Навукова-даследчая работа студэнтаў

На кафедры працуе творчае аб'яднанне студэнтаў - «Экалагічна арыентаванае лесаводства» (навуковы кіраўнік - К.В. Лабоха). Кіраўніцтва НДРС ажыццяўляюць усе выкладчыкі.

НДРС арыентавана на наступныя асноўныя напрамкі: лесазнаўства, экалагічна арыентаванае лесаводства і эколагазберагальныя тэхналогіі высечак лесу, лесаводча-экалагічная ацэнка высечак лесу і лесаўзнаўлення (лесавырошчвання), ландшафтнае (рэкрэацыйнае) лесаводства і лесакарыстанне, відавая разнастайнасць лясной расліннасці і інш.

За мінулы год колькасць студэнтаў, якія прымалі ўдзел ва ўсіх формах НДРС у пазавучэбны час склала 88, з якіх студэнтамі выпускнога курса з'яўляліся 18, магістрантамі - 2; колькасць студэнтаў, якія працавалі па планавым, бюджэтным і гаспдамоўным НДР і НДВКП было 2, у тым ліку на ўмовах аплаты - 2.

Асноўныя навуковыя вынікі работы: удзел у канферэнцыях з дакладамі – 19; публікацый – 19 (з іх матэрыялаў і тэзісаў дакладаў – 3, артыкулаў – 10, электронных – 6); навуковыя работы: усяго 25, у тым ліку прадстаўлена на конкурс БДТУ – 10, на конкурс навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках – 10, на Міжнародны конкурс дыпломных работ і праектаў сярод вышэйшых навучальных устаноў ляснога профіля дзяржаў-удзельнікаў СНД па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» («Лясная справа») – 5; узнагароды: усяго – 27, у тым ліку дыпломы БДТУ – 10; граматы Савета НДРС БДТУ – 2, аўтары навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь 2015 г., адзначаных першай, другой і трэцяй катэгорыяй – 10, аўтары навуковых работ, прадстаўленых на Міжнародны конкурс дыпломных работ і праектаў сярод вышэйшых навучальных устаноў ляснога профіля дзяржаў-удзельнікаў СНД па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» («Лясная справа»), адзначаных дыпломамі – 5.

Па выніках штогадовых конкурсаў у намінацыі «Лепшая кафедра па арганізацыі НДР студэнтаў» калектыў кафедры лесаводства неаднаразова (на працягу 2011–2014 гг.) узнагароджаны Дыпломамі Рады НДРС універсітэта. Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў» узнагароджаны граматамі Савета НДРС універсітэта: прафесар кафедры лесаводства Ражкоў Л.М. у 2011 г., загадчык кафедры лесаводства Лабоха К.В. у 2012 і 2014 гг., дацэнт кафедры лесаводства Шыман Д.В. у 2013 г.