Нашы дасягненні


        



 



      

 


 

Унікальны для айчыннага рынку праграмны прадукт "Readability analysis" распрацаваны на кафедры (аўтары: Зільберглейт М.А., Неўдах М.М.). Ён прызначаны для ацэнкі якасці тэкставага матэрыялу. Падобныя дадатки распрацаваны ў ЗША, Францыі, Германіі і інш. краінах, але ўсе яны створаны на базе английскай, французскай і інш. моў. Папулярнасць праграм падобнага тыпу звязана з тым, што ў сучасным свеце назіраецца лавінападобны рост колькасці інфармацыі, у сувязі з чым асаблівую актуальнасць набываюць задачы, звязаныя з ацэнкай яе якасці. Праграма заснавана на эксперыментальным даследаванні, вынікі якога навукова абгрунтаваныя і верыфікаваныя.

 

Мэтавая аўдыторыя: 1) асобы, якія прымаюць кіраўнічыя рашэнні аб фарміраванні партфеля выдавецкіх праектаў (рэдактар, галоўны выпускаючы рэдактар, рэцэнзент); 2) работнікі кніжнага гандлю, якія прымаюць рашэнні аб паступленні выданняў у крамы; 3) студэнты вышэйшых навучальных устаноў з мэтай выбару вучэбнай літаратуры па вучэбных дысцыплінах; 4) шараговыя чытачы з мэтай выбару літаратуры для чытання.


 



     

У кастрычніку 2014 г. выйшаў у свет 7 том збору твораў Уладзіміра Караткевіча, у які ўвайшла першая кніга рамана «Каласы пад сярпом тваім». Аграмадную і карысную працу па падрыхтоўцы тэксту і каментарыяў, якія займаюць амаль 100 старонак, здзейсніла аспірантка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій ВАЛЯНЦІНА АНДРЭЕВА. Віншуем Валю з яе першай фундаментальнай працай! Новых здзяйсненняў і творчых удач!
 


   

     

Чэмпіянат свету 2014 года ў Мінску. Падрыхтаваны да гэтай знамянальнай падзеі унікальная па сваёй шматграннасці літаратурная праца Аляксандрава Віктара Алегавіча «Золотая эпоха советского хоккея», у якой не толькі падрабязна выкладзены, але і даследаваны тэндэнцыі развіцця цудоўнай гульні пад назвай хакей. Апавяданне ахоплівае перыяд з 1969 года па сённяшні час. Адным з рэдактараў дадзенага выдання была прафесар нашай кафедры Пятрова Л.І. Віншуем Людмілу Іванаўну з чарговай падрыхтоўкай гэтага выдання.