Абітурыенту

Дарагі абітурыент і паважаныя бацькі

Мы рады вітаць Вас на старонцы кафедры

 


Кафедра з'яўляецца вядучай на інжынерна-эканамічным факультэце і якая выпускае спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці
1-26 02 02 «Менеджмент» па наступных напрамках:

      "Менеджмент (малога бізнесу і прадпрымальніцтва)" кваліфікацыя "эканаміст";

      "Менеджмент (міжнародны)" кваліфікацыя "менеджер-эканаміст";

      "Менеджмент (вытворчы)" кваліфікацыя "менеджер-эканаміст".

Патэнцыйныя месцы размеркавання


Агульныя звесткі пра спецыяльнасть "Менеджмент"

Інфармацыйны буклет кафедры

Менеджмент - гэта кіраванне ў рынкавым (канкурэнтным) асяроддзі, заснаванае на арганізацыі людзей і накіраванае на дасягненне пастаўленай мэты.

Менеджар - гэта спецыяліст у галіне кіравання, арганізатар працы, які мае ў падначаленні персанал.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выбіраючы прафесію мэнэджэра вы атрымліваеце магчымасць:

  • заявіць пра сябе і сваю дзейнасц;
  • рэалізаваць навыкі і талент кіраўніка;
  • не толькі прасунуць далёка наперад кіраванне асобнай кампаніяй, але і паўплываць на агульныя тэндэнцыі ў менеджменце на ўзроўні галіны, эканомікі;
  • прыняць удзел у развіцці бізнесу Беларусі і за мяжой.

Мэты падрыхтоўкі спецыяліста:

- фарміраванне сістэмы ведаў і навыкаў у галіне міжнароднай дзейнасці арганізацый, знешняга гандлю, крос-культурных камунікацый.

Сфера прафесійнай дзейнасці

- міжнароднае супрацоўніцтва, гандаль, турызм;
- нацыянальныя і міжнародныя сацыяльна-эканамічныя працэсы кіравання ў арганізацыях і на прадпрыемствах розных формаў уласнасці;

Аб'ект прафесійнай дзейнасці:

- знешнеэканамічная дзейнасць суб'ектаў гаспадарання.

Спецыяліст павінен кампетэнтна вырашаць наступныя прафесійныя задачы:

- усталяванне вытворчых і навукова-тэхнічных сувязей з арганізацыямі і кампаніямі іншых краін;
- распрацоўка бізнес-планаў па стварэнні сумесных арганізацый;
- арганізацыя прыёму прадстаўнікоў замежных арганізацый і ўдзел у перамовах з замежнымі партнёрамі як унутры краіны, так і за яе межамі;
- распрацоўка рэкамендацый па развіцці новых форм знешнеэканамічнага супрацоўніцтва;
- маркетынгавыя даследаванні замежных рынкаў;
- арганізацыя работы па пашырэнню экспартных паставак;
- арганізацыя выканання дагавораў з знешнегандлёвымі партнёрамі па забеспячэнні экспартных і імпартных паставак;
- аналіз і ацэнка эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства;
- уменне ацэньваць і выбіраць найбольш эфектыўныя напрамкі эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва арганізацыі з замежнымі партнёрамі.

Прызначэнне будучых спецыялістаў - кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю ў дзяржаўных рэгіянальных органах, камерцыйных арганізацыях, развіццё дзейнасці турыстычных цэнтраў і фірмаў, пашырэнне гісторыка-культурнага, экалагічнага і агратурызму.

Выпускнік спецыяльнасці "Менеджмент" (міжнародны) будзе ведаць: напрамкі развіцця міжнароднага бізнесу; асаблівасці нацыянальнай мадэлі бізнесу і міжнароднага менеджменту; метады аналізу знешняй асяроддзя міжнароднага бізнесу; віды інтэграваных карпаратыўных структур; формы міжнароднай інтэграцыі; пытанні фінансавання знешняга гандлю і кіравання фінансамі, інвестыцыямі.

Студэнты напрамка спецыяльнасці "Менеджмент" (міжнародны) атрымліваюць падрыхтоўку па наступных вучэбных дысцыплінах:

- дзелавую замежную мову;

- міжнародныя эканамічныя адносіны;

- крос-культурны менеджмент;

- знешнеэканамічная дзейнасць;

- міжнародны бізнэс;

- кіраванне арганізацыяй;

- міжнародны менеджмент;

- міжнародны турызм;

- маркетынг;

- фінансавы менеджмент;

- менеджмент рэкламы;

- інавацыйны менеджмент;

- бізнес-планаванне;

- менеджмент рызыкі і страхавання.


Асаблівасці вучэбнага працэсу  

У залежнасці ад профілю атрыманай спецыялізацыі студэнты вывучаюць тэхналогіі і асаблівасці вытворчага працэсу ў галінах ляснога комплексу, у хімічнай прамысловасці, у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, у паліграфічнай прамысловасці, а таксама ў галіне ацэнкі нерухомасці. Адметная рыса падрыхтоўкі мэнэджара-эканаміста ў БДТУ - грунтоўная інжынерная падрыхтоўка , якая забяспечвае высокую кваліфікацыю ў галіне арганізацыі вытворчасці. Спалучэнне інжынернай і эканамічнай адукацыі, прагрэсіўныя метады навучання, прымяненне эфектыўных адукацыйных тэхналогій забяспечваюць падрыхтоўку канкурэнтназдольнага спецыяліста ў галіне прафесійнага менеджменту і эканомікі.


Канкурэнтныя перавагі накірунка спецыяльнасці "Менеджмент" (міжнародны):

- паглыбленая падрыхтоўка па пытаннях міжнароднага бізнесу і менеджменту, знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў, міжнароднага турызму;

- практычныя навыкі арганізацыі турыстычнай дзейнасці ў Беларусі і за мяжой;

- веданне англійскай мовы і вывучэнне другой замежнай мовы па выбары;

- навыкі вядзення перамоўнага працэсу і ўзаемадзеяння з контрагентамі, уключаючы замежных.

Прэзентацыя спецыяльнасці "Менеджмент (міжнародны)"

 


Накінунак спецыяльнасці "Менеджмент (вытворчы)"

Атрымліваецца кваліфікацыя - менеджэр-эканаміст. 
4 гады навучання  ў межах ках наступных спецыялізацый:

  • менеджмент ў лясным комплексе;
  • менеджмент ў хімічнай прамысловасці;
  • менеджмент у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў;
  • менеджмент нерухомасці.

Накінунак спецыяльнасці "Менеджмент (малога бізнесу і прадпрымальніцтва)"

Змест работы выпускніка, веды і ўменні, займаемыя пасады

Сучасны менеджар павінен не толькі валодаць новым тыпам эканамічнага мыслення, хутка засвойваць практычны вопыт дзейнасці розных прадпрыемстваў, але і ўмець вызначаць шляхі вырашэння пастаўленых праблем. На аснове вывучэння і ацэнкі бягучай сітуацыі на прадпрыемстве менеджар зможа вызначаць перспектывы яго развіцця, фармуляваць мэты і задачы і знаходзіць шляхі іх эфектыўнага рашэння. Высокакваліфікаваны менеджар-эканаміст здольны вырашаць задачы:    

  • арганізацыі і планавання вытворчасці: аператыўнага, тактычнага і стратэгічнага планавання; арганізацыі дзейнасці; аналізу і кантролю гаспадарчых сітуацый; кіравання фінансамі, кіравання якасцю прадукцыі і паслуг; кіравання інвестыцыйнай дзейнасцю прадпрыемства;
      
  • кіравання персаналам: адбору і набору кадраў; ацэнкі работы персаналу; матывацыі і стымулявання супрацоўнікаў; навучання, развіцця, фарміравання кадравага рэзерву; кіравання канфліктамі;
       
  • кіравання інавацыйнымі працэсамі: арганізацыі высокатэхналагічных, экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцяў; мадэрнізацыі абсталявання; рэканструкцыі прадпрыемства; распрацоўкі бізнес-планаў інавацыйных праектаў; ўкаранення новых тэхналогій.

Прывабнасць спецыяльнасці мэнэджара складаецца ў тым, што яна дае магчымасць праявіць свае лепшыя прафесійныя і асабістыя якасці, цалкам рэалізаваць творчы патэнцыял.


Спецыяліст-менеджар, выпускнік кафедры "Менеджменту, тэхналогій бізнэсу і устойлівога развіцця" інжынерна-эканамічнага факультэта можа займаць наступныя пасады на прадпрыемстве (у арганізацыі): менеджар, эканаміст, кіраўнік аддзела (службы) прадпрыемства, намеснік кіраўніка аддзела (службы) прадпрыемства, дырэктар, намеснік дырэктара, галоўны спецыяліст.

Спалучэнне тэарэтычнай паджрыхтоўкі з практычнымі заняткамі, дзелавымі гульнямі, відэатрэнінгамі, тэставаннем, рознымі відамі практыкі, дазваляе будучым менеджарам ўжо ў сценах БДТУ выпрацаваць уменні практычнага асваення кіраўніцкіх функцый. У час вучобы студэнты займаюцца навуковай працай пад кіраўніцтвам вядучых спецыялістаў кафедры, маюць магчымасць займацца ў студэнцкім навукова-даследчым клубе "Economix", гуляць у КВЗ, развівацца творча, а таксама весці актыўны і здаровы лад жыцця.

Патэнцыйныя месцы размеркавання

Пасля заканчэння ВНУ студэнты  размяркоўваюцца  на профільныя прадпрыемствы па ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Менеджары-эканамісты, якія выпускаюцца кафедрай,  працуюць на вядучых прадпрыемствах  наступных галін: хіміка-ляснога комплексу, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, паліграфіі і нерухомасці Рэспублікі Беларусь, сярод якіх:

Нашы выпускнікі  займаюць кіруючыя пасады  (намеснік дырэктара, галоўны спецыяліст, кіраўнік аддзелаў і службаў). Лепшыя  выпускнікі  кафедры працягваюць павышаць сваю кваліфікацыю спачатку ў магістратуры, а затым ў аспірантуры і дактарантуры. Перспектывы развіцця галіны У сваім развіцці менеджмент абапіраецца на пазнанне законаў рынкавай эканомікі і законаў кіравання. Веданне гэтых законаў - абавязковая ўмова эфектыўнага функцыянавання сучаснага прадпрыемства.

Галоўную ролю ў інавацыйным развіцці эканомікі Беларусі адыгрывае сістэма эфектыўнага менеджменту. Запатрабаванасць  на рынку працы хіміка-ляснога комплексу, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, паліграфіі і нерухомасці Рэспублікі Беларусь спецыялістаў мэнэджараў высокая ў сувязі з прыярытэтам інавацыйнага развіцця як дзяржаўнага сектара эканомікі, так і малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Хіміка-лясны комплекс, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, паліграфіі і нерухомасці Беларусі - прыярытэтныя напрамкі эканомікі рэспублікі на сучасным этапе.