Вучэбная работа

 


Супрацоўнікі кафедры выкладаюць шэраг профільных дысцыплін на розных факультэтах. Для спецыяльнасці лясная гаспадарка гэта: фізіялогія раслін, лясная фітапаталогія, лясная энтамалогія, лясное таваразнаўства, падсочка лесу і пабочнае карыстанне, асновы пчалярства. Для спецыяльнасці «Садова-паркавае будаўніцтва» чытаецца дысцыпліна «Ахова дэкаратыўных раслін ад шкоднікаў і хвароб» Для спецыялізацыі «Ахова лесу» чытаюцца дысцыпліны: мікалогія, сістэматыка насякомых, метады і сродкі аховы лесу, ўстойлівасць раслін да шкоднікаў і хвароб , тэхналогія лесааховы, ахова драўнянай прадукцыі. 

Для іншых спецыяльнасцяў і спецыялізацый выкладчыкі кафедры чытаюць дысцыпліны: драўніназнаўства, лясное таваразнаўства з асновамі драўніназнаўства, недраўняныя рэсурсы лесу і іх перапрацоўка, асновы падсочкі лесу і асмоланарыхтоўкі. 

За кафедрай замацавана 16 дысцыплін, якія чытаюцца на 5 факультэтах па 12 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-75 01 01 "Лясная гаспадарка» (спецыялiзацыi 1-75 01 01 01 «Лесазнаўства і лесаводства», 1-75 01 01 02 «Лесапаляўнічая гаспадарка і пабочнае карыстанне», 1-75 01-01 03 «Ахова лесу»). 

На завочным факультэце для спецыяльнасці лясная гаспадарка выкладаюцца дысцыпліны: фізіялогія раслін, лясная фітапатолагія, лясная энтамалогія, падсочка лесу, лясное таваразнаўства, асновы пчалярства, для спецыяльнасці МАЛК - драўніназнаўства, для спецыяльнасці ЛІС - лясное таваразнаўства, для спецыяльнасцяў ЭКЛК , БУЛК, МДЛК, МКЛК - лясное таваразнаўства з асновамі драўніназнаўства. Лекцыі чытаюць прафесары, дацэнты і старшыя выкладчыкі, якія маюць навуковую ступень.
 

Найменне дысцыплін
Спецыяльнасць, спецыялізацыя, курс
1. Фізіялогія раслін з асновамі біяхіміі
ЛГ, 2
2. Лясная фітапаталогія
ЛГ, 3
3. Лясная энтамалогія
ЛГ, 3
4. Падсочка лесу
ЛГ, 2
5. Лясное таваразнаўства
ЛГ, 3; ЛІС, 3
6. Мікалогія
ЛГ, АЛ, 2
7. Устойлівасць раслін да шкоднікаў і хвароб
ЛГ, АЛ, 2
8. Сістэматыка насякомых
ЛГ, АЛ, 3
9. Інтэграваная ахова лесу
ЛГ, АЛ, 3
10. Тэхналогія лесааховы
ЛГ, АЛ, 3, 4
11. Ахова драўнянай прадукцыі
ЛГ, АЛ, 4
12. Ахова дэкаратыўных раслін ад шкоднікаў і хвароб
СПБ, 2
13. Драўніназнаўства з асновамі ляснога таваразнаўства
ТДВ, 2
14. Драўніназнаўства
ММД, 3;  ТДПВ, 3
15. Асновы падсочкі і асмоланарыхтоўкі
ХТПД, 3
16. Лясное таваразнаўства з асновамі драўніназнаўства
ЭКЛК, БУЛК, МДЛК, МКЛК, 2