Паслугі кафедры пабочным арганізацыям

Кафедра менеджменту і эканомікі прыродакарыстання аказвае паслугі іншым арганізацыям па наступных напрамках:

1) выкананне гаспадарча-дагаварных тэм, праектаў, праграм па напрамках:
- эканоміка прыродакарыстання: тэорыя і практыка ўстойлівага прыродакарыстання, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, пабудова сістэмы экалагічных плацяжоў, эканамічная ацэнка антрапагеннага ўздзеяння, ацэнка эфектыўнасці вытворчай і прыродаахоўнай дзейнасці прадпрыемства, эколага-эканамічны механізм захавання біяразнастайнасці, лясныя рэсурсы ў нацыянальным багацці дзяржавы і эколага-эканамічны механізм іх ўзнаўлення, лясная палітыка, тэорыя і практыка кіравання лясамі і лясной гаспадаркай і інш.;
- менеджмент: міжнародны менеджмент, экалагічны менеджмент, лясны менеджмент, стратэгічны менеджмент, інавацыйны менеджмент, вытворчы менеджмент, фінансавы менеджмент, прадпрымальніцкі менеджмент, персанальны менеджмент і інш.;
- разгледзім прапанаваную тэматыку заказчыка;


2) падрыхтоўка і правядзенне канферэнцый, забеспячэнне кантактаў з іншымі арганізацыямі;


3) правядзенне семінараў, практыкумаў па фарміраванні і кіраванні ўстойлівым механізмам прыродакарыстання;


4) развіццё праектаў супрацоўніцтва ВНУ розных рэгіёнаў Беларусі, краін СНД, замежных краін у навуковай і студэнцкай сферах.


Заг. кафедры Нявераў Аляксандр Васільевіч
+ 375-17-327-62-41 (рабочы)