Аказваемыя паслугі

Кафедра лясных культур і глебазнаўства на дагаварной аснове аказвае паслугі па наступных напрамках:

  1. Тэхналогія выкарыстання гербіцыдаў у пасяўным і школьным аддзяленні гадавальніка.
  2. Даследаванне глебавай урадлівасці па аддзяленнях гадавальніка.
  3. Вызначэнне доз ўнясення мінеральных угнаенняў у пасяўным і школьным аддзяленні гадавальніка, а так сама на паравых палях.
  4. Вызначэнне кіслотнасці глеб і распрацоўка мерапрыемстваў па яе рэгуляванню.
  5. Распрацоўка аптымальных схем севазваротаў з улікам глебавай урадлівасці і прасторавага размяшчэння участкаў.
  6. Распрацоўка сістэм паліву, разлік паліўнай нормы ў залежнасці ад глебава-грунтавых умоў і пароды.
  7. Падбор плошчаў для закладкі энергетычных і іншых плантацый, правядзенне глебавых, фіта- і энтамалагічных абследаванняў, распрацоўка мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў росту раслін на гэтых участках.
  8. Тэхналогія зялёнага чаранкавання і вырошчвання чаранковых саджанцаў дэкаратыўных і пладовых парод.
  9. Тэхналогія вырошчвання пасадачнага матэрыялу ў закрытым грунце.
  10. Тэхналогія дагадоўвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай ва ўмовах лясгаса.
  11. Распрацоўка комплексу машын і механізмаў і апрабацыя тэхналогіі іх выкарыстання.
  12. Распрацоўка глебавай карты і картаграм кіслотнасці гадавальніка.
  13. Распрацоўка плана рацыянальнага размяшчэння аддзяленняў гадавальніка з улікам глебава-грунтавых умоў і патрабавальнасці да іх раслін.
  14. Распрацоўка тэхналогій кампаставання ва ўмовах гадавальнікаў.

Выконваем работы па ўдасканаленні лесанасеннай базы:

  1. Даследаванне глебавай урадлівасці і вызначэння доз ўнясення угнаенняў на лясных плантацыях і пастаянных лесанасенных участках.
  2. Распрацоўка комплексу мерапрыемстваў па догляду за кронай і ствалом на плантацыях і пастаянных лесанасенных участках.
  3. Вылучэнне аб'ектаў пастаяннай лесанасеннай базы.

Разгледзім сустрэчныя прапановы па правядзенні работ па Вашай тэматыцы.

Кантакты: заг. кафедры Носнікаў Вадзім Валер'евіч
8-017-327-36-38 (рабочы), 8-029-32924-29 (Вэлком).