З 6 па 8 лютага 2017 г. праходзіла праца падсекцыі "Турызм і прыродакарыстанне» 68-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ.
Месца правядзення: кабінет турызму.
Старшыня: Дульская H.А., студэнтка 5 курса ЛГФ; сакратар: Маклакоў А.С., студэнтка 5 курса ЛГФ.
Асноўнай мэтай мерапрыемства было стымуляванне цікавасці студэнтаў да вывучэння і даследавання актуальных праблем у розных галінах турызму і прыродакарыстання.
У працы падсекцыі прынялі ўдзел 67 дакладчыкаў (сярод якіх 64 студэнта 5 курса, 1 студэнтка 3 курса і 2 студэнта завочнай формы навучання). Прадстаўленыя даклады былі прысвечаны шырокаму спектру праблем: праектаванню аб'ектаў экалагічнага і паляўнічага турызму; арганізацыі і правядзенні разнастайных турыстычных мерапрыемстваў з рознымі катэгорыямі насельніцтва; стварэнні і рэалізацыі паслуг у турыстычных арганізацыях, нацыянальных парках, заказніках і запаведніку, лесапаляўнічых гаспадарках і адукацыйных установах і інш.

Доклады отличались полнотой и глубиной изложения, творческим подходом к выбору и разработке темы выступления, сопровождались мультимедийной презентацией исследуемого материала. Представленные студентами работы вызвали живой интерес у участников.

У цэлым, праца падсекцыі спрыяла павышэнню прэстыжу і папулярызацыі навуковых ведаў і інтэлектуальна-творчай дзейнасці сярод студэнтаў, а таксама выяўленню і падтрымцы творчых, таленавітых будучых спецыялістаў у галіне турызму і прыродакарыстання. Прадастаўленне магчымасці студэнтам заявіць пра сябе і развіць новыя камунікатыўныя навыкі, будзе з'яўляцца добрай перадумовай для паспяховай адаптацыі выпускнікоў на іх першым рабочым месцы. Абмен досведам, на думку саміх удзельнікаў, быў карысны ў інтарэсах далейшага павышэння ўзроўню праектнай і даследчай дзейнасці сярод студэнцкай моладзі.