Абітурыенту

Інфармацыя пра інжынерна-эканамічны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі (спампаваць прэзентацыю)

Дарагі абітурыент!

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі займаецца выкладаннем цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін усім студэнтам універсітэта. Нашы выкладчыкі не толькі самыя кваліфікаваныя (усе супрацоўнікі кафедры маюць вучоныя ступені кандыдатаў і дактароў навук), але і чулыя, уважлівыя людзі, якія заўсёды падкажуць, растлумачаць, навучаць. Як дасведчаныя прафесары, так і маладыя, энэргічныя выкладчыкі працуюць дзеля таго, каб перадаць студэнтам свае веды і вопыт. 

Абітурыент! Калі ты думаеш, што вывучэнне гісторыі ці псіхалогіі – гэта адно нецікавыя семінары і сумныя лекцыі, то прыйдзі і сам пераканайся ў адваротным!

На занятках па паліталогіі ў цябе не толькі будзе магчымасць паўдзельнічаць у цікавых гульнях і дэбатах, але і наведаць парламент Рэспублікі Беларусь (і пасядзець у дэпутацкім крэсле, вядома ж ;), сустрэцца з народнымі абраннікамі, папрысутнічаць на прэс-канферэнцыях афіцыйных асобаў у нацыянальным прэс-цэнтры.

 

На занятках цябе чакаюць сустрэчы не толькі з выкладчыкамі нашай кафедры, але і з запрошанымі гасцямі, у тым ліку з далёкага замежжа.

Выкладчыкі нашай кафедры пастаянна ладзяць экскурсіі па музеях і выставах, у якіх ты зможаш паўдзельнічаць. 

ЧАКАЕМ УБАЧЫЦЬ ЦЯБЕ СЯРОД НАШЫХ СТУДЭНТАЎ!