Паслугі кафедры пабочным арганізацыям

 

Запрашаем да супрацоўніцтва арганізацыі і прыватных асоб па напрамках дзейнасці кафедры лесааховы і драўніназнаўства

Асноўнымі навуковымі і камерцыйнымі напрамкамі дзейнасці кафедры з'яўляюцца:

  • ацэнка санітарнага і лесопаталагічнага стану насаджэнняў;
  • ідэнтыфікацыя узбуджальнікаў хвароб і шкоднікаў драўняных парод;
  • ацэнка жыццяздольнасці дрэў і ўстойлівасці іх да пашкоджання біятычнымі і абіятычнымі фактарамі;
  • ацэнка эфектыўнасці фунгіцыдаў, інсектыцыдаў, біяпрэпаратаў і антысептыкаў у ахове драўняных парод і нарыхтаванай драўніны;
  • рэгістрацыя і пашырэнне спектру і сферы дзеяння сродкаў абароны раслін;
  • распрацоўка сістэм лесаахоўных мерапрыемстваў;
  • распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па індывідуальным лячэнні і ахове пашкоджаных дрэў;
  • ідэнтыфікацыя драўняных парод па макраскапічным і мікраскапічным прыкметах драўніны;
  • ацэнка паказчыкаў механічных і фізічных уласцівасцяў драўніны (вільготнасці, шчыльнасці, цвёрдасці, трываласці і інш.);
  • вызначэнне якасці лесаматэрыялаў.

Даследчыя лабараторыі кафедры забяспечаны самым сучасным і дарагім абсталяваннем, у тым ліку: спектрафатометрам, светлавымі мікраскопамі высокай распазнавальнай здольнасці, мікрабіялагічнымі боксамі, выпрабавальнай машынай для вызначэння механічных уласцівасцяў драўніны і іншых матэрыялаў, рэзістографам, вакумнай камерай, хладатэрмастатам, камп'ютарамі і інш.

Інфармацыйныя матэрыялы па навукова-тэхнiчных распрацовак кафедры:

Cклад інсектыцыднага антысептыку "Антижук"

Выпрабаванне механічных уласцівасцяў драўніны і іншых матэрыялаў

Комплекс мерапрыемстваў па ахове дубовых насаджэнняў і рацыянальным выкарыстанні драўніны

Інтэграваная сістэма мерапрыемстваў па зніжэнні колькасці і шкоднаснасці ствалавых насякомых-шкоднікаў

Змена фізіка-механічных уласцівасцяў драўніны сасны, дуба і ясеня ў сухастойных дрэвах рознага ўзросту стаяння на корані пасля ўсыхання  

Фактары, якія зніжаюць ўраджай шышак і насення елі 

Масавае ўсыханне ясеню - новая фітапаталагічная з'ява ў лясах Беларусі

Хваробы і шкоднікі пасадкавага матэрыялу хвойных парод з закрытай каранёвай сістэмай 

Распаўсюджанасць і шкоднаснасць дыпладыёзу сасны 

Распаўсюджанасць грыбоў роду Armillaria ў лясах Беларусі

Віды апенькі восеньскай у лясах Рэспублікі Беларусь і мерапрыемствы па абмежаванні шкоднаснасці выкліканага імі захворвання

Сістэма аператыўнага шматузроўневага кантролю за лесапаталагічным станам лясоў

Ацэнка стану і роля ксілафагаў ва ўсыханні ельнікаў 

Бактэрыяльная вадзянка - новае небяспечнае захворванне бярозы ў лясах Рэспублікі Беларусь

Смаляны рак сасны ў лясах Беларусі і шляхі абмежавання яго развіцця

Выяўленне асаблівасцяў росту і патагеннасці ізалятаў Hymenoscyphus pseudoalbidus in vitro