навуковым або тэхнічным рэдактарам, карэктарам, дызайнерам, вярстальнікам, менеджарам. Можна займацца рэкламай і маркетынгам друкаванай прадукцыі. Акрамя таго, студэнт валодае ўсімі неабходнымі навыкамі і ведамі для таго, кааб арганізаваць уласны кніжны бізнес і весці паспяховую камерцыйную дзейнасць.



У апошнія гады студэнты нашай спецыяльнасці актыўна асвойваюць інфармацыйныя тэхналогіі, што дазваляе ў далейшым паспяхова займацца web-дызайнам і падрыхтоўкай электронных выданняў. 



Выпускнік ведае заканадаўчыя акты, дзяржаўныя стандарты ў выдавецкай справе, тэхналогію рэдакцыйна-выдавецкага працэсу, эканоміку выдавецкай справы, метады рэдагавання розных відаў літаратуры, парадак падрыхтоўкі рукапісаў да здачы ў вытворчасць, метады апрацоўкі тэкставай і графічнай інфармацыі з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій, тэхналогію паліграфічнай вытворчасці, парадак ліцэнзавання выдавецкай дзейнасці, стан і перспектывы развіцця кніжнага рынку, аўтарскае права.



Пачынаючы з 2-га курса, студэнты праходзяць практыку на найбуйнейшых прадпрыемствах выдавецка-паліграфічнага комплексу Рэспублікі Беларусь.



Пасля заканчэння ўніверсітэта студэнты могуць працягнуць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасці «Журналістыка» або ў аспірантуры па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і працэсы, прававыя аспекты інфарматыкі». Спецыялісты такога профілю шырока запатрабаваныя на рынку працы не толькі нашай краіны, але і за мяжой.


Выпускнікам спецыяльнасці «Выдавецкая справа» прысвойваецца кваліфікацыя «рэдактар-тэхнолаг», і яны працуюць у вядучых выдавецтвах і рэдакцыях перыядычных выданняў рэспублікі, на паліграфічных прадпрыемствах у якасці літаратурных і тэхнічных рэдактараў, распрацоўшчыкамі ўсіх відаў рэкламнай прадукцыі, а таксама менеджарамі ў рэкламным бізнэсе.
 

За 10 гадоў наша кафедра падрыхтавала высокакваліфікаваныя кадры для наступных прадпрыемстваў:
 

Выдавецтва «Вышэйшая школа» (http://vshph.com)
Выдавецкі дом «Беларуская навука» (http://nasb.gov.by/rus/organizations/publisherr.html)
Выдавецтва «Белорусская энциклопедия им. П. Бровки» (http://www.bel-en.by)
Выдавецтва «Літаратура і мастацтва» (http://lim.by)
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» (http://mastlit.by)
Выдавецтва «Народная асвета» ()
Выдавецтва «Аверсэв» (http://www.aversev.com)
РУП «Издательство «Белорусский Дом печати» (http://www.domdruku.by)
ТАА Выдавецкі Дом «Белый ветер» (https://belveter.by/)
НВК «Технология» (http://tn.by)
Выдавецтва «Амалфея» (http://www.amalfea.ru)
Выдавецтва «Кавалер» (http://www.kavaler.by)
Выдавецтва «Четыре четверти» (http://www.4-4.by)
Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» (http://sb.by)
Рэдакцыя газеты «Вечерний Минск» (http://www.vminsk.by)
Рэдакцыя газеты «Звязда» (http://www.zviazda.by)
Рэдакцыя газеты «Рэспублiка» ()
ААТ «Полиграфкомбинат имени Я. Коласа» (http://poligraph.by)
і інш.

 

Нашы выпускнікі