Дата стварэння
|
1 кастрычніка 1930 года
|
Склад факультэта
|
6 кафедраў
Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр
|
Колькасць выкладчыкаў
|
84, у тым ліку 6 дактароў навук і прафесараў, 53 дацэнты i кандыдаты навук
|
Колькасць студэнтаў
|
Больш за 850
|
Гістарычная даведка
|
Лесагаспадарчы факультэт з'яўляецца найстарэйшым ва ўніверсітэце. Ён вядзе сваю гісторыю з 1930, калі на базе Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Беларускі лесатэхнічны інстытут. Да 1961 года ў гэтым універсітэце рыхтаваліся кадры для ляснога комплексу рэспублікі.
Асноўным напрамкам працы калектыву факультэта ў апошнія гады з'яўляецца стварэнне i ўдасканаленне шматузроўневай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, адпавядаючай сусветным стандартам.
|
Спецыяльнасці
|
- 1-75 01 «Лясная гаспадарка» (Кваліфікацыя «Інжынер лясной гаспадаркі»), спецыялізацыі:
- 1-75 01 01 01 «Лесазнаўства i лесаводства»
- 1-75 01 01 02 «Лесапаляўнічая гаспадарка і пабочнае карыстанне лесам»
- 1-75 01 01 03 «Ахова лесу»
- 1-75 01 01 04 «Інфармацыйныя сістэмы ў лясной гаспадарцы»
- 1-75 01 01 06 «Лесааднаўленне i гадавальніцкая гаспадарка»
- 1-75 02 01 «Садова-паркавае будаўніцтва» (Кваліфікацыя «Інжынер садова-паркавага будаўніцтва»)
- 1-89 02 «Турызм i прыродакарыстанне» (Кваліфікацыя «Спецыяліст па турызму і прыродакарыстанню»)
|
Магістратура
(Спецыяльнасці)
|
- 1-75 80 03 «Лесазнаўства i лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі»
- 1-75 80 01 «Лясныя культуры, селекцыя i насенняводства»
- 1-75 80 04 «Ахова раслін»
- 1-75 80 05 «Азеляненне населеных пунктаў»
- 1-75 80 02 «Лесаўпарадкаванне i лясная таксацыя»
- 1-75 81 01 «Ландшафтнае праектаванне i будаўніцтва»
|
Аспірантура
(Спецыяльнасці)
|
- 06.01.07 «Ахова раслін»
- 06.03.02 «Лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкаванне, лясная таксацыя»
- 06.03.01 «Лясныя культуры, селекцыя, насенняводства»
|
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
|
Навуковыя даследаванні на факультэце накіраваны на распрацоўку i ўкараненне новых тэхналогій аднаўлення i вырошчвання лесу, павышэння яго прадуктыўнасці, інтэграваных метадаў абароны насаджэнняў, ранняга выяўлення пашкоджанняў, у тым ліку на аснове аналізу аэрафотаздымкаў, распрацоўку навукова-абгрунтаваных сістэм высечак галоўнага карыстання, а таксама ўліку лясоў з выкарыстаннем геаінфармацыйных сістэм, якія дазваляюць якасна павысіць ўзровень кіравання ляснымі рэсурсамі за кошт высокаэфектыўных метадаў аналізу картаграфічнай інфармацыі i дыстанцыйнага зандзіравання лясоў. |