Ідэалагічная і выхаваўчая работа

 

У шэрагу найважнейшых функцый кафедры стаіць яе ідэалагічная і выхаваўчая праца сярод студэнцтва, асабліва істотная ў тэхнічных ВНУ, дзе назіраецца дэфіцыт гуманітарнай адукацыі. З улікам гэтай акалічнасці выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць выкананне дзяржбюджэтнай навукова-даследчай тэмы "Аптымізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай працы сярод студэнтаў тэхнічных ВНУ" у мэтах больш якаснага выканання сваіх ідэйна-выхаваўчых функцый. Паказальна, што з ліку супрацоўнікаў кафедры рэкрутуецца кіраўніцтва факультэта грамадскіх прафесій, намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай працы, члены групы лектараў палітычнага інфармавання.

 

Мэты і задачы ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 2017-2018 навучальны год

Мэта:
якаснае развіццё сістэмы выхавання, якая забяспечвае фарміраванне рознабакова развітай, маральна, ідэалагічна, сацыяльна сталай, высокапрафесійнай, творчай асобы; стварэнне ўмоў для паспяховага прафесійнага станаўлення, развіцця творчых здольнасцяў і асобаснай самарэалізацыі студэнтаў.
Задачы:
• фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, прывіццё асноўных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
• фарміраванне асэнсаваных адносінаў да працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, усведамленне прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці і павышэнне матывацыі студэнтаў у вучэбна-пазнавальным працэсе па авалоданні усім комплексам неабходных ведаў, уменняў і навыкаў;
• фарміраванне маральнай, эстэтычнай, экалагічнай, прававой і інфармацыйнай культуры;
• ўдасканаленне навыкаў культуры здаровага ладу жыцця, накіраваных на ўсвядомленае стаўленне да свайго здароўя і здароўя іншых як каштоўнасці; выпрацоўка адказных бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці;
• фарміраванне культуры сямейных адносін, бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей, захаванне і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў;
• прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў у студэнцкім асяроддзі;
• стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі творчага патэнцыялу таленавітай студэнцкай моладзі;
• ўцягванне студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць;
• развіццё студэнцкага самакіравання і моладзевых ініцыятыў з прыцягненнем замежных студэнтаў;
• павышэнне эфектыўнасці работы СППС універсітэта, узроўню сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
• павышэнне эфектыўнасці навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, куратараў вучэбных груп і студэнцкіх пакояў.
 

Актуальныя задачы вырашаюцца выкладыкамі кафедры праз выкананне шэрагу відаў работ: інфармаванне студэнтаў на лекцыях аб бягучых падзеях у Беларусі і свеце, тэматычныя гутаркі, экскурсііі, канферэнцыі, святкаванні дзяржаўных святаў і інш. Па водгуках студэнтаў, шмат у чым дзейнасць кафедры робіць іх навучанне ва ўніверсітэце больш асэнсаваным і цікавым.

Важна, што на кафедры ствараюцца дапаможнікі, якія маюць на мэце палегчыць і зрабіцьбольш эфектыўнай выхаваўчую працу куратараў навучальных груп:

Экология, учитель, ученик.

Т.Г. Каленникова

(в соавторстве)

ИВЦ, Минск, 2006

учебно-методическое пособие

3,5 п.л.

Воспитание в студенческой группе (воспитательные технологии). Пособие для кураторов студенческих групп.

Т.Г. Каленникова

УО «БГТУ», Минск, 2006

пособие

5 п.л.

Актуальные вопросы воспитания. В помощь кураторам.

Т.Г. Каленникова

УО «БГТУ», Минск, 2013

методические рекомендации

86 с.

 

 

У сваёй выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце выкладчыкі кафедры кіруюцца актуальнымі праграмамі

 

Сустрэча, прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі
 
3 лістапада 2017 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася сустрэча, прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, у якой прынялі ўдзел Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Сайганова Таццяна Іванаўна, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага і пятага скліканняў Лявоненка Валянціна Сцяпанаўна , прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, доктар гістарычных навук Казлякоў Уладзімір Ягоравіч. З прывітальным словам выступіў рэктар БДТУ Ігар Вітальевіч Войтаў.
 

 

 

500 год беларускага кнігадрукавання

22.11.2017 адбылося наведаванне студэнтамі ФІТ выставы, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Студэнты ўбачылі арыгіналы выданняў Скарыны, прывезеныя з розных калекцый, а таксама старадрукі з Італіі, Францыі, Германіі і іншых краін.