Навукова-даследчая работа студэнтаў

Навукова-даследчая работа студэнтаў (НДРС) на кафедры менеджменту і эканомікі прыродакарыстання накіравана на павышэнне якасці падрыхтоўкі менеджэраў, здольных творча прымяняць у практычнай дзейнасці інавацыйныя дасягненні, хутка адаптавацца да сучасных умоў развіцця эканомікі. Мэтай НДРС з'яўляецца развіццё творчых здольнасцяў студэнтаў, прыцягненне моладзі да навуковай творчай дзейнасці для павышэння прафесійна-тэхнічнага ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

На кафедры арганізавана НДРС па напрамках:
- вучэбная навукова-даследчая работа студэнтаў, прадугледжаная дзеючымі вучэбнымі планамі (курсавыя работы, дыпломныя навуковыя працы, праектныя творчыя працы, рэфераты, даклады);
- пазавучэбная навукова-даследчая праца:дзейнасць прадметных гурткоў; удзел у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях; ўдзел ва ўнутрыўніверсітэцкіх і рэспубліканскіх конкурсах; ўдзел у выкананні дзяржбюджэтных і дагаварных тэм кафедры.

У 2011 годзе пачаў работу студэнцкі эканамічны клуб «EconoMix». На кафедры работу клуба курыруе дасведчаны выкладчык, дацэнт Алена Валянцінаўна Мешчаракова. Студэнты, члены эканамічнага клуба «EconoMix», узнагароджваліся за ўдзел у розных мерапрыемствах не толькі мясцовага, але і міжнароднага маштабу.

 

Так кажуць студэнты-члены клуба «EconoMix»:

«Калі ты разумны, працавіты, творча развіты, крэатыўны, калі ты любіш не толькі прыгожа гаварыць, але і пацвярджаць гэта справай, калі ты проста хочаш стаць паспяховым чалавекам, то мабыць ты ўжо член нашага клуба! На першы погляд можа здацца, што гэта месца збору замкнёных «зубрылак», якія не бачаць жыцця за старонкамі іх любімых дапаможнікаў. Выкіньце гэтую думку з галавы! Тут сабраны паспяховыя людзі, якія ведаюць, чаго хочуць і дасягаюць пастаўленых мэтаў, нават калі ад іх гэтага і не чакаюць!»